Хто гэтыя людзі, занятыя ў адукацыі?

eschool.by

На днях нам на вочы трапіла лічба пра тое, што паводле афіцыйнай статыстыкі, пададзенай на сайце Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у 2015 годзе колькасць занятага насельніцтва Рэспублікі Беларусь у адукацыі склала 440 500 чалавек.

Пагадзіцеся, вельмі вялікія лічбы. Калі ўлічыць, што ўсяго ў эканоміцы занята 4 496 000 чалавек, гэта практычна 10% ад працаздольнага насельніцтва.

Працэнт уражвае, а яшчэ больш уражваюць праблемы, якія ёсць у сферы адукацыі. І нам стала цікава, што мы можам даведацца з гэтых лічбаў.

Метадам няхітрых аперацый у пашукавіку да нас на працоўны стол трапіў статыстычны зборнік «Адукацыя ў Рэспубліцы Беларусь», які выдаў наступную карціну.

электронная школа, образование

Сістэма адукацыі складаецца з наступных элементаў:

- Дашкольнай адукацыі - 54 000 працаўнікоў на 2014 год;
- Агульнай сярэдняй адукацыі - 117 700 працаўнікоў на 2014 год;
- Прафесійна-тэхнічнай адукацыі - 9 316 працаўнікоў на 2014 год;
- Сярэдняй спецыяльнай адукацыі - 98 400 працаўнікоў на 2014 год;
- Вышэйшай адукацыі - 23 296 працаўнікоў на 2014 год;
- Паслядыпломнай адукацыі - тыя ж працаўнікі ВНУ, як правіла;
- Дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; дарослых - дадамо яшчэ 20 000, бо звестак у зборніку няма, але не думаем, што мы істотна памылімся.

Далей, метадам няхітрых матэматычных аперацый мы атрымліваем, што:

440 500 — 54 000 — 117 700 — 9 316 — 9889 — 23 296 — 20 000 = 206 299.

Добра, улічым, што мы выкарыстоўвалі часткова звесткі 2015 года, а часткова 2014. Дадамо на ўсе элементы сістэмы адукацыі яшчэ 6 299 чалавек.

Але 200 000 занятых у адукацыі, што не патрапілі пад пералічаныя вышэй катэгорыі, хто яны?

Хто гэтыя амаль 50% занятых у адукацыі людзей? Чыноўнікі?

Адказаў на гэтыя пытанні ў зборніках мы не знайшлі. Але можам выказаць здагадку, што гэта менавіта чыноўнікі, якія давялі адукацыю да таго стану, які ёсць цяпер.

электронная школа, образование

Ужо вельмі часта апошнім часам гучаў тэзіс, што настаўніку трэба падвышаць зарплату. І вось яны рэсурсы, якія можна накіраваць на падвышэнне зарплаты настаўнікаў: скараціце велізарны штат чыноўнікаў, якія, як паказвае сітуацыя, нічога спраўнага не могуць прапанаваць. А зэканомленыя грошы адпраўце на падвышэнне зарплаты, якая вырасце практычна ў 2 разы.

Больш за тое, калі выказаць здагадку, што кожны чыноўнік займае 2 квадратныя метры  офіснай прасторы (сярэдні кошт арэнды якой,  дапусцім, 10 у.а.), дык можна будзе зэканоміць яшчэ 2 000 000 у.а. на арэндзе. А пра канцтавары, сталы, крэслы, кампутары, аўтамабілі ды іншае, неабходнае для іх дзейнасці або «бяздзейнасці», мы наогул прамаўчым.

Так, можа мы і памыліліся ў падліках, але, відавочна, што чыноўнікаў у сістэме адукацыі занадта шмат і яны, як паказвае сітуацыя ў сферы адукацыі, нічога не робяць.