«Нас ніхто не сустракаў хлебам-соллю»

31.05.2016

Прапануем першыя ўражанні беларускіх настаўнікаў, якія вярнулася з навучальнай вандроўкі ў Швецыю. Летняя школа па медыяадукацыі праходзіла 15 – 21 мая 2016 г. у г.Кальмары. Разам навучаліся і абменьваліся досведам па медыяадукацыі настаўнікі з Беларусі, Швецыі, Украіны і Польшчы. Арганізоўвала вандроўку для беларускіх настаўнікаў Таварыства беларускай школы па запрашэнні інстытута FOJO, які ўваходзіць у сістэму ўніверсітэта Карла Лінея.

Падрабязны расказ пра Швецыю, якую мы ўбачылі – людзей, школу, гісторыю, прыроду - будзе прадстаўлены праз некалькі дзён.   А пакуль беларускія настаўнікі падзяліліся сваім ўражаннямі ад навучання.

Ала Гулюк, настаўніца гісторыі, Мінск

“Галоўнае, што ўразіла ў Швецыі - гэта людзі. Вельмі клапатлівыя, добрыя, пунктуальныя. Ні разу не пачула павышанага тона. Яны заўсёды  былі радыя дапамагчы і вырашыць нашы праблемы. Раней здавалася, што шведы вельмі сумныя, хмурыя і "халодныя". Была абсалютна перакананая ў гэтым. Аказалася, што шведы - вясёлыя, камунікабельныя і шчырыя людзі.  Мне здаецца, што Швецыя - гэта вялікая IKEA, дзе ўсё разумна, зроблена для людзей, для  іх жыцця. Каля кожных дзвярэй дома можна ўбачыць у вазончыку кветкі альбо  пляцістую ружу, гэта нешта асабістае, зробленае з пяшчотай. Ва ўсім відаць, што шведы любяць сваю краіну, але   без пафасу. Не кажуць на кожным кроку, аднак патрыятызм адчуваецца ва ўсім. 

У нашым навучанні важным для мяне было  само разуменне медыяграматнасці, яго роля ў школьнай адукацыі Швецыі.  Як уключаць медыя ў школьныя прадметы, як выкарыстоўваць гэты вялікі патэнцыял. Вопыт нашых шведскіх калег не паказаўся нейкім далёкім ад нас, нашага жыцця, наадварот, рэальным і карысным. Шведскі калега, настаўнік геаграфіі Ёран Андэрсан, гледзячы на нашых дзяцей на вуліцах  Мінска сказаў: "Такія ж дзеці, як у нас, у Швецыі". Краіна, якая знаходзіцца за тысячу кіламетраў ад нас, вельмі блізкая нам і зразумелая, таму лепшае, што дасягнута шведамі ў медыяадукацыі, неабходна выкарыстоўваць, прымяняць на практыцы ў нас.” 

 

Алена Сеген, хімік, метадыст АПА, Мінск

 “Мяне асабіста ўразіў прынцып  жыцця  шведаў - свабода і адказнасць. Я ім зайдрошчу. 

Мяне і ўразіла, і здзівіла арганізацыя работы гімназіі - практыка-арыентаваны падыход, творчасць, вялікія магчымасці кабінетаў .

А запомнілася мне  добразычлівасць людзей,  прыгажосць парка, вялікая колькасць кветак, чысціня, гуляючыя па лесе зайчыкі.
 Важным было, я лічу, зразумець кожнаму значнасць медыяадукацыі, пабачыць магчымасці, напрамкі развіцця  і, галоўнае, як гэта працуе у дэмакратычным грамадстве! 
            Я на курсах павышэння кваліфікацыі абавязкова падрыхтую тэму "Фарміраванне медыякампетэнцый на уроках хіміі", трэба праз настаўнікаў даводзіць значнасць развіцця крытычнага мыслення ў дзяцей з самага ранняга ўзросту.
 

Ірына Рудая, географ, дырэктар школы, г. Івянец

“Конечно поражает уровень медиаграмотности шведских коллег, их открытость в общении, желание поделиться знаниями и опытом. Меня удивил уровень оснащения и функциональности оборудования библиотеки в гимназии, компетентность библиотекарей в медиаобразовании.

 Самым важным для меня в этом обучении было общение с коллегами, как белорусскими, так и зарубежными. Огромная благодарность всем за предоставленные материалы из их опыта работы, рекомендации и за готовность к открытому общению.

Идеи и мысли о дальнейшей работе в реализации нашего проекта по медиаобразованию возникали уже в Кальмаре. Первое, что мы сделаем, это семинар для педагогов нашей школы, работающих над проектом, и всех желающих, где мы с Оксаной поделимся впечатлениями от летней школы в Кальмаре, возникшими идеями. Дадим советы и рекомендации педагогам. Конечно, знания, полученные в Кальмаре, помогут лучше отредактировать план работы над нашим проектом на следующий учебный год.”

Вольга Счасновіч, настаўніца інфарматыкі Варатынскай СШ Бабруйскага раёна

“На неделю окунулась в другой мир. Мир, в котором люди привыкли критически относиться к информации. Помнят, что быть 15-летним подростком сегодня крайне нелегко, ведь на него «выливается» огромный поток информации. И не только помнят, но и знают, что надо делать, чтобы помочь современному подростку. Уверены, что школа несет ответственность за то, чтобы дети умели критически думать и выделять главное. И в этом направлении работают одной командой: педагоги, библиотекари, журналисты, консультанты.

Погрузилась в мир небольшого провинциального города с его неповторимостью, уважительным отношением к велосипедистам, доброжелательным отношением со стороны продавцов в магазинах и работников школы и университета.

И, наконец, возможностью путешествовать на велосипеде в разные уголки этого города. Открытые окна без занавесок и штор, небольшие лампы с абажуром на подоконниках, которые несут свет всякому, кто вечером идет по улице, кто одинок и грустит. Мы открыты для общения, нам не жаль поделиться теплом и светом своего дома. Такой посыл от этих ламп. В мир с гармонией природы и истории, современности и старины. Самые хорошие воспоминания.”

 

Наталля Ільініч, настаўніца гісторыі, в. Талька

“Мяне больш за ўсё ў Швецыі ўразіла адсутнасць паказухі. Напрыклад, у гімназіі ў Оскархаме нас ніхто не сустракаў хлебам-соллю, нам не падрыхтавалі канцэрт мастацкай самадзейнасці з песнямі і танцамі, не накрылі святочны абед для замежных гасцей. Надзвычайнага становішча ва ўстанове не назіралася!  Кожны займаўся сваёй справай. Відаць было, што гэта іх звычайнае жыццё, а не падрыхтаваны для гасцей спектакль.  

Да ланчу мы маглі далучыцца разам з вучнямі таго класа, у які мы прыйшлі на ўрок. Абед быў прапанаваны разам з вучнямі і настаўнікамі – можна было выбраць адну з двух страваў або ўзяць адразу дзве. Акрамя таго, вегетарыянцам прапанавалі асобны выбар. Усё харчаванне і падручнікі ў шведскіх школах бясплатныя.”

 

 

Таццяна Барткевіч, настаўніца беларускай мовы, г. Глыбокае

“Хтосьці з вядомых людзей сказаў: "Ніхто не зможа ў мяне адняць тое, што я бачыў і тое, што я з'еў". Пабачыць прыгажосць зямлі, іншыя краіны ўжо само па сабе радасць, пазнаёміцца з цікавымі людзьмі, павучыцца ў іх - шчасце. Вандроўка запамінальная ва ўсіх адносінах. Вылучыць што-небудзь адно няпроста. Здзівіла, напэўна, тое, што шведы з пачатковых класаў вучаць дзяцей таму, што ў нас не ведаюць дарослыя: як працаваць з любым медыятэкстам, як яго дэкадаваць. Запомнілася найбольш, як звязаны паміж сабой свабода слова і адказнасць.

Падчас навучання ўзнікла шмат ідэй для плана класнага кіраўніка на наступны навучальны год: і па правядзенні інфармацыйных гадзін, класных гадзін, пазакласных мерапрыемстваў...”

Уражанні сабрала Наталля Ільініч