Што змяняе закон "Аб адукацыі" Украіны?

06.09.2017

12 год навучання ў сярэдняй школе, спіс базавых кампетэнцый як вобраз выпускніка і мэта адукацыі, дырэктары школ выбіраюцца на конкурснай аснове, настаўнікі самастойна выбіраюць арганізацыі, курсы, трэнінгі, дзе будуць павышаць кваліфікацыю, кантралюючыя органы школ замест санкцый будуць даваць рэкамендацыі, сертыфікацыя для настаўнікаў  - дабравольная, але хто яе пройдзе, будзе мець 20% падвышэння заробку...  

Шчыра віншуем украінцаў! 

Больш за тры гады доўжыўся публічны дыялог аб стратэгіі зменаў у адукацыі Украіны. Дзясяткі дыскусій адбыліся на пляцоўцы парламенцкага Камітэта па пытаннях навукі і адукацыі, а пасля — Міністэрства асветы і навукі Украіны.
Адкрытасць была беспрэцэдэнтнай. Далучыліся прадстаўнікі ўсіх зацікаўленых групаў — педагогаў, бацькоў, працадаўцаў, палітычных сілаў і органаў улады, незалежныя эксперты, міжнародныя арганізацыі.
У выніку шматлікіх дыскусій, часам вельмі вострых, з’явіўся праект новага базавага Закону "Аб адукацыі". Зараз гэты дакумент 5 верасня 2017 года быў п ў Вярхоўнай Радзе Украіны (законапраект № 3491-д ад 04.04.2016). Ён вызначае асноўныя змены ў дашкольнай, агульнай сярэдняй, прафесійнай, вышэйшай адукацыі, а таксама ў адукацыі дарослых.

Канцэптуальныя асновы рэфармавання сярэдняй адукацыі «Новая ўкраінская школа» — простай мовай тлумачыць ідэалогію зменаў, якія будзе рэалізоўваць прыняты закон.

Мэта дакумента — зацікавіць ідэяй рэфармавання адукацыі як мага шырэйшыя колы. Бо рэформа адукацыі павінна быць падтрымана і настаўнікамі, і бацькамі, а таксама бізнэсам, мясцовымі ўладамі і ўсімі тымі, каго адукацыйная праблематыка тычыцца непасрэдна.

https://nastaunik.eu/sites/default/files/news/image_extra/84475ba9be2097dfaa2a8dfae51c8a93.png

Пасля напісання Канцэпцыі і паслядоўных крокаў да яе ажыццяўлення, Фінляндыя заявіла аб дапамозе Украіне ў рэфармаванні яе сістэмы адукацыі.
Таварыства беларускай школы зрабіла пераклад Канцэпцыі Новай украінскай школы на беларускую мову, каб азнаёміць шырокае кола зацікаўленых беларусаў з сучаснымі тэндэнцыямі, і тымі зменамі, якія рана ці позна чакаюць і нашу адукацыйную сістэму.

Спампаваць Канцэпцыю "Новая школа" (PDF, 2,13 Mb)