Школа – армія – турма?

03.06.2014

У дзень, калі па ўсёй краіне прайшлі апошнія званкі, прынята віншаваць настаўнікаў і  казаць пажаданні на будучыню. То і я паспрабую пажадаць нешта добрага вам, мае дарагія калегі. Настаўнікі – майстры размоўнага жанру, але чамусці любяць віншаваць нават блізкіх людзей, чужымі рыфмаванымі радкамі – не ведаю, як вам, а мне дык пасля ўсякіх віншаванак-эпіграфаў «у сціхах» адразу хочацца прозы. Па-беларуску – шчырасці.

Вось і першае пажаданне.

Зычу вам пазбаўлення фальшу. Каб Вы набраліся за лета дастаткова моцы і чалавечага гонару, прафесійнай годнасці і вырашылі больш не пісаць фальшывых і нікому не патрэбных папераў, не прымушалі дзяцей выпісваць “Спасацеля”, распавядаючы небыліцы пра яго карысць, прынцыпова не ставілі дзясяткі па матэматыцы і геаграфіі тым, хто замест урокаў ідзе на хакей ці парад, наадрэз адмовіліся правяраць коміны ў падворках і ежу ў лядоўнях алкашоў, не фарбавалі сцены у класах, не заганялі ў піянеры-брсм..., а толькі вучылі дзяцей. Бо грошы бацькі вучняў (а не дзяржава!!!) вам плоцяць толькі за гэта праз свае падаткі. А вы праз свае падаткі ўтрымліваеце міліцыю – то няхай яна і дзяжурыць на дыскатэках. І замест вас наведвае сацыяльна-небяспечныя сем'і – гэта іх праца.

Ну, калі занадта цяжка не рабіць тое, што вы не павінны – паспрабуйце хаця б менш пісаць вершаў-віншаванак. Дзеці іх не любяць. Для паэзіі трэба саспяліць душу. Шведы вунь зусім не друкуюць дзіцячых кніжак з вершамі – не прадаюцца, значыць, не трэба. Праўда, яны і пра вайну таксама не друкуюць дзіцячых кніг. Астрыд Ліндгэн заклікала нацыю рыхтаваць дзяцей да мірнага жыцця, а не да вайны. І шведскія дзеці – і чытаюць, і жывуць багата, і без войнаў. А шведская дзіцячая літататура лічыцца найлепшай. Тут я адчуваю, што у каго-нікаго пачалі ламацца стэрэатыпы. А як жа патрыятызм?!

Адсюль і другое пажаданне...

Чытаць у блогу Тамары Мацкевіч