
Стваральніца сайта audiokazka.by:
На жаль, сучасны тэмп жыцця не дазваляе праводзiць шмат часу, чытаючы з дзецьмi кнiгi. Мае магчымасцi не зусiм супадалi с жаданнямi дзiцяцi. I на дапомогу прыйшлi аўдыякнiгi (на рускай мове) – на прасторах iнтэрнэту iх шмат, на розны густ i ўзрост. Вельмi зручна было слухаць iх падчас падарожжаý, у чэргах, на арэлях… Аднак выявiлася, что беларускамоўных аўдыякнiг для дзетак амаль няма. Так што, пакуль прафесiйныя выканаўцы яшчэ iх не агучылi, я вырашыла паспрабаваць зрабiць беларускую лiтаратуру блiжэй да дзяцей. З 2016 года у школах павялiчылася колькасць заняткаý па беларускай мове i лiтаратуры, аднак дзеткам не хапае, на маю думку, валодання элементарнай лексiкай, таму ўзнiкаюць цяжкасцi з засваеннем школьнай праграмы.
Да кожнай прачытанай казкi я зрабiла невялiкi слоўнiчак з словамi, пераклад якiх, на маю думку, можа быць складаным для малечаў.
Я імкнулася, каб вымаўленне было больш зразумелым, а не тэатральным.
Некалькі дзясяткаў аўдыяказак – на Казках з цёткай Ульянай



