Уражаннямі ад вучобы и парадамі, як патрапіць у Венгерскія ВНУ, дзеліцца Уражаннямі ад вучобы и парадамі, як патрапіць у Венгерскія ВНУ, дзеліцца беларуская студэнтка, якая атрымала грант на гадавое навучанне ва універсітэце Будапешта.
Якія ў вас ёсць асацыяцыі з краінай Венгрыя? Так, знаходзіцца ў Цэнтральнай Еўропе, сталіца Будапешт. Можа, хтосьці яшчэ прыгадае пра купальні і Экарусы. Ды і ўсё. Па праўдзе, пра далёкія Кітай ды Бразілію асацыяцый значна больш.
Менавіта таму, калі мне трэда было выбіраць месца вучобы паміж Польшчай, Чэхіяй, Славакіяй ды Венгрыяй, я аддала перавагу апошняй. І магу сумленна сказаць, за ўсе пяць месяцаў свайго навучання тут, яшчэ ніводнага разу пра гэта не пашкадавала. Карацей, артыкул пра венгерскія акадэмічныя здіўленні і адкрыцці.
Венгерская ветлівасць і настаўнікі
Венгры – выключна ветлівыя людзі. Для мяне ветлівасць пачалася ўжо з амбасады. Няма ніякіх чэргаў, прыходжу ў прызначаны час да вакенца, а да мяне: – Добры дзень, Аленачка! (У амбасадзе? Звярнуліся не па прозвішчу?).
Потым, неўзабаве прызвычайваешся да ветлівасці і ўсмешак у краме, на вуліцах, у грамадскім траншпарце.
Але да выключнай ветлівасці настаўнікаў прызвычаіцца складаней. Неяк яшчэ з часоў школы з’явілася разуменне, што паміж вучнямі (студэнтамі) і настаўнікамі павінна існаваць дыстанцыя. Па іншаму ніяк.
У маім венгерскім універсітэце мы завем нашых настаўнікаў па імёнах, прычым па змяншальных імёнах. Так, два месяцы для мяне мая настаўніца Далма была проста ветлівай дзяўчынкай, а на тыдні высокай моды Венгрыі высветлілася, што яна яшчэ і знакаміты ў Венгрыі дызайнер.
Яшчэ адна мая настаўніца неяк сустрэла мяне ў калідоры, калі я суходзіла, і пацалавала мяне на развітанне ў абедзве шчакі. Ну, прынята ў Венгрыі цалавацца на развітанне, што зробіш?
Прыехала мая сяброўка неяк раніцай на пару. Стаіць яна з кавай з аўтамата, а тут выкладчык: — Што, Вы, каву з аўтамата п’яце, калі насупраць універсітэта добрая кавярня ёсць? — Баялася спазніцца на вашую пару, — адказвае тая. – Дзеля кавы можна было б і спазніцца, я б вас зразумеў.
Адзін з апошніх прыкладаў. Так сталася, што ў гэтым семестры я раблю дыпломную працу. Прыходжу да настаўніка на кансультацыю па дыплому і высвятляецца, што мне трэба рабіць дызайн пад уплывам мастацтва 17–18 стагоддзя. Але, кажу, мне па іншым прадмеце займаюся дызайнам эпохі мадэрн, а гэта пачатак 20 стагоддзя. – Добра, — адказвае мне настаўнік. – Тады для вас я ЗМЯНЮ ДЫПЛОМНАЕ ЗАДАННЕ і вы будзеце рабіць дызайн па пачатку 20 стагоддзя. Адным словам, без каментароў.
Можна яшчэ прыгадаць процьму прыкладаў – як настаўнік падарыў мне яблык за сваё спазненне на сустрэчу, ак мы святкавалі Божае нараджэнне на занятках па венгерскай мове (настаўнік сам прынёс нацыянальныя венгерскія прысмакі) і г.д.
Да чаго я вяду? Тут бар’ера паміж выкладчыкамі і студэнтамі проста няма. Гэта як адзіная каманда, мэта якой – ісці да ведаў і рабіць усё, каб гэты шлях быў цікавы для абодвух бакоў. Яны не ставяць сябе вышэй за студэнтаў і заўсёды адкрытыя да ўсяго новага.
Універсітэт як культурны цэнтр для ўсіх
Універсітэт (як мінімум, пяць універсітэтаў, якія я ведаю) – гэта не проста адукацыйная ўстанова. Гэта месца, дзе пад адным дахам збіраецца вялізная колькасць даследчых лабараторый,таленавітых настаўнікаў і студэнтаў. Пастаянна праводзяцца цікавыя, прэзентацыі, конкурсы, сустрэчы. Так, у Центральна-Еўрапейскім універсітэце я прысутнічала на лекцыях былога прэзідента Венгрыі, амерыканскага сацыёлага Камарова, кіраўніка міжнароднага аддзела Балонскага ўніверсітэту.
Калі табе патрэбна кансуцьтацыя па інтарасуючай цябе тэме, заўсёды можна звярнуцца да пэўнага прафесара. Пры гэтым, ен можа нават не быць выкладчыкам твайго факутьтэта ці ўніверсітэта. Так, на сайте Центральна-Еўрапейскага ўніверсітэта я знайшла ў раскладзе магістрантаў цікавы для сябе прадмет, спытала дазволу яго вывучаць і ўжо другі семестр я, па факту, вучуся ў двух універсітэтах.
Універсітэтская бібліятэка – асобная размова. Там можна знайсці самыя актуальныя і самыя рэдкія выданні. Кожны універсітэт мае доступ да розных сусветных электроных базаў інфармацыі. Карыстацца паслугамі бібліятэкі можа любы жадаючы, толькі кніжкі на дом дазволена браць студэнтам гэтага ўніверсітэта.
У свабодным доступе карыстальнікаў бібліятэкі кампутары з інтэрнетам, сканеры, можна карыстацца фотаапаратам. Так вось скануеш рэдкае выданне 1940 году і адпраўляеш адсканаванае сабе на электронную пошту.
Правы і магчымасці студэнтаў
Студэнты самі выбіраюць сабе прадметы і складаюць расклад. Калі ты прыехаў проста па абмену на семестр, дык увогуле ты вольн ў сваім выбары. Так, у маім дызайнерскім універсітэце студэнты-архітэктары могуць вывучать шыццё адзення, а фатографы кераміку і дызайн шкла. Калі есць жаданне – ўсё магчыма. Калі ж студэнт вучыцца ва ўніверсітэце пастаянна, у яго есць спісак абавязковых прадметаў і дыстыплін па выбару.Напрыклад, з 10 прапанаваных дыстыплін студэнт павінен выбраць не менш за тры.
Дні экзаменаў у большасці ўніверсітэтаў выбіраюць сабе студэнты самі. Звычайна, гэта дзве-тры даты. Калі адзнака з першага разу студэнта незадаволіла, з дазвола выкладчыка ён можа пастрабаваць яшчэ раз. Сустракаюцца выпадкі, калі ў студента не атрымліваецца прыйсці ва ўсе тры даты. Тады можна дамовіцца з настаўнікам і здаць іспыт асабіста. Усе дамовы выклучна паміж студэнтамі і настаўнікамі – дэканат толькі ставяць перад фактам (што хоць раз здаваў сессію датэрмінова, разумее, як усё складана арганізаваць у нас).
Студэнты спакойна ездзяць на практыку і стажыроўку за мяжу, супрацоўнічаюць з крупнымі кампаніямі. Для студэнтаў нямецкамоўнага ўніверсітэта імя Андрашы Дюла — гэта можа быць практыка у Бунгэстагу ці Еврапарламенце, для выпускнікоў універсітэта дызайна – распрацоўка мадэлей для Мерсэдэс Бенц.
Яшчэ колькі словаў пра студэнскія правы. Зразумела, што ўніверсітэт уснуе ў першую чаргу для студэнтаў і шматлікія жыццёвыя выпадкі гэта яшчэ раз падцвярджаюць. Напрыклад, студэнты нямецкамоўнага ўніверсітэта імя Андрашы Дюла самі выбіраюць сабе дэкана і рэктара і напрыканцы семестра ставяць адзнакі настаўнікам. Калі ў настаўніка дрэнныя адзнакі, кантракт з ім прадляць не будуць. Універсітэт зацікаўлены ў лепшых настаўніках, хоць бы і з іншай краіны. Быў выпадак, калі выкладчык жыў і працаваў у Брусэлі і лётаў кожны тыдзень чытаць лекцыі ў Будапешт.
Цэнтральна-еўрапейскі ўніверсітэт прадстаўляе студэнтам мора спецыяльнасцей. Сярод самых арыгінальных – гебраістыка і цыганазнаўства на факультэце нацыяналізму.
Універсітэт мастацтва і дызайну імя Мохой-Нодь кожны семестр праводзіць тыдзень інтэнсуўных заняткаў. Гэта значыць, што за гэты тыдзень студэнт можа паспрабаваць сябе ў новай сферы дзейнасці. Напрыклад, дызайнер мэблі можа пайсці на дызайн скуры і сшыць сабе абудак на лета.
Я дык увогуле, прыехала ва ўніверсітэт даследванне рабіць. Каб не сумна было, яшчэ сабе дызайн адзення ды малюнак выбрала. Напрыканцы семестра ўсё пастяхова здала і ўжо ў новым семестры мне прапанавалі рабіць дыпломны праект разам з венгерскімі выпускнікамі. Цяпер раблю калекцыю адзення, а паралельна вывучаю ткацтва, вязанне і дызайн металу. “Калі ты хочаш, ты можаш паспрабаваць” – дэвіз майго ўніверсітэта. Вось я і спрабую.
Як гэта магчыма?
Самы просты шлях вучыцца ў Венгрыі – знайсці ўніверсітэт, патрэбную спецыяльнасць (мовы навучання – венгерская, сустракаюцца — ангельская, нямецкая), здаць іспыты, заплаціць грошы за навучанне.
Калі разцічваеце на стыпендыю, трэба яшчэ знайсці фонд, які зможа аплочваць навучанне і даваць вам стыпендыю. Самы распаўсюджаны сярод беларусаў — Вышэградскі фонд. Праз яго можна паехаць вучыцца ці праводзіць даследванне ў Славакію, Венгрыю, Польшчу ці Чэхію. можна пачытаць на http://visegradfund.org .
Фонды ці стыпендыі могуць быць пры канкрэтным універсітэце. Напрыклад, Центральна – еўрапейскі ўніверсітэт кожны год дае стыпендыі студэнтам з трэціх краін (на жаль, ці на шчасце Беларусь як раз такая краіна). Інфармацыя пра ўмовы паступлення глядзіце тут — http://www.ceu.hu/admissions/2011—2012 .
Таксама, нямецкамоўны ўніверсітэт імя Андрашы Дюла сопрацоўнічае са швецкімі фондамі, праз якія студэнтам можна атрымаць стыпендыю. Афіцыйны сайт універсітэта – http://andrassyuni.eu .
Карацей, вучыцца ў венгерскім універсітэце цалкам верагодна. Але, як заўсёды ў жыцці, для гэтага трэба каб табе пашанцавала і процьму працаваць. Ад сябе магу дадаць, что яно таго насамрэч каштуе.
Алена Агарэлышава, Альтэрнатыўная моладзевая платформа
Я вучуся ў Венгрыі: супер!
17.02.2011