Прадмет "замежная літаратура" замяніў "рускую літаратуру" яшчэ ў 2004 годзе. Мэта гэтага прадмета - пазнаёміць украінскіх дзяцей з найлепшымі кніжкамі свету, а не толькі Расіі, каб яны добра пачуваліся ў глабалізаваным грамадстве.
Журналіст Аляксандр Цынкевіч пагартаў падручнік дачкі па замежнай літаратуры за 7 клас: "Захацелася паглядзець, што цяпер дзеці вывучаюць па літаратуры. Даволі цікавыя аўтары ў праграме. Там і Дыяна Уін Джонс, Эдгар По, Артур Конан Дойл з Гэрбэртам Уэлзам, Фрыдрых Шылер, Адам Міцкевіч і, вядома ж, Аляксандар Пушкін, шэраг іншых не менш славутых аўтараў, а ў канцы падручніка ўбачыў нават Айзека Азімава з Карнэліяй Функе. Сярод такога зорнага аўтарскага складу апынуўся і беларус Васіль Быкаў".
Праўда, партрэт Быкава ў адным з падручнікаў пераблыталі.
У праграме 9-га класа акрамя Пушкіна, Лермантава і Гогаля, вучні знаёмяцца з творамі Байрана, Гейнэ, Бальзака, Ібсена, Шоу, Брэдберы, Лі, Шалом-Алейхема, Сігела.
Яшчэ праграмай даецца спіс рэкамендаванай літаратуры на выбар настаўніка:
СПИСОК ТВОРІВ ДЛЯ ДОДАТКОВОГО ЧИТАННЯ
Для уроків позакласного читання і уроків із резервного часу
(за вибором учителя)
9 клас
Акутаґава Р. «Ніс» та ін. (1 за вибором)
Бальзак О. «Батько Горіо», «Шагренева шкіра» (1 за вибором)
Бронте Ш. «Джейн Ейр»
Гоголь М. В. «Ніс», «Портрет» (1 за вибором)
Грибоєдов О. С. «Лихо з розуму»
Гюго В. «Собор Паризької Богоматері»
Кузнецов А. В. «Бабин Яр»
Лермонтов М. Ю. «Мцирі»
Меріме П. «Кармен»
По Е. «Ельдорадо» та ін.
Пушкін О. С. «Маленькі трагедії» (1 за вибором).
Ремарк Е. М. «Три товариші», «Життя в борг» (1 за вибором)
Сенкевич Г. «Камо грядеші?»
Стругацькі А. і Б. «Важко бути богом»
Шиллер Ф. «Івікові журавлі», «Підступність і кохання», «Розбійники», «Вільгельм Телль» (1 за вибором)
Із сучасної літератури
Геддон М. «Загадковий нічний інцидент із собакою»
Космовська Б. «Позолочена рибка»
Нестлінґер К. «Маргаритко, моя квітко»
Сучасна зарубіжна поезія (1-2 твори за вибором).
Кіноповісті та кіноромани
Еймі Бендер. «Таємний знак» (США, 2010, реж. М. Аґрело); Хосе Рівера, Тім Салліван. «Листи до Джульєтти» (США, 2010, реж. Г. Вінік); Майкл Морпурґо «Бойовий кінь» (США, 2012, реж. Стівен Спілберґ) або інші (1-2 за вибором).
Выкладаюць замежную літаратуру , у асноўным, настаўнікі, якія раней выкладалі рускую. У іх ёсць права выбару ўзроўню, на якім будзе выкладацца прадмет і права выбару падручніка, па якім працаваць.
З украінскімі праграмамі па замежнай (сусветнай) літаратуры можна адзнаёміцца тут.