Практыкаванне Паўла Мартыноўскага
Спампаваць практыкаванне з раздаткамі (docx, 609 Kb)
Кароткае апісанне практыкавання: Падлеткі параўноўваюць сюжэт фільма “Тры арэшкі для Папялушкі” з арыгінальным сюжэтам казкі Шарля Пэро “Папялушка ці Крышталёвы пантофлік”. Знаёмяцца з асновамі кінаграматыкі, тэрмінамі “сацыяльная замова”, “культурны код”, робяць высновы пра мову розных відаў медыя, прычыны і наступствы адрозненняў аўтарскага тэксту ад яго інтэрпрэтацыі, канструяванне сацыяльных паводзін праз кінематограф.
Дапаможныя матэрыялы:
Фільм “Тры арэшкі для Папялушкі”, чэш. "Tři oříšky pro Popelku("1973): https://www.youtube.com/watch?v=ETOAcxqI6II
Казка, Шарль Пэро, “Папялушка ці Крышталёвы пантофлік”, пераклад Змітра Коласа, http://knihi.com/Sarl_Pero/Papialuska_ci_Krystalovy_pantoflik.html
Сказка, Шарль Перро, "Золушка", пересказ по-русски Т. Габбе: http://www.kostyor.ru/tales/tale8.html
Папярэдняя падрыхтоўка: Праглядзець дома фільм “Тры арэшкі для Папялушкі” і прачытаць (узгадаць) казку Ш. Пэро.
План занятку:
- Настаўнік просіць падлеткаў узгадаць сюжэт казкі пра Папялушку. Часам падлеткі кажуць : “Мы дарослыя, казак не глядзім”. Тады настаўнік сам пераказвае сюжэт. ( І калі ён наўмысна памыляецца, вучні, звычайна, кажуць: “Не! Там было не так!” :) )
- Настаўнік паказвае эпізод з казкі “Тры арэшкі для Папялушкі”, і (ці) кадры з фільма, і просіць запісаць у табліцу якасці і рысы характару галоўнай гераіні
Папялушка (казка) | Папялушка (фільм) |
3. Настаўнік просіць агучыць запісы па чарзе і запаўняе табліцу на дошцы. У выніку атрымліваецца прыблізна такая табліца.
Папялушка (казка) | Папялушка (фільм) |
|
|
- Настаўнік прапануе выказаць гіпотэзы, чаму Папялушка з фільма адрозніваецца ад казачнай.
- Пасля таго, як вучні выказалі гіпотэзы, настаўнік тлумачыць, у Чэхаславакіі у 1973 годзе не было фільмаў для падлеткаў і ўлады паставілі задачу кінематаграфістам зняць такі фільм, каб яго глядзела моладзь, а фільм фарміраваў яе каштоўнасці і паводзіны. Таму фільм “Тры арэшкі для Папялушкі” здымаўся як сацыяльная замова дзяржавы. Менавіта таму, гэтую казку інтэрпрэтавалі так, каб яна была больш падобна да жыцця сучасных падлеткаў. Кароль і каралева ў сваіх адносінах таксама паказаны як звычайная сям’я. У фільме амаль няма чараў – усяго трэба дабівацца з уласнай ініцыятывы.
- Настаўнік таксама звяртае ўвагу, што часткова фільм фінансавала ГДР, бо ў Чэхаславаччыны не было дастаткова бюджэту. Просіць знайсці гэтаму пацверджанні :
Вучні бачаць, што акцёры апрануты ў нямецкія традыцыйныя строі, а дзеянне адбываецца на фоне нямецкіх замкаў і робяць высновы: Хто фінансуе фільмы, той мае сваю замову да канематаграфістаў: у дадзеным выпадку кажуць, што фільм транслюе “культурны код”.
- Настаўнік прапануе знайсці іншыя адрозненні ў сюжэце фільма і казкі і вызначыць сродкі, якія выкарысталі стваральнікі фільма, каб прыцягнуць увагу менавіта моладзі.
- Музыка (дзякуючы саўндтрэку і песні ў выкананні Карэла Гота гэты фільм дагэтуль глядзяць у Чэхіі на Каляды)
- Паказаны праблемы, блізкія падлеткам: падлеткавае каханне, сяброўства, канфлікты з бацькамі, настаўнікамі. Вучні заўважаюць, што прынц з фільма таксама вучыцца ў школе, імкнецца да самастойнасці, часам уцякае з сябрамі ад настаўнікаў, у яго бываюць непаразуменні з бацькамі, сябры не ставяцца да яго як да прынца, часам жартуюць з яго.
- Вельмі прыгожыя акцёры
- Прырода, жывёлы
- Гумар
- Што яшчэ?
- Мова кіно, выкарыстаная для перадачы пасылу.
Настаўнік просіць параўнаць кадры з фільмаў з падобнымі сюжэтамі:“Тры арэшкі для Папялушкі”(Чэхаславакія) і “Марозка” (СССР), і вызначыць сродкі кінамовы і медыяпасылы, якія перадае кіно з дапамогай гэтых сродкаў і створаных эмоцый: (Раздаткавы матэрыял ТУТ)
8. Растлумачце цытату «Кіно і тэлебачанне кіруюць жаданнямі чалавека», Г. Пачапцоў
9. Заданне на дом.
Прачытайце мараль казкі Шарля Пэро і адкажыце на пытанні:
- Які пасыл несла яго казка грамадству ў той час, калі ён яе напісаў?
- Чаму гэтую мараль выкінулі з русскага перакладу казкі?
Мараль (Ш. Пэро, пераклад Зм. Коласа).
Краса ў дзяўчат - вялікі скарб, бясспрэчна,
Мы захапляцца ёй не стомімся ніколі,
Ды ветлівасць усё ж каштуе болей
І большую цану мець будзе вечна.
Таму і хросная дзяўчыну навучала
Быць далікатнай, выпраўляючы на баль,
Ды так яе пры гэтым прыбірала,
Што стала каралеўнаю яна.
Адсюль - мараль:
Хто хоча схільнасці ў любага дабіцца,
Адной красою дасягне не многа;
Тут ветласць - вось дар чараўніцы,
Бо з ёй магчыма ўсё, а без яе - нічога.
Другая мараль
Вядома, што зусім няблага,
Калі ў вас ёсць і розум, і развага,
І працавітасць, і калі вы не без роду, -
Тут трэба толькі шанаваць прыроду,
Што падарыла вам такую перавагу.
І ўсё ж, мой дружа, будзе мала плёну
Ва ўсім, што б вы не мелі, - будзе ўсё дарма
І поспеху не дасць у жыцці штодзённым,
Калі ў вас хроснага ці хроснае няма.