Палітычныя партыі і грамадскія аб’яднанні

Распрацоўку ўрока грамадазнаўства для 10 класа даслала Іна Шымко, ДУА «Глыбоцкая раённая гімназія». 

Мэта ўрока для настаўніка: сфарміраваць уяўленні вучняў аб палітычных партыях і палітычных сістэмах, падвесці вучняў да разумення неабходнасці шматпартыйнасці для ўмацавання дэмакратычнага ладу дзяржавы.

Задачы ўрока для настаўніка:

1. Садзейнічаць развіццю інфармацыйнай культуры вучняў (пошук , адбор, удакладненне  неабходнай інфармацыі з дадатковых крыніц).
2. Садзейнічаць развіццю крытычнага мыслення вучняў шляхам работы з медыятэкстамі (аналіз эмблемы партыі, грамадскага аб’яднання, дэвіза, слогана).
3. Стварыць мадэльную  сітуацыю, якая паспрыяе  выказванню сваёй пазіцыі, прапанову альтэрнатывы (абмеркаванне прэзентацыйных матэрыялаў, створаных ў групах, прапанова ўласных ідэй для эмблемы, слогана з мэтай зацікавіць пэўныя сацыяльныя групы).

Мэта на мове вучняў:

Навучальная мэта:
• даведаюся аб паняццях “партыя”, “грамадскае аб’яднанне”, “палітычная сістэма”, тыпах партыі, мэтах, функцыях;
• змагу прывесці прыклады палітычных партый і грамадскіх аб’яднанняў;
• змагу патлумачыць прыметы дэмакратычнага ладу дзяржавы і канкрэтызаваць іх прыкладамі.

Медыйная мэта:
• навучуся вызначаць, якім чынам ідэалагічная скіраванасць партыі  адлюстравана ў знешніх атрыбутах (эмблема, слоган);
• змагу перавесці інфармацыю з адной знакавай сістэмы ў другую (з тэксту ў схему, з выявы ў тэкст).

Медыйны змест урока: матэрыялы з інтэрнэту і іншых медыя, на якіх будзе адбывацца фарміраванне медыя- і інфармацыйных кампетэнцый вучняў. 

Спампаваць распрацоўку (doc 63 Kb)

,https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif