Алена Радзевіч, начальнік цэнтра прафесійнага развіцця і інавацыйнай адукацыі ДУА «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі»
Медыяадукацыя на сённяшні дзень з'яўляецца інавацыйным складнікам педагогікі і методыкі навучання і адлюстраваннем сучасных працэсаў развіцця інфармацыйнага грамадства. Важнай задачай сучаснай адукацыі з’яўляецца фармаванне і развіццё медыя-інфармацыйных кампетэнцый настаўнікаў і вучняў, сярод якіх можна вылучыць наступныя:
Веды
разуменне ролі сродкаў масавай камунікацыі, іх уплыву на асобу і грамадства; веды пра бяспеку, магчымасці і патэнцыйныя рызыкі інтэрнэту для асабістага жыцця, камунікацыі, навучання, даследаванняў, працы і грамадскіх зносін.
Навыкі
здольнасць пошуку, праверкі надзейнасці, адбору і апрацоўкі інфармацыі; уменні дэкадавання медыяпаведамленняў, іх крытычнай ацэнкі, распазнавання няпраўды і маніпуляцыйных прыёмаў; здольнасць самастойна стварыць медыятэкст.
Каштоўнасныя ўстаноўкі (пазіцыю)
Крытычнае і рэфлексіўнае стаўленне да даступнай інфармацыі, адказнае і этычнае карыстанне інтэрактыўнымі сродкамі і інфармацыйнымі тэхналогіямі; павага да аўтарскіх правоў.
Як найлепшым чынам інтэграваць рашэнне задач медыяадукацыі з задачамі агульнай сярэдняй адукацыі? У якасці аднаго з магчымых педагагічных падыходаў выступае кантэкстнае навучанне, сутнасць якога заключаецца ў арганізацыі такой дзейнасці, якая патрабуе набыцця новых ведаў і іх прымянення ў розных жыццёвых сітуацыях.
Адным са сродкаў кантэкстнага навучання з'яўляюцца кантэкстныя задачы. Кантэкстная задача - гэта задача матывацыйнага характару, ва ўмове якой апісана канкрэтная жыццёвая сітуацыя, якая карэлюе з наяўным сацыякультурным досведам навучэнцаў. Патрабаваннем задачы з'яўляецца аналіз, асэнсаванне і тлумачэнне гэтай сітуацыі, або выбар спосабу дзеяння, а вынікам рашэння задачы з'яўляецца сустрэча з вучэбнай праблемай і ўсведамленне яе асобаснай значнасці.
Чытаць далей (docx 1.3 МБ)