«Вольнае Глыбокае»
Пра гэта распавядае Эдзя Салавей, якая нарадзілася і жыла ў вёсцы Ласкаўшчына, што на Глыбоччыне.
Зараз спадарыня Эдзя жыве ў Глыбокім, ёй ужо 85 гадоў. Але падзеі далёкіх 30-х гадоў мінулага стагоддзя яна памятае вельмі добра.
Павучыцца ёй прышлося чатыры гады: два гады ў польскай школе і два - пры першых Саветах. Яшчэ два тыдні яна хадзіла ў школу пры немцах, а больш вучыцца ёй ужо не давялося, трэба было дапамагаць бацьку.
Да 1939 года спадарыня Эдзя два гады вучылася ў польскай школе, з прыходам бальшавікоў школа стала рускай, хаця працягвала іх вучыць тая ж самая настаўніца. Праўда, правучыла яна іх толькі адзін навучальны год, а потым знікла. Улічваючы акалічнасці таго часу, хутчэй за ўсё яна была арыштаваная новымі ўладамі.
Далей іх вучыла ўжа настаўніца, прысланая з ўсходу - Наталля іванаўна. Пра яе спадарыня Эдзя таксама добра адзываецца ў сваіх успамінах.
Перыяд з верасня 1939 года па чэрвень 1941 года жыхары Заходняй Беларусі называюць першымі Саветамі.
Будзе яшчэ трэцяя, заключная, частка ўспамінаў Эдзі Салавей пра сваю вучобу.