Інга Ціханавецкая,
настаўніца пачатковых класаў
сярэдняй школы № 111 г.Мінска
Вучыць працаваць з інфармацыяй, прадстаўленай у розных фарматах, параўноўваць і аналізаваць, пераўтвараць і інтэрпрэтаваць, разважаць пра дакладнасць, гуляючы правяраць чытацкую граматнасць і ствараць свой лічбавы прадукт. Гэтыя задачы я са сваімі вучнямі вырашаю падчас сеткавых медыяпраектаў.
Я, настаўнік пачатковых класаў, задалася пытаннем: "А ці дастаткова надаю ўвагі фармаванню медыяграматнасці ў сваіх падапечных?" Пытанне паўстала пасля наведвання семінара ў НІА, дзе я пазнаёмілася з вопытам чэшскіх калег-медыяэкспертаў.
Мяне зацікавілі праекты, распрацаваныя і праведзеныя ў класе настаўнікам Іржы Бэнешам з чэшскага горада Панэнскі Тынец. Мая цікавасць яшчэ больш узрасла, таму што ў школе навучаюцца дзеці з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі. Я сама працую з дзецьмі з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця, таму вопыт калег для мяне неацэнны!
Фарміраванне культуры зносін з медыя, уменне паўнавартасна ўспрымаць атрыманую інфармацыю, крытычна ацэньваць её – гэта задачы, якія могуць вырашацца пры арганізацыі праектнай дзейнасці.
Як жа нараджаюцца медыяпраекты, у які момант іх запускаць? Мне вельмі спадабалася выказванне Іржы Бэнеша. Яго спыталі на семінары: "Адкуль узнікаюць ідэі, тэмы?" Ён адказаў: "Я спатыкаюся на чым-небудзь, так і нараджаецца тэма праекта."
Так і ў мяне нарадзілася ідэя сеткавага медыяпраекта: "У восені ў палоне" http://bit.ly/2dY377n
Назва праекта ўзнікла пасля працы на ўроку рускай мовы з назвамі артыкулаў дзіцячых часопісаў. Я скарысталася адным з прыёмаў, прапанаваным Паўлам Мартыноўскім: працуючы з загалоўкам артыкула, трэба прапановаць свой адпавядаючы гэтаму загалоўку змест. (Фота 1,2)
Першы этап праекта быў накіраваны на развіццё ўмення складаць, аналізаваць і запісваць творчыя пераказы, выкарыстоўваючы лічбавыя інструменты.
Наступным этапам стала праца з інфармацыяй, прадстаўленай у розных фарматах (аўдыё, відэа, друк).
Навучэнцам неабходна было адказаць на пытанне анкеты "Хто або што такое лістападнічак?" http://bit.ly/2eizi6T
9-гадовыя дзеці не змаглі дакладна адказаць на пастаўленае пытанне, некаторыя падключылі фантазію і выказалі розныя здагадкі – гіпотэзы.
Пасля сумеснага аналізу анкеты, я прапанавала атрымаць інфармацыю з выдэакрыніцы, паглядзеўшы дома мультфільмы "Лістападнічак" і "Сінічкін каляндар. Восень " http://bit.ly/2eib90j. Звярнула ўвагу, што крыніцы інфармацыі бываюць розныя і інфармацыя інтэрпрэтуецца па-рознаму.
На наступны дзень ад мяне прагучала: "Дык хто ж такія лістападнічкі?" Абмеркавалі, што людзям неабходна валодаць дакладнай інфармацыяй, каб адказаць на многія пытанні. У час размовы закранулі тэмы: Ці дастаткова толькі скарыстацца адной крыніцай? Ці знайшлі мы адказы на ўсе свае пытанні?
Прыйшлі да высновы, што неабходна пазнаёміцца з літаратурнымі творамі на гэтую тэму, г.зн. прачытаць пра лістападнічкаў. Прапанавала пазнаёміцца з казкай І.С. Сакалова-Мікітова "Лістападнічак" у электронным і папяровым выглядзе.
Далей вучні некалькі дзён працавалі самастойна ў сетцы, выконваючы заданні. Сумесна прыдумалі і апублікавалі казку http://bit.ly/2dyhDSr, стваралі сінквейны http://bit.ly/2dY1iay, гулялі ў літаратурны футбол http://bit.ly/2dYuKNR.
Пры арганізацыі выніковага мерапрыемства ў класе я распрацавала заданні для паралельных актыўнасцей. Пры такой арганізацыі навучальнага супрацоўніцтва, важна вучыць дзяцей ўзаемадзейнічаць паміж сабой: паважліва ставіцца да меркавання іншых, размяркоўваць ролі і абавязкі ў мікрагрупах.
Падчас вочнай сустрэчы падзяліліся на каманды (фота 3)
Каманда №1 (фота 4) "Чытаем і аналізуем" http://bit.ly/2eGdxIL
Задача: параўнаць і знайсці адрозненні, атрыманыя з розных твораў.
Размеркавалі ў дзве групы ўрыўкі, якія адносяцца да казкі "Лістападнічак" і "Паводка". Прааналізавалі, знайшлі агульныя рысы, якія аб'ядноўваюць дзве казкі і іх адрозненні. https://youtu.be/Jfej7L3o8e8
Каманда №2 (фота 5) "Чытаем і інсцэніруем" http://bit.ly/2ewSquH
Задача: асвоіць спосаб пераўтварэння інфармацыі ў аўдыёфармаце.
Абмеркавалі спосабы перадачы інфармацыі. Навучыліся ствараць запіс з дапамогай анлайн мікрафона, апублікавалі ў сетцы. https://youtu.be/7SQ182I1xaA
Каманда №3 (фота 6) "Чытаем і правяраем" join.quizizz.com код для ўваходу 503445
Задача: праверыць уважлівасць прачытання казкі "Лістападнічак".
Навучэнцы пры дапамозе лічбавых інструментаў праверылі разуменне і інтэрпрэтацыю некаторых фактаў з казкі.
Каманда №4 (фота 7) "Чытаем і складаем"
Задача: пераўтварыць атрыманую інфармацыю ў сінквейн.
Вучні складалі свой сінквейн. Пры абароне паўстала сітуацыя, якая запатрабавала звароту да пытання пра дакладнасць перадачы інфармацыі. Сутнасць складалася ў тым, што двое вучняў у сінквейн замянілі слова "зайчык" на "трусік". У нас разгарнулася дыскусіі пра важнасць данясення інфармацыі з першакрыніцы.
Выніковым заданнем для ўсіх удзельнікаў стала гульня "Таранцінкі" (фота 8), якая дапамагае развіваць дыялагічнае маўленне навучэнцаў, робіць яго больш канкрэтным і выразным, ўзбагачае і актывізуе слоўнікавы запас.
Прывяду прыклады слоў: лістападнічак, зайчыха, восень, клін, журавы. Звярнула ўвагу, што хлопцы пры тлумачэнні словы "журавы" звярнуліся да зместу нядаўна вывучанай казкі "Шэрая Шыйка".
Навучэнцы, працуючы ў сеткавым медыяпраекце "У восені ў палоне", працягваюць асвойваць навыкі супрацоўніцтва, развіваюць камунікатыўныя навыкі, а галоўнае вучацца культуры працы з медыя.
Плэй-ліст відэа з мерапрыемства тут: https://www.youtube.com/playlist?list=PLjrz-vwjBXLtyWNAxY_sTnVwESHVrmO_t
Класны блог 4 “Б” можна паглядзець тут: http://ingapetrovnaz.blogspot.com.by/