Генадзь Бураўкін аб «правінцыйнасці» беларускай літаратуры:
«Ну які Мінск правінцыйны горад? Возьмем нават савецкі час. Той жа Аркадзь Куляшоў быў бясспрэчным першарадным савецкім паэтам. Я ўжо не кажу пра таго ж Васіля Быкава, які сусветна вядомы празаік. Якая можа быць правінцыя? А вось у тым, што Аўруціна ў літаратурным свеце не ведаюць, што Чаргінец не надта вядомы, Мінск не вінаваты. Вінаваты ўзровень іх творчасці. І тут ёсьць яшчэ адна подлая хітрасць. Гэта яшчэ звязваецца з мовай. Маўляў, беларуская мова – правінцыйная, а руская – вялікая. І вось у Беларусі ёсць рускамоўныя пісьменнікі, якіх беларускамоўныя заўсёды прыніжалі для таго, каб самім трошкі ўзвысіцца.
Нядаўна выйшла кніжка Аўруціна, прадмову да якое напісаў не абы хто, а доктар навук, прафесар. Вось што ён піша пра Аўруціна: «Бьющее в глаза олимпийское мастерство... ко многим ли стихам современных и не только современных (бачыце, які замах!) поэтов можно подойти с такой безжалостной убийственной культурной меркой...» А цяпер працытую адзін верш Аўруціна, каб мы бачылі, пра што гаворка:
«Было утро, не больше, чем утро. / Было стыло, не больше, чем стыло. / Белой пудрой, не больше, чем пудрой, / Сыпал снег, и немного знобило. / Брызнут слёзы, не больше, чем слёзы. / Брызнет кровь, но не больше, чем брызнет. / На снегу отпечаток мимозы / Стоит жизни, не больше, чем жизни».
Чытаеш – нібыта ўсё складна-ладна, а ўчытаешся і бачыш – прымітыўнае версіфікатарства, абсалютнае «словаблуддзе», як любяць пісаць расійскія крытыкі»
Паводле Радыё Свабода.
Генадзь Бураўкін аб «правінцыйнасці
04.12.2007