Настаўніцкая газета 23 красавіка 2016 года
Ёсць спадзяванне, што чытачы разумеюць актуальнасць фарміравання ў вучняў медыйнай пісьменнасці. Але ж у вучэбным плане ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі не прадугледжаны вучэбныя гадзіны для вырашэння гэтай задачы – няма спецыяльнага прадмета. Ці ёсць у нас магчымасці рабіць вучняў медыйна пісьменнымі падчас правядзення вучэбных заняткаў па традыцыйных вучэбных прадметах?
Кожны з урокаў праводзіцца адпаведна вучэбнай праграме, якая вызначае змест прадметных ведаў і ўменняў. Валоданне навучэнцамі гэтымі ведамі і ўменнямі правяраецца і настаўнікам, і падчас адміністрацыйнага кантролю, і на экзаменах, і на ЦТ. Зразумела, што педагогі арыентуюцца на фарміраванне ў вучняў таго, што правяраецца, – ведаў і прадметных уменняў. З навучаннем прадметнаму складніку зместу адукацыі настаўнікі спраўляюцца даволі паспяхова. Тут ужо сфарміраваўся пэўны вопыт работы.
Медыяадукацыя для школ нашай краіны – гэта адносна новая практыка. Як працаваць на медыйную кампетэнтнасць навучэнцаў? Гэта не так проста: перагружаныя вучэбныя праграмы часта не пакідаюць часу на гуманітарныя аспекты адукацыі; склаліся стэрэатыпы работы толькі з арыентацыяй на вучэбную паспяховасць вучняў. Але тлумачальныя запіскі вучэбных праграм 2015 і 2016 гадоў ужо прадугледжваюць задачы фарміравання ў вучняў ключавых кампетэнцый, да якіх адносяцца і медыйныя. Яны фактычна патра буюць ад настаўнікаў кіравацца кампетэнтнасным падыходам да зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу.
Кампетэнтнасны падыход у аспекце фарміравання медыяпісьменнасці вучняў рэалізоўваецца на падставе наступных прынцыпаў:
1. Мадэльнае ўяўленне аб выпускніку. Гэты прынцып па трабуе канкрэтнага ўяўлення педагогам – а лепш усім школьным калектывам – узроўню кампетэнтнасці выпускніка. Гэта вылучэнне набору актуальных прадметных і ключавых кампетэнцый, якія з’яўляюцца для педагогаў адукацыйнай мэтай. Неабходным кампанентам мадэлі выпускніка павінна быць яго медыяпісьменнасць.
2. Пашыранае разуменне зместу адукацыі. Гэта не толькі прадметныя веды і ўменні, але і ключавыя кампетэнцыі, у склад якіх уваходзяць матывацыйны, зместавы, дзейнасны і каштоўнасна-сэнсавы аспекты медыяпісьменнасці.
3. Праектаванне дзейнасці па фарміраванні кампетэнцый. Тут адбываецца вызначэнне неабходнага і дастатковага набору вучэбных задач-сітуацый, у працэсе вырашэння якіх у вучняў фарміруюцца адпаведныя медыйнай кампетэнцыі каштоўнасці, веды і ўменні.
4. Увядзенне ў адукацыйны працэс задач-сітуацый, якія ствараюць умовы для фарміравання і развіцця кампетэнцый (у тым ліку медыйных).
5. Аналіз і ацэнка паспяховасці фарміравання кампетэнцый. Ацэнка вынікаў навучання заснавана на аналізе ўзроўню адукаванасці, якога дасягнулі вучні, у сэнсе валодання вызначанымі кампетэнцыямі (сэнсы, каштоўнасці, веды і ўменні, што складаюць медыякампетэнтнасць), якія выступаюць мэтай адукацыйнага працэсу.
Вучэбныя заняткі, скіраваныя, акрамя фарміравання прадметных ведаў і ўменняў, на медыйную кампетэнтнасць вучняў, маюць істотныя асаблівасці. Разгледзім іх праз прызму дзейнасці настаўніка пры падрыхтоўцы да ўрока (гл. табл.).Асаблівасці дзейнасці настаўніка пры падрыхтоўцы да медыйнага ўрока
Кампа- ненты ўрока |
Дзейнасць на- стаўніка пры пра- ектаванні вучэбных заняткаў, арыента- ваных на фарміра- ванне прадметных ведаў і прадметных уменняў |
Дзейнасць на- стаўніка пры пра- ектаванні вучэбных заняткаў, арыен- таваных на фар- міраванне медый- най кампетэнтнасці вучняў |
Пастаноў- ка мэты |
Робіць спіс дзеянняў вучняў па ўзнаўленні і выкарыстанні праг- рамных ведаў, якія яны павінны ўмець выконваць напрыкан- цы ўрока |
Дадаткова: указвае сваю задачу па фар- міраванні ў вучняў пэўных медыйных уменняў |
Адбор зместу ўрока |
Абмяжоўваецца матэ- рыялам з падручніка |
Дадаткова знаходзіць матэрыялы з іншых крыніц, магчыма, з альтэрнатыўнымі пог- лядамі і спосабам па- дачы інфармацыі |
Плана- ванне ар- ганізацыі працэсу |
Плануе прымяненне форм, метадаў і срод- каў навучання, якія за- бяспечваюць засва- енне аднаго метаду, спосабу рашэння за- дачы, пэўнай высновы па трактоўцы ідэйна- га зместу мастацкага твора і г.д. |
Плануе вучэбныя
сітуацыі, у якіх вучні
ўспры маюць інфар-
мацыю, аналізу юць
яе, крытэрыяльна
ацэньваюць і прымя-
няюць для стварэння
сваіх медыяпаслан-
няў (неабавязкова
ўсё з названага на
адным уроку)
|
Кантроль і ацэнка |
Плануе выхадны кан- троль, змест якога скіраваны на правер- ку засваення тых ве- даў і ўменняў, якія ад- значаны ў мэце ўрока |
Дадаткова плануе ацэнку вучнямі таго, наколькі ўзрасла іх медыйная кампетэн- тнасць |
Разгледзім тыя дзеянні, якія настаўніку важна выконваць пры праектаванні вучэбных заняткаў, арыентаваных на медыйную кампетэнтнасць вучняў; за дужкамі пакінем бок урока, звязаны з забеспячэннем засваення навучэнцамі традыцыйных праграмных патрабаванняў.
1. Ацаніце магчымасці вучэбнага матэрыялу для фарміравання медыйнай пісьменнасці вучняў. Такія магчымасці ёсць заўсёды, паколькі вучні працуюць з друкаванымі або электроннымі тэкстамі, а іх разуменне – адно з інфармацыйных і медыяўменняў. Больш за тое, ёсць тэмы, якія м аюць вялікі патэнцыял для развіцця крытычнага мыслення і медыяпісьменнасці ў цэлым (у матэматыцы – працэнты, фізіцы – атамная энергетыка, біялогіі – пытанні аховы навакольнага асяроддзя, у хіміі – карыстанне мыйнымі сродкамі, грамадазнаўстве і літаратуры – маральныя каштоўнасці і г.д.).
2. Звярніцеся да кампетэнтнаснай мадэлі выпускніка (КМВ), у якой пазначаны аспекты медыяпісьменнасці. Зыходзім з таго, што такая мадэль у школе ёсць. Калі яе няма, то ў настаўніка ёсць наступныя магчымасці:
1) ініцыіраваць стварэнне мадэлі; 2) сфарміраваць уласнае ўяўленне аб ведах і ўменнях вучняў па медыяпісьменнасці на выхадзе са школы, выпрацаваць уласнае каштоўнаснае стаўленне да яе; 3) звярнуцца да тлумачальнай запіскі вучэбнай праграмы. За аснову можа быць ўзяты каталог уменняў медыяадукаванага вучня http://ifapcom.ru/files/News/ Images/2013/mil_cat_rus.pdf. Гэты матэрыял падрыхтаваны ў рамках рэалізацыі Праграмы ЮНЕСКА “Інфармацыя для ўсіх” і дае адказ на пытанне, што з медыяпісьменнасці і ў якім класе фарміраваць.
Мэтазгодна, карыстаючыся згаданым рэсурсам, дамовіцца з калегамі, якія працуюць у тым жа класе/паралелі, на якія медыйныя ўменні будуць працаваць настаўнікі гуманітарных прадметаў, а на якія – прыродазнаўчых дысцыплін. Гэта прадухіліць дубліраванне і дазволіць не пакінуць па-за ўвагай тыя або іншыя важныя аспекты медыяпісьменнасці. Адпаведная работа, на наш погляд, можа праводзіцца як па ініцыятыве адміністрацыі, так і па жаданні саміх настаўнікаў. У бягучым навучальным годзе сказанае асабліва актуальна для настаўнікаў 5 і 10 класаў, паколькі вучэбныя праграмы для гэтых паралелей ужо змяшчаюць рэкамендацыі па выкарыстанні каметэнтнаснага падыходу да зместу і арганізацыі адукацыйнага працэсу.
3. Выберыце з КМВ (або з каталога медыйных уменняў вучняў адпаведнага ўзросту, з тлумачальнай запіскі вучэбнай праграмы) тое ўменне, якім навучэнцы класа не валодаюць зусім ці валодаюць недастаткова, якое можа паспяхова развівацца ў працэсе работы менавіта над запланаваным вучэбным матэрыялам. Напрыклад, калі вучні класа не разумеюць наступствы адсутнасці крытычнага стаўлення да паведамленняў інфармацыйных крыніц, а тэма ўрока звязана з магчымасцю разгляду альтэрнатыўных пунктаў гледжання на сітуацыю, то гэтае ўменне можа стаць адным з кампанентаў зместу навучання на гэтым уроку.
4. Вызначыце адпаведную педагагічную (медыякампетэнтнасную) задачу на ўрок. Напрыклад, навучэнцы не зусім валодаюць уменнямі рабіць самастойныя высновы з прачытанага тэксту, а гэтае ўменне зафіксавана ў КМВ ці ў вучэбнай праграме, вучэбны матэрыял дае магчымасць для фарміравання гэтага ўмення. Тады задача на ўрок можа быць такой: садзейнічаць развіццю ўменняў рабіць самастойныя і аргументаваныя высновы з прачытанага тэксту.
5. Выберыце тыя метады і сродкі для ўрока, якія найбольш падыходзяць для вырашэння пастаўленай задачы. Выбар залежыць ад многіх фактараў:
• ад ступені валодання вучнямі вызначаным уменнем;
• ад таго, наколькі метад і сродак адпавядаюць стылю педагагічнай дзейнасці настаўніка і стылю пазнавальнай дзейнасці вучняў, іх узросту;
• ад таго, колькі часу спатрэбіцца на іх прымяненне (45 хвілін – гэта няшмат, бо неабходна фарміраваць у вучняў прадметныя веды і ўменні і ствараць магчымасці для іх выхавання і развіцця) і г.д.
Асаблівасці метадаў і сродкаў, якія рэкамендуецца прымяняць, – гэта іх інтэрактыўнасць, магчымасць з іх дапамогай уключаць вучняў у зносіны і з настаўнікам, і з аднакласнікамі, і са сродкамі масавай інфармацыі. Гэтаму патрабаванню адпавядаюць розныя варыянты групавой работы, а таксама метады тэхналогіі развіцця крытычнага мыслення праз чытанне і пісьмо, метады, якія прыве дзены ў раздзеле “Педагогические методы преподавания и изучения МИГ: программа обучения в действии” кнігі: Медийная и информационная грамотность: программа обучения педагогов [Электронны рэсурс]. – Рэжым доступу: https://nastaunik.eu/ sites/default/files/page/files/unescocurr_mil_russian. pdf.
Сярод метадаў, якія найбольш спрыяльныя для медыяадукацыі вучняў на вучэбных занятках, асаблівае месца займае перавернуты ўрок. Так называюць метад навучання, пры якім уся тэарэтычная і лекцыйная пра грама вывучаецца дома, а ў класе з настаўнікам падрабязна разбіраюцца заданні і практыкаванні па тэме. Вучні папярэдне атрымліваюць ад настаўніка адпаведнае заданне па рабоце з вучэбным матэрыя лам па падручніку, з дапамогай ролікаў у інтэрнэце або інфармацыі ў іншых медыя. Заданні мо гуць мець такі характар, што яны наўпрост працуюць на развіццё ў вучняў медыйных кампетэнцый: параўнаць тлумачэнне з’явы, падзеі ў розных крыніцах, пацвердзіць інфармацыю, сфармуля ваць пытанні да настаўніка па вывучаным матэрыяле, зрабіць графічную ілюстрацыю звычайнага тэксту і інш. Больш падрабязна пра перавернуты ўрок глядзіце тут: https://prezi.com/ghqzf6hryi9n/ presentation/.
Напрыканцы прывядзём дэталізаваны алгарытм распрацоўкі ўрока, скіраванага, акрамя прадметных ведаў і ўменняў, на развіццё медыйнай пісьменнасці навучэнцаў:
1. Даследуйце сітуацыю, у якой бу дзе праводзіцца будучы ўрок (вучні, праграмныя патрабаванні, вучэбна-метадычнае і тэхнічнае забеспячэнне, памяшканне, месца ў раскладзе і г.д.).
2. Прадумайце, як вы створыце асяроддзе, спрыяльнае для навучання вучняў.
3. Вырашыце, на авалоданне вучнямі якой медыйнай кампетэцыяй вы будзеце працаваць на ўроку.
4. Напішыце на мове, зразумелай вучням, вучэбную мэту на ўрок, акрамя мэты па вучэбнай праграме. Медыйную, напрыклад: зможыце адрозніваць факт і меркаванне, зможаце выканаць дэкадзіраванне медыяпаслання і г.д. На якой мінуце і як вучні даведаюцца аб сваёй мэце?
5. Напішыце задачы па фарміраванні медыйнай пісьменнасці вучняў, а таксама пад кожную задачу сродкі і вучэбныя сітуацыі, якія дазволяць гэтую задачу вырашаць. Задачы зручна напісаць з дапамогай дзеясловаў: спрыяць, садзейнічаць, стварыць умовы, забяспечыць, арганізаваць сітуацыю і г.д. Напрыклад, спрыяць развіццю ў вучняў крытычнага мыслення; адпаведны сродак – заданне па дэкадзіраванні навіны.
6. Напішыце ключавое пытанне да ўрока. Гэтае пытанне, якое стварае ў класе пазнавальную напружанасць, матывуе вучняў, на якое шукаем адказ на працягу ўрока. Добра, калі пытанне звязана з медыя.
7. Вызначыце медыйны змест урока: на якім матэрыяле з інтэрнэту, іншых медыя будзе адбывацца фарміраванне медыйных уменняў вучняў?
8. Апішыце паслядоўнасць этапаў урока. Што на іх будуць рабіць самі вучні, як настаўнік будзе кіраваць іх дзейнасцю? Калі вучням будуць прапаноўвацца заданні, то прывядзіце крытэрыі ацэнкі, якія яны атрымаюць разам з гэтымі заданнямі.
9. Прадумайце работу на заключным этапе. Як вучні даведаюцца аб ступені дасягнення імі мэты ўрока, як бу дзе ажыццяўляцца карэкцыя, як вы абмяркуеце з вучнямі адказ на ключавое пытанне, як будзе адбывацца ацэнка вучнямі і настаўнікам дасягнутага выніку на ўроку і іх дзейнасці?
10. Прыміце папярэдняе рашэнне аб дамашнім заданні. Чаму папярэдняе? Напэўна, выніковы кантроль пакажа, якія ўдакладненні патрэбна ўнесці ў змест задання. Прадумайце, якія крытэрыі вы дадзіце вучням разам з гэтым заданнем.
11. Правядзіце распрацаваны ўрок і адкажыце сабе на пытанні:
– На фарміраванне якіх медыйных уменняў вучняў быў скіраваны ўрок?
– Ці паўплывала ўключэнне дадатковага зместу ва ўрок на засваенне вучнямі ведаў і ўменняў, якія прадугледжаны вучэбнай праграмай?
– Якія факты сведчаць, што ўрок станоўча паўплываў на развіццё медыяпісьменнасці вучняў? Прывядзіце 2–3 выказванні вучняў.
– Калі вы зноў будзеце праводзіць урок па гэтай тэме, якія змены вы ў яго ўнесяце?
Магчыма, калегі, вам падалося, што распрацаваць і правесці медыяўрок даволі складана. Але рабіць гэта патрэбна, бо медыя аказваюць настолькі вялікі ўплыў на людзей, на моладзь, што нам, педагогам проста немагчыма, нават злачынна, заставацца ўбаку. А цяжкасці можна пераадолець. Патрэбна вучыцца, чытаць. Ёсць такі слоган: “Вы можаце не мяняцца, выжыванне не з’яўляецца вашым абавязкам”. Маецца на ўвазе выжыванне ў прафесіі.
Мікалай ЗАПРУДСКІ, прафесар кафедры педагогікі і філасофіі адукацыі АПА.