Інфармацыйная гадзіна «Я – медыякарыстальнік і медыястваральнік: чытаю і пішу ў газету»

Аўтар: Лілія Арыстава, настаўніца матэматыкі Рэчыцкага раённага ліцэю.

Слова ад аўтара

Каб зацікавіць старшакласніка чытаць газеты і абмяркоўваць артыкулы, вырашыла для сябе памяняць методыку падачы тэмы: вывучыла і стала карыстацца прыёмамі і метадамі медыяадукацыі.

Сёння старшакласнікі мала чытаюць газеты, усю інфармацыю можна знайсці ў сацыяльных медыя. Бацькі не выпісваюць газет. Вакол усё толькі і кажуць пра іх закрыццё. Ці можна абысціся без "папяровых" навін, ці лёгка журналістам пісаць і ці змогуць яны чымсьці іншым займацца? Адкуль бяруцца навіны ў сацыяльных сетках? На інфармацыйных гадзінах мы вырашылі адказаць на гэтыя лёгкія пытанні. Шукаем адказ ужо другі месяц.

Мэта інфармацыйнай гадзіны: вучні пазнаёмяцца з рубрыкамі газет, артыкуламі іх аўтарскімі назвамі, суаднясуць змест і загаловак, знойдуць, у чым адрозненне нацыянальнай, абласной газеты ад раённай.

Падрыхтоўка і абсталяванне : На дошцы дзве газеты (мясцовая і нацыянальная), на партах лісты. Настаўнік загадзя выразае артыкулы з газет і адразае загаловак ад артыкула. Гэтыя часткі ён прымацоўвае да розных лістоў паперы, каб у кожнага вучня аказаўся або артыкул без загалоўка, або загаловак без артыкула.

          План класнай гадзіны.

  1. Настаўнік раздае ўсім навучэнцам класа лісткі паперы. На адных лістах замацаваны загалоўкі артыкулаў, а на іншых – часткі артыкулаў без загалоўка.
  1. Вучні выконваюць заданне: адны павінны напісаць некалькі сказаў, якія раскрываюць назву артыкула або здагадацца пра што гэты артыкул, другія чытаюць гатовы артыкул, вылучаюць галоўнае і спрабуюць даць яму загаловак.
  1. Настаўнік просіць размясціць на дошцы свой ліст з выкананым заданнем у той газеце, якой адпавядае змест і пракаментаваць свой выбар: чаму вырашылі размясціць яго ў мясцовай ці агульнанацыянальнай газеце.
  1. Вучні прэзентуюць свае матэрыялы.
  1. Настаўнік просіць вучняў знайсці і аб'яднаць загаловак і артыкул, прааналізаваць супадзенні і адрозненні.
  1. Падвядзенне вынікаў можна правесці вакол наступных пытаннях:
    - функцыі рэгіянальнай і нацыянальнай прэсы;
    - функцыя загалоўка;
    - чаму па выходных у сацыяльных сетках таксама зацішша?
     

Практычнае ўвасабленне ў 11 “В” класе Рэчыцкага ліцэю.
 

Увага! Папярэдняя інфармацыйная гадзіна была ў форме сумоўя: уладальнік і рэдактар газеты набіралі артыкулы для рубрык. Рубрыкі абвяшчаліся раней, а вучні, маючы заказ, пра што пісаць, прэзентавалі сябе як журналісты.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f5.jpg

Для аналізу былі выбраны газеты«Знамя Юности» і мясцовая "Дняпровец". Навучэнцы (журналісты) павінны былі размясціць артыкул на той частцы дошкі, для якой газеты ён быў напісаны.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f11.jpg

Работы вучняў.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f6.jpg

Вучні пішуць кароткі змест (ідэю) артыкула пад гатовым загалоўкам.

 

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f7.jpg

Вучні вылучылі галоўную думку і прыдумалі назву артыкула.

 

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f8.jpg

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f10.jpg

Параўнанне сваёй работы з арыгіналам. Аналіз супадзенняў і адрозненняў.

 

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f13.jpg

У класе быў адзін эксперт, які вывучыў абедзве газеты раней. Ён распавёў класу, што агульнага ў газет, чым яны адрозніваюцца: папера, рубрыкі, як падпісваюцца журналісты і г.д. Потым падказваў, хто правільна размясціў свой артыкул, а хто не.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/f14.jpg

Пры падвядзенні вынікаў вучні разглядзелі асноўныя падзеі і намецілі план на наступную інфармацыйную гадзіну. 

Спмаваць у фармаце docx

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/clip.gif