Сумоўе з’яўляецца апошняй прыступкай у працэсе адбору паспяховых заявак. Таму запрашэнне на яго атрымліваюць толькі тыя кандыдаты, якія трапілі ў шорт-ліст па выніках папярэдніх этапаў. Гэтая працэдура мае некалькі асаблівых функцый. Напрыклад, на сумоўі прыёмная камісія можа здабыць дадатковую інфармацыі аб патэнцыяльным студэнце. Але ж яго асноўнай мэтай з’яўляецца ацэнка асабістых якасцяў кандыдата. Пры дапамозе інтэрв’ю даецца адзнака камунікатыўным здольнасцям, уменню слухаць, хутка і гібка думаць, стылю паводзінаў у стрэсавай сітуацыі, сталасці апліканта. Магчыма, што члены прёмнай камісіі будуць шукаць падцверджанне таго пазітыўнага ўражання, якое аказаў на іх пакет дакументаў, дасланы для паступлення. Таму на сумоўі асаблівая ўвага надаецца супярэчнасцям паміж словамі кандыдата і тым, што напісана ў дасланых паперах.
Для таго, каб падрыхтавацца да сумоўя, па-першае, трэба паўтарыць усё, што Вы ведаеце аб канкрэтнай адукацыйнай праграме, а таксама аб універсітэце, факультэце, яго выкладчыках і г.д. Акрамя гэтага трэба ўспомніць усё тое, што прыёмная камісія ўжо ведае пра Вас. Таму ўважліва перачытайце матывацыйны ліст, каб Вашыя словы на сумоўі не супярэчылі таму, што Вы ўжо напісалі.
Наступны крок – падрыхтаваць адказы на пытанні, якія найбольш часта задаюцца на сумоўі. Зразумела, што Вы не зможыце прадбачыць дакладная якія пытанні будуць задаваць асабіста Вам, але вызначыцца з прыкладнымі адказамі ніколі не перашкодзіць. Напрыклад, у Вас могуць запытаць наступнае:
Чаму Вы лічыце, што гэта адукацыйная праграма падыходзіць Вам?
У адказе на гэтае пытанне пакажыце шчырую зацікаўленнасць, адзначыўшы, напрыклад, што Вас прыцягнуў нейкі моцны бок праграмы ці яе агульная накіраванасць, што Вы ведаеце пра высокі ўзровень выкладчыкаў і студэнтаў, пра паглыблены ўзровень даследванняў і г.д.
Раскажыце аб сабе.
Напішыце і адрэпетыруйце кароткую гісторыю пра сябе цягам дзвюх хвілінаў, апішыце свае асабістыя якасці, уменні, здольнасці. Апішыце нешта з таго, што атрымалася ў Вас асабліва ўдала і паспрабуйце звязаць гэты паспяховы вопыт з Вашым будучым навучаннем ва ўніверсітэце.
Раскажыце пра Вашыя кар’ерныя планы.
Як і ў матывацыйным лісце, на сумоўі Вы павінны паказаць прыёмнай камісіі, што Вашыя кар’ерныя планы з’яўляюцца важкай прычынай таго, чаму Вы жадаеце паступіць на гэтую праграму. Таму пастарайцеся апісаць тое, як веды і практычны досвед, атрыманыя падчас навучання, дапамогуць Вам у Вашай будучай кар’еры.
Раскажыце пра Вашыя слабыя/моцныя якасці?
Адказваючы на пытанне пра слабасці, гаварыце пра тое, што не з’яўляецца цалкам дрэнным. Напрыклад, “Я схільны канцэнтравацца на дэталях, таму часта мне патрэбна шмат часу для таго, каб скласці агульнае ўражанне аб нечым”. Што наконт моцных якасцяў, то не трэба пералічваць шмат – хопіць дзвюх ці трох. Прывядзіце прыклады Вашых дасягненняў, якія сведчаць аб наяўнасці ў Вас гэтых якасцяў.
Чаму Вы лічыце, што з’яўляецеся найлепшай кандыдатурай для гэтай праграмы?
Трэба адзначыць, што тут не варта гаварыць пра эмацыянальнае захапленне праграммай ці пра Вашы ўраджанні наконт бліскучых кар’ерных магчымасцяў. На гэта пытанне лепш пералічыць асноўныя ідэі Вашага матывацыйнага ліста. Таксама падрыхтуйцеся да абмеркавання канкрэтных аспектаў праграмы. Таму, як было сказана вышэй, паўтарыце ўсю інфармацыю, якую ведаеце аб канкрэтнай адукацыйнай праграме і ўніверсітэце ўвогуле.
Апошняе, што можна адзначыць – будзьце сабой на інтэрв’ю. Ваша мэта не ў тым, каб паказаць сябе ідэальным. Сацыяльныя псіхолагі адзначаюць, што людзі, якія маюць некалькі недахопаў, выглядаюць лепш, чым тыя, хто здаецца ідэальным. Таму найлепшая тактыка на сумоўі – гэта адсутнасць тактыкі! А найлепшая падрыхтоўка – рэпетыцыі сваіх адказаў, бо гэта дапаможа Вам быць натуральным і адчуваць сябе камфортна.
Андрэй Русаў, adukacyja.info – на падставе «Graduate School: Winning Strategies For Getting In»
Падрыхтоўка да сумоўя: асноўныя прынцыпы
16.03.2012