Каманда педагогаў і 170 вучняў Лужкаўскай сярэдняй школы просяць падтрымаць іх ініцыятыву і дапамагчы стварыць студыю для перакладу і агучвання мультфільмаў.
Студыя - гэта мара за якой стаіць велізарная праца. Першым крокам у рэалізацыі праекта будзе пошук людзей, якія маюць досвед у гэтай сферы і гатовыя на дабрачынных умовах дапамагчы кансультацыямі, аказаць падтрымку ў падборы абсталявання. Наступным этапам будзе атрымане неабходных навыкаў работы з абсталяваннем, падбор мультфільмаў, пераклад і напісанне сцэнарыяў. Агучванне персанажаў, па нашай задумцы, будзе ажыццяўляцца творчымі і зацікаўленымі дзяцьмі. На канчатковым этапе праекта мы плануем стварыць трывалую базу для пераклыдаў мультфільмаў на беларускую мову, і прадставіць дзіцячай аўдыторыі хаця б адзін якасны прадукт.
Работа студыі вырашае адразу некалькі задач: папулярызацыя беларускай мовы, развіццё творчага патэнцыялу дзяцей, рашэнне праблемы занятасці ў вольны час дзяцей сельскай мясцовасці. Мы спадзяёмся, што наша праца паслужыць прыкладам для іншых ініцыятыўных груп у стварані беларускамоўнага медыйнага прадукту для дзяцей.
Падтрымаць на maesens.by