9 клас. Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі

Галіна Руціч

настаўніца гісторыі і грамадазнаўства

сярэдняй школы № 1 г.Бяроза

 

Клас 9

Гісторыя Беларусі

Тэма ўрока: Сталыпінская аграрная рэформа ў Беларусі.

 

https://youtu.be/YCTD2qafH-o

Каментар настаўніка: час правядзення сталыпінскай рэформы – адзін з найбольш міфалагізаваных перыядаў айчыннай гісторыі пачатку мінулага стагоддзя, як у гістарыяграфіі, так і ў штодзённай свядомасці. Прычым гэтыя міфы дыяметральна процілеглыя.

Адпаведна вучэбнай праграме рэформа Сталыпіна не разглядаецца па сусветнай гісторыі, а вывучаецца толькі па гісторыі Беларусі, таму задача настаўніка пашырыць веды вучняў па гэтай тэме.

Урок праводзіўся па тэхналогіі "перакулены клас", на якім адбывалася сістэматызацыя і замацаванне ведаў, атрыманых пры падрыхтоўцы дамашняга задання.

Акрамя праграмных патрабаванняў настаўнік дадаткова робіць акцэнт на асобах П. Сталыпіна і Э.Вайніловіча. Дома навучэнцам прапануецца паглядзець дакументальны фільм «Сталыпін: стаўка на Вайніловіча» з серыі «Обратный отсчёт». Неабходна звярнуць увагу на гэты праект ОНТ, які вельмі цікавы сваім адукацыйным патэнцыялам для настаўнікаў гісторыі і грамадазнаўства. Невялікія фільмы (па 26 хвілін) можна даваць для хатняга прагляду вучням разам з праблемнымі пытаннямі, а на ўроку падчас абмеркавання медыятэкстаў не толькі замацоўваць і сістэматызаваць гістарычныя веды, але і дасканаліць медыя-інфармацыйныя каметэнцыі навучэнцаў.

Вялікі дыдактычны матэрыял да ўрока настаўніку варта раздрукаваць і скласці па нумарацыі. Ён дапаможа пашырыць веды вучняў, замацаваць іх і пры аналізе медыятэкстаў.

http://zbsb.org/sites/default/files/content/Rasiia/Irkuck/turgeneuka.jpg

Крыніца фота http://zbsb.org/sites/default/files/content/Rasiia/Irkuck/turgeneuka.jpg

Медыяадукацыйны патэнцыял: урок скіраваны на фарміраванне медыя-інфармацыйных уменняў:

  • уменні працаваць з інфармацыяй (успрыманне і пераапрацоўка інфармацыі, суадносіны ведаў і новай інфармацыі, адрозненне фактаў ад меркаванняў, пераклад інфармацыі з адной знакавай сістэмы ў другую (дыяграмы, схемы, тэксты)
  • аналіз і параўнанне медыятэкстаў розных відаў і жанраў (фатаграфія, відэафільм, карыкатура, артыкул у газеце);

Галоўная задача настаўніка падвесці вучняў да высновы аб тым, што для атрымання дакладнай інфармацыі неабходна працаваць з некалькімі крыніцамі інфармацыі і ўмець вылучаць пасыл, галоўную ідэю (мэсыдж) медыятэксту.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif

План-канспект урока з дадаткамі  (на рускай мове) можа спампаваць тут (doc, 1Мб).