Адукацыйны семінар “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”

10.06.2010

Настаўнікі і выкладчыкі сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ВНУ запрашаюцца да ўдзелу ў міжнародным адукацыйным семінары “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”, які ладзіцца грамадскім аб’яднаннем Studieforbundet Vuxenskolan (Швецыя) пры падтрымцы грамадскага аб’яднаньня “Адкрытае грамадства” (Мінск).


Семінар ладзіцца ў Гродне 17–19 чэрвеня.


Дэмакратыя ў штодзённасці – гэта прыхільнасць людзей да каштоўнасцяў свабоды і адказнасці, дыялога і ўзаемаразумення, сумоўя і супрацоўніцтва ў сваім штодзённым жыцці.


Мэты і змест семінара:


– дасягненне глыбейшага разумення базавых дэмакратычных нормаў і каштоўнасцяў і асаблівасцяў іх праяўлення ў штодзённым узаемадзеянні,


-знаёмства з інавацыйнымі метадамі навучання моладзі культуры міру і дэмакратыі,


-знаёмства з сістэмай фармальнай і нефармальнай адукацыі ў Швецыі і метадамі навучання дэмакратыі на практыцы ў шведскай школе.


Праграма семінара распрацаваная на базе аўтарскага курса “Дэмакратыя ў штодзённасці”, зацверджанага Мінадукацыі РБ у якасьці Праграмы факультатыўных заняткаў для 11 класа агульнаадукацыйных установаў.


Асаблівая ўвага будзе нададзеная такім якасцям дэмакратычнай асобы, як вольналюбства, самастойнасьць, пачуцьцё прыватнасці, крытычнае мысленне, прафесіяналізм, правасвядомасьць, талерантнасць, калектывізм, камунікабельнасць, салідарнасць, накіраванасць на супрацоўніцтва.


Праграмай сэмінара прадугледжаныя лекцыі-прэзентацыі, выкананне практыкаванняў, “мазгавыя штурмы”, аналіз праблемных сітуацый, дыскусіі, праца ў малых групах, гульнёвая форма навучання. Заняткі будуць праводзіць беларускія і шведскія выкладчыкі, якія маюць шматгадовы досвед працы ў галіне фармальнай і нефармальнай грамадзянскай адукацыі.


На семінары будзе праходзіць прэзентацыя электроннай версіі новага навучальнага дапаможніка “Навучанне дэмакратыі ў штодзённасці”, напісанага ў дапамогу настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства.


Удзельнікі семінара будуць мець ўнікальную магчымасьць выступіць у ролі экспертаў, якія змогуць на ўласнай практыцы апрабіраваць і ацаніць прапанаваныя методыкі навучання.


Пры фармаванні групы ўдзельнікаў перавага будзе аддавацца настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства і сацыяльным педагогам.


Усе выдаткі, звязаныя з удзелам у сэмінары, бяруць на сябе арганізатары.


Апошні тэрмін падачы заявак – 14 чэрвеня.


Заяўкі прымаюцца па тэлефоне альбо эл.пошце.


За падрабязнай інфармацыяй звяртайцеся да Віктара Чарнова – тэл: (+375 29) 164 84 89, эл.пошта: vcharnou@gmail.com, infocenter@user.unibel.by альбо да Таццяны Ларынай тэл.: (+375 29) 782 18 33, эл. пошта tanlarina@yahoo.com


Паводле Кронікі грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны