Паглядзіце ўважліва на мапу і адкажыце, жыццёвы шлях якога дзеяча культуры вы бачыце? Чаму? Свой адказ абгрунтуйце.
Так, гэта жыццёвы шлях Адама Міцкевіча.
Калі вам хочацца зацікавіць вучняў тэмай урока, чытайце далей, як гэта можна зрабіць з дапамогай актыўнай ацэнкі і выкарыстаннем медыясродкаў.
Гулюк Алла
настаўніца гісторыі і грамадазнаўства
сярэдняй школы №207 г. Мінска
Клас 9
Гісторыя Беларусі
Тема ўрока: Літаратура і мастацтва ў першай палове ХІХ стагоддзя.
Узаемасувязь з атрыманымі раней ведамі: дадзены ўрок з’яўляецца другім у сістэме ўрокаў па культуры на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.
Медыяадукацыйныя складнікі: работа з рознымі відамі медыятэкстаў (параўнанне тэкстаў з падручніка і Вікіпедыі), работа з рознымі формамі прадстаўлення інфармацыі (інфаграфіка і тэкст падручніка), выкарыстанне вэб-сэрвісаў і інтэрнэт-рэсурсаў у падрыхтоўцы да ўрока (перакуленае навучанне) і на ўроку.
Мэта: мяркуецца, што да заканчэння ўрока вучні:
- успомняць: установы адукацыі на беларускіх землях, прозвішчы дзеячоў і іх уклад у развіцце беларускай культуры, асноўныя напрамкі палітыкі царскай улады ў дачыненні беларускай культуры.
- будуць ведаць: дзеячоў, дзякуючы якім адбываўся працэс станаўлення новай беларускай літаратурнай мовы; прыклады твораў жывапісу ў стылі рамантызму; музычныя творы, прыклады архітэктурных помнікаў у Беларусі, пабудаваных у стылі класіцызму.
- змогуць: працаваць з інтэрактыўнай мапай і практыкаваннямі, вікі-тэкстамі, інфаграфікай, вызначаць галоўнае і рабіць вывады.
Задачы асобаснага развіцця:
- садзейнічаць фарміраванню навыкаў крытычнага мыслення, развіццю творчага мыслення;
- спрыяць выхаванню патрыятызму, разумення неабходнасці шанавання і захавання беларускай мовы і культуры.
- Мэта мовай вучняў: вызначым асноўныя асаблівасці развіцця літаратуры і мастацтва на беларускіх землях у першай палове ХІХ ст.; даведаемся пра станаўленне новай беларускай літаратуры і яе пачынальнікаў; вызначым асноўныя рысы рамантызму, назавём прадстаўнікоў гэтага напрамку; зможам прывесці прыклады твораў партрэта, нацюрморта; даведаемся пра заснавальніка польскай і беларускай класічнай музыкі; пранікнемся гучаннем паланеза М.К. Агінскага “Развітанне з Радзімай”
- Тып урока: камбінаваны.
НАШТОБУЗУ (крытэрыі ацэнкі – на што буду звяртаць увагу):
- Асаблівасці развіцця літаратуры і мастацтва.
- Станаўленне новай беларускай мовы і літаратуры. Прыклады твораў і іх аўтараў.
- Азначэнне рамантызму. Прыклады твораў у стылі рамантызму.
- Яркіх прадстаўнікоў нацюрморта і гістарычнага жанру.
- Кампазітараў першай паловы ХІХ ст.
- Прыклады архітэктурных помнікаў у стылі класіцызму.
Абсталяванне: падручнік, “светлафоры”, выявы мастацкіх карцін, тэксты і лісты з заданнямі для працы ў групах, інтэрнет, раздрукаваны тэкст інфаграфікі, “воблака слоў”; невялікія карткі для ацэньвання вучняў “дзякуй за адказ”.
Ключавое пытанне: Мы ўсе любім падарожнічаць. Калі мы бываем у гарадах Літвы, Польшчы і Беларусі, то сустракаем назвы вуліц імя Адама Міцкевіча, Станіслава Манюшкі, Уладзіслава Сыракомлі, Міхаіла Клеафаса Агінскага і іншых дзеячоў культуры. Чаму не толькі мы, а і іншыя народы ўшаноўваюць памяць нашых славутых землякоў?
Спампаваць план-канспект урока можна тут.