Аўтар Аляксандр Якубоўскі, г. Жодзіна.
Распрацоўка ўрока па тэме "Закон сусветнага прыцягнення".
Акрамя адпрацоўкі практычных навыкаў, прадугледжанай вучэбнай праграмай па фізіцы, на гэтым ўроку вучні фармавалі медыйныя ўменні. Яны шукалі памылкі і правяралі дакладнасць інфармацыі, выкарыстоўваючы прадметныя веды. На ўроку ўсім навучэнцам было цікава даведацца, як з дапамогай ведаў па фізіцы можна распазнаць недакладнасці, якія дапускаюць кінематаграфісты ў фільме.
Агульныя метадычныя заўвагі пра ўрок.
Навучальная мэта: мяркуецца, што да канца ўрока вучні будуць:
• умець рашаць разліковыя задачы з прымяненнем закону сусветнага прыцягнення;
• змогуць праверыць праўдзівасць медыяінфармацыі, выкарыстоўваючы веды па фізіцы;
Задачы асобаснага развіцця вучняў:
• садзейнічаць выхаванню індывідуальнай і калектыўнай культуры вучэбнай дзейнасці (уменню слухаць, уважліва ставіцца адзін да аднаго);
• садзейнічаць узнікненню суб'ектнай пазіцыі навучэнцаў;
• спрыяць развіццю крытычнага мыслення вучняў.
Каментары да відэафрагментаў.
Спампаваць/праглядзець эпізод 1.
У эпізодзе №1 фільма «Гравітацыя» астранаўтам паведамляюць, што абломкі касмічнай станцыі рухаюцца на іх з скорасцю 20000 міль / г, што адпавядае 8944 м/с і абяцаюць, што яны праляцяць міма. Аднак, гэтая скорасць большая за першую, але меншая за другую касмічную скорасці. Арбіта такіх абломкаў будзе мець форму эліпса, таму верагоднасць сутыкнення іх, або абломкаў іншых спадарожнікаў, разбураных першымі абломкамі, з астранаўтамі ўсё ж існуе, што і адбылося пазней па сюжэце фільма.
Спампаваць/прагладзець эпізод 2.
У эпізодзе №2 паведамляецца, што астранаўты знаходзяцца на арбіце, па якой абломкі станцыі рухаюцца да іх (даганяюць астранаўтаў) з скорасцю 80000 км/г, што складае 22,222 км/с і з перыядам 90 хв. Такой сітуацыі быць не можа, бо скорасць абломкаў большая за трэцюю касмічную скорасць і яны не толькі пакінуць арбіту Зямлі, але паляцяць за межы Сонечнай сістэмы, ня вяртаючыся. Таму праз 90 хвілін астранаўты не могуць сустрэцца з абломкамі зноў.
Да таго ж, перыяд у 90 хвілін адпавядае руху спадарожнікаў па кругавой арбіце вакол Зямлі.
Разлічым радыус траекторыі руху аскепкаў з перыядам 90 хв. і скорасць іх руху.
Спампаваць план урока "Рашэнне задач па тэме: Закон сусветнага прыцягнення" . Фізіка, 9 клас.