Архіў навін

Калі ласка выбярыце дату
29.03.2013

Навучанне напісанню дзелавых папер у большасці краінаў з'яўляецца часткай школьнай праграмы. Пакуль нашы дзеці ўстаўляюць прапушчаныя літары ў састарэлыя тэксты практыкаванняў, прапануем настаўнікам павучыцца таму, чаму трэба вучыць дзяцей.
BOSS Belarus (Брацтва арганізацыяў студэнцкага самакіравання) запрашае да ўдзелу ў семінары “Як пісаць матывацыйны ліст”, які пачнецца ў 12 гадзін 7 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Старынаўская, д. 15, пам. 3.
У часе трэнінгу ўдзельнікі даведаюцца што трэба пісаць у матывацыйным лісце, на чым акцэнтаваць увагу і г. д. Рэгістрацыйны ўнёсак складае 30 тысяч рублеў. Каб узяць удзел, неабходна запоўніць анкету.

27.03.2013

Апошні тэрмін – 30 чэрвеня

Рэгіянальны фэст традыцыйнай культуры пройдзе 6 – 12 ліпеня. Сёлета ён складаецца з 3-х частак:
1) Падчас святкавання Купалля ўдзельнікі змогуць пазнаёміцца са шчодрасцю і багаццём Любаншчыны, а таксама далучыцца да танцавальнай акцыі «Лявоніха на 100 пар»;
2) На танцавальнай школе «Пятровіца» будзе вучыць Сяргей Выскварка з Любані – спецыяліст па традыцыйным танцавальным этыкеце, традыцыйнай манеры выканання, мастацкі кіраўнік фальклорнага калектыву «Верабейкі». Да яго далучацца выкладчыкі танцаў з іншых рэгіёнаў Беларусі;
3) У завяршэнне ўдзельнікі змогуць далучыцца да  рэканструкцыі календарна-абрадавага свята Пятровіца (Пятрок).


26.03.2013

Апошні тэрмін – 30 красавіка

Ці ведаеш ты, дружа, што жывеш у незвычайным свеце, поўным цудаў? Побач з намі знаходзяцца дзівосныя творы прыроды – і дасканалыя дасягненні людской культуры!
Егіпецкія піраміды, вадаспад Вікторыя, Вялікая кітайская сцяна, азёры і балоты Беларусі, рымскі Калізей, джунглі Амазоніі... Стагоддзямі людзі складалі свае спісы цудаў свету, апавядалі пра іх легенды, марылі туды патрапіць.
Паўдзельнічай у новым конкурсе дзіцячага часопіса «Гарбузік»! Раскажы пра цудоўнае месца ці з’яву, якія табе давялося пабачыць. Можаш прыдумаць сваю гісторыю ці легенду пра гэты цуд. Дашлі нам сваё апавяданне – і тваё імя трапіць на старонкі часопіса, а твой цуд увойдзе ў спіс цудаў свету «Гарбузіка».


26.03.2013

31 сакавіка

У апошні дзень сакавіка ў Мінску ўпершыню пройдзе Фестываль моў!
На працягу аднаго дня наведвальнікаў Фестывалю чакаюць аповеды пра больш за 30 розных моў свету – старажытных і сучасных, рэдкіх і распаўсюджаных, а таксама некалькі папулярных лекцый на лінгвістычную тэматыку.
Аснову Фестывалю складаюць прэзентацыі моў. Прэзентацыя кожнай мовы – гэта захапляльная міні-лекцыя працягласцю 40 хвілін, падчас якой прэзентатар (спецыяліст па пэўнай мове) падзеліцца са слухачамі самымі цікавымі фактамі пра гэтую мову.


25.03.2013

Запісаў Кірыла Хілько, Наша Ніва

Мінскі настаўнік гісторыі Анатоль расказаў пра сённяшнюю школу, вучняў, аўтарытэт прафесіі.
Па-першае, лічу, што нядрэнна зрабіць на першым курсе педагагічную практыку «для азнаямлення». Калі б я на першым курсе даведаўся, што значыць быць педагогам, то на другім курсе мяне б не было. Аднак у школу трапіў толькі на апошнім курсе. Як практыканту спадабалася. Потым настаўніца гісторыі сышла ў дэкрэт, і мне прапанавалі выходзіць на працу з новага года. Афіцыйна працую з сярэдзіны пятага курса.


22.03.2013

Урок для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі. Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».

22.03.2013

Нашыя жывёлы

Урок англійскай мовы для вучняў 3 класа даслала Ірына Перарэжка, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі.
Урок распрацаваны паводле методыкі «Актыўная ацэнка».
НаШтоБуЗУ: пасля дадзеных заняткаў вучні змогуць самастойна:
1) ствараць дыялогі пра жывёл (3–4 рэплікі);
2) лічыць па-англійску (ад 1 да 10);
3) вызначаць літары і гукі;
4) умець утвараць назоўнікі ў множным ліку.


22.03.2013

budzma.org

Cяржук Гаюн разам з Андрэем Еўдакімавым (гурт Vuraj) cтварылі музычную праграму для дзяцей, на аснове беларускіх народных дзіцячых песень і казак.
Падчас праграмы дзеці знаёмяцца з беларускімі музычнымі інструментамі, а таксама актыўна прымаюць удзел у самой дзеі: разам з выканаўцамі спяваюць, гутараць, ствараюць музычны аркестрык і хор.
Прым’ера адбылася 20 лютага на сцэне Белдзяржфілармоніі. Зараз музыкі-казачнікі актыўна гастралююць з праграмай па дзіцячых садках і школах.


21.03.2013

РГА «Таварыства беларускай школы» даслала ліст Старшыню Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па адукацыі, культуры і навуцы Генадзю Пальчыку з прапановай паўдзельнічаць у пашыраных пасяджэннях і парламенцкіх слуханнях, прысвечаных маніторынгу правапрымяняльнай практыкі Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Нагадаем, што ў лютым было абвешчана, што дэпутаты – члены камісіі будуць праводзіць маніторынг прымянення Кодэкса ў адукацыйным працэсе ўсёй нацыянальнай сістэмы. «Гэта тычыцца і дашкольнага ўзроўню, і агульнай сярэдняй, і вышэйшай, і паслядыпломнай адукацыі», – удакладніў Г. Пальчык. 
Учора ў БДПУ прайшло першае пашыранае паседжанне, прысвечанае арганізацыі дашкольнай адукацыі. У якасці мэты была заяўлена распрацоўка прапановы па карэктаванні адпаведнага раздзела Кодэкса аб адукацыі.


21.03.2013

23 сакавіка

Ужо не першы год у Баранавічах праводзіцца Міжнародны дзень верабья. У гэтым годзе арганізатары таксама запрашаюць на свята. Запланавана даволі шмат мерапрыемстваў.
Свята адбудзецца ў суботу 23 сакавіка.
Пад час святкавання Міжнароднага дня вераб’я будзе праводзіцца развешванне домікаў на тэрыторыі парка, якія былі зробленыя ў дзень восеньскіх назіранняў за птушкамі, выраб штучных домікаў для птушак, віктарына «Якая я птушка?», майстар-клас па вырабе птушак з нетрадыцыйных матэрыялаў, бяспройгрышная латарэя, продаж сувенірнай прадукцыі з цеста і сувеніраў з выявай птушак. Будзе працаваць «скрыня добрых словаў» з пісьмовымі адказамі дзяцей на пытанне «Што б ты зрабіў для птушак, калі б быў дарослым?».
Запланаваны таксама вясёлыя гульні і цікавыя экскурсіі.


Старонкі