Аўтар – Алена Палейка (Мінск). Метадычныя распрацоўкі планаў-канспектаў правядзення творчых урокаў па гісторыі. Акцэнт у распрацоўках зроблены на дзейнасць настаўніка і планаваныя вынікі работы. З педагагічных тэхналогій перавага аддадзена гульнемадэляванню і праектнай дзейнасці.
Планы-канспекты сістэматызаваны ў адпаведнасці з тэмамі вучэбнай праграмы:
Раздзел І
Тэма: Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі
Форма правядзення: «Музей першабытнасці»: стварэнне экспазіцый і правядзенне экскурсій вучнямі.
Раздзел ІІ
Тэмы: Беларускія землі ў канцы V – першай палове ХІІІ ст.; Дзяржаваўтваральныя працэсы на тэрыторыі Беларусі ў ІХ – сярэдзіне ХІІІ ст.; Хрысціянізацыя беларускіх зямель.
Форма правядзення: «Гістарычны дэтэктыў»: мадэляванне судовага разбіральніцтва па справе гістарычнага дзеяча Святаполка Акаяннага.
Раздзел ІІІ
Тэмы: Беларусь у другой палове ХІІІ – сярэдзіне ХІV ст.; Становішча беларускіх зямель у складзе ВКЛ у XIV – XV стст.
Форма правядзення: «Навіны сярэднявечча»: спаборніцтва каманд вучняў ў стварэнні праграм навін унутранай і знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў XIV–XV стст.
Раздзел ІV
Тэмы: Беларускія землі ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.; Рэфармацыйны рух у ВКЛ; Эпоха Асветніцтва і яе ўплыў на развіццѐ культуры Беларусі; Наш край ў сярэдзіне ХVI – ХVIII стст.
Формы правядзення: «Дыспут аб веры»: гістарычная рэканструкцыя дыспута па пытаннях рэлігіі; «Інтэлектульны марафон»: ад Адраджэння да Асветніцтва; «Круглы стол»: сістэмны крызіс Рэчы Паспалітай.
Спампаваць pdf 581Kb
Паводле сайта Алены Палейкі
Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні творчых урокаў гісторыі
13.02.2013