Праекты. Конкурсы

02.11.2006

 “Будзь актыўны!” – Беларуская Школа Лакальных Лідэраў


Да 18 лістапада 2006 г. можна падаваць заяўкі на ўдзел ў Беларускай Школе Лакальных Лідэраў – праекце прызначаным для асобаў, уключаных у грамадскую дзейнасць у Беларусі.


Кандыдатамі могуць быць жыхары Беларусі, якія актыўна ўдзельнічаюць у грамадскай дзейнасці ў малай альбо сярэдняй мясцовасці. Асобы, якія працуюць ці працавалі прынамсі ў дзвюх розных ініцыятывах  (супрацоўнікі, валанцёры, стажоры) і з’яўляюцца дзеячамі сярэдняга ўзроўня, гэта значыць, маюць ужо вопыт  грамадскай дзейнасці, але не з'яўляюцца лідэрамі.


Ідэальны кандыдат гэта:
- малады жыхар Беларусі (18–30 гадоў)
- дзейнічае ў малай альбо сярэдняй мясцовасці (вёсцы, мястэчку, раённым горадзе), не ў Мінску і абласных цэнтрах
- дзяяч лакальнай грамадскай арганізацыі (супрацоўнік, валанцёр, стажор)
- дзейнічае ў лакальнай грамадскай арганізацыі, але цяпер мае перапынак (напрыклад, студэнт)
- працуе альбо працаваў прынамсі пры дзвюх розных ініцыятывах
- дзяяч сярэдняга ўзроўня – мае ўжо вопыт у грамадскай дзейнасці, але яшчэ не з'яўляецца лідэрам.
 
Усіх, каго цікавіць праект Беларускай Школы Лакальных Лідэраў, просім запоўніць
 анкету і адправіць яе электроннай поштай на адрас mpytlakowska@szkola-liderow.pl. Арганізатары не будуць прымаць анкетаў, адпраўленых факсам ці поштай.


Беларуская Школа Лакальных Лідэраў адбудзецца 2–8 снежня 2006 года ў Варшаве.



Графік набору ўдзельнікаў (можа змяніцца):
• 18 лістапада 2006 – апошні дзень прыняцця анкет
• 23 лістапада 2006 – заяўленне на ўдзел
Інфармацыя пра праект


У лістападзе Аб’яднаная Школа Лідэраў пачынае новы праект. Мэтай праекта з’яўляецца ўзмацненне і падтрымка асобаў, якія прымаюць удзел у грамадскіх рухах на тэрыторыі Беларусі.


Звяртаем увагу Што да праграмы будуць далучаныя асобы, якія не з'яўляюцца сябрамі грамадскіх арганізацый, але адпаведна прафесіі з’яўляюцца лідэрамі  (настаўнікі, дактары).



Прыкладная праграма навучання:
1. Праект
-стваранне праекта
-кіраванне праектам
-справаздачнасць
-праект як спосаб вядзення грамадскай дзейнасці


2. Супрацоўніцтва з мясцовым населніцтвам і выкарыстанне чалавечых рэсурсаў
-актывізацыя грамадзян
-супрацоўніцтва з мясцовымі ўстановамі
-будаванне кааліцыі
-інфармацыйная дзейнасць


3. Калектыў
-стваранне калектыву
-праца з валанцёрамі


4. Будаванне шляхоў развіцця і планаванне развіцця арганізацыі



Інфармацыя пра Школу на беларускай мове і анкеты-заяўкі змешчны на  сайце
www.szkola-liderow.pl.


Падрабязную інфармацыю даюць Магдалена Плевовска mplewowska@szkola-liderow.pl і Магдалена Пытлакоўска mpytlakowska@szkola-liderow.pl.


Праект фінансуецца Міністэрствам Замежных Справаў РП
у рамках замежнай дапамогі ў 2006г.