20 парадаў бацькам, настаўнікам школ і кіраўнікам у адукацыі для навучання паспяховых дзяцей

Адна з найважнейшых задач Праграмы міжнароднага ацэньвання вучняў (PISA) - вывучэнне фактараў, якія ўплываюць на эфектыўнасць навучання. Менавіта таму даследаванне не абмяжоўваецца ацэнкай ведаў і ўменняў вучняў, PISA яшчэ вывучае ўмовы навучання. Для гэтага выкарыстоўваюцца так званыя кантэкстныя анкеты, якія дазваляюць сабраць розныя дадзеныя аб удзельніках тэставання: клопат пра вучняў і іх падтрымку бацькамі, навучанне ў раннім дзяцінстве, колькасць часу, якую вучні выдаткоўваюць на чытанне і г.д.
 
Прааналізаваўшы вынікі вучняў па выкананню тэстаў PISA, іх адказы на пытанні анкет, спецыялісты Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) прыйшлі да высновы, што паспяховасць дзяцей шмат у чым залежыць ад падтрымкі бацькоў.
 
Украінскі цэнтр ацэньвання якасці адукацыі склаў спіс парадаў для бацькоў, настаўнікаў, дырэктараў школ і іншых кіраўнікоў з улікам высноваў экспертаў АЭСР. Гэтыя парады дапамогуць стварыць спрыяльныя ўмовы для ўдзелу бацькоў у працэсе навучання з мэтай удасканалення якасці адукацыі дзяцей.
 
Тэкст даследавання аб важнасці ўдзелу бацькоў у навучанні дзяцей чытайце па спасылцы. Вынікі даследавання заснаваныя на дадзеных PISA-2012.
 
Для мам і татаў
  • Размаўляйце і чытайце сваім дзецям з першых дзён іх жыцця.
  • Выкарыстоўвайце такія спосабы зносін, якія матывуюць вашых дзяцей выказваць свой пункт гледжання: напрыклад, абмяркоўвайце палітычныя і сацыяльныя падзеі, кнігі, фільмы, тэлевізійныя праграмы і да т.п.
  • Цікаўцеся, што адбываецца ў школе, нават калі ў дзіцяці ўсё добра; удзельнічайце ў розных школьных мерапрыемствах, кантактуйце з настаўнікамі дзіцяці.
  • Пытайцеся ў настаўнікаў, чым вы можаце дапамагчы сваім дзецям у вучобе.
  • Будзьце прыкладам для сваіх дзяцей: чытайце дома, праяўляйце зацікаўленасць у інтэлектуальнай дзейнасці.
 
Для настаўнікаў і школ
  • Фармуйце ў ​​сваіх вучняў звычку да чытання.
  • Высветліце, як могуць і як хочуць далучыцца да адукацыйнага працэсу бацькі вучняў, падтрымайце іх у гэтым.
  • Ініцыюйце рэгулярныя зносіны з усімі бацькамі, каб выбудаваць з імі партнёрскія адносіны, падумайце аб розных спосабах узаемадзеяння, тэлефануйце бацькам, не чакаючы, пакуль у навучэнцаў з'явяцца праблемы.
  • Старайцеся разнастаіць формы прыцягнення бацькоў да вучэбнай дзейнасці з улікам магчымасцяў бацькоў, іх часу.
  • Прадастаўляйце настаўнікам магчымасць удзельнічаць у розных мерапрыемствах іх прафесійнага развіцця, якія датычацца ўзаемадзеяння з бацькамі.
  • Арганізуйце працу школы так, каб з бацькамі кожнага вучня на працягу ўсяго тэрміну навучання дзіцяці кантактаваў пэўны прадстаўнік педагагічнага калектыву, каб прадухіліць патрэбу бацькоў у наладжванні новых кантактаў.
  • Забяспечце індывідуальную падтрымку тых вучняў, бацькі якіх не маюць магчымасці актыўна ўдзельнічаць у школьнай дзейнасці.
 
Кіраўнікам адукацыі
  • Уключайце пытанне аб зносінах з бацькамі ў праграмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў.
  • Разглядайце прыцягненне бацькоў да навучальнага працэсу і іх падтрымку як фармальны аспект ацэнкі якасці работы навучальных устаноў.
  • Стварыце ўмовы для таго, каб у настаўнікаў і дырэктараў школ была магчымасць сустракацца з бацькамі.
  • Забяспечце падтрымку тых бацькоў, якія не могуць удзельнічаць у вучэбнай дзейнасці дзяцей, праз праграмы апекі вучняў, шляхам устанаўлення гнуткіх часовых межаў, дапамогі транспарціроўкі бацькоў да месца школьных сустрэч і г.д.
  • Дазвольце бацькам удзельнічаць у кіраванні школай.
  • Пераканайцеся ў тым, што ўсе вучні, асабліва тыя, якія маюць неспрыяльныя ўмовы пражывання, маюць доступ да кніг, якія яны могуць чытаць, а таксама дзяліцца прачытаным са сваімі бацькамі.
  • Арганізуйце мерапрыемствы па чытанні ў грамадскіх месцах, напрыклад, у бібліятэках, каб дзеці маглі іх наведваць разам з бацькамі.
  • Узмацняйце партнёрскія сувязі з арганізацыямі за межамі школы з мэтай спрыяць папулярызацыі чытання і прыцягненню бацькоў да адукацыйнага працэса. 

Тэкст: Украінскі цэнтр ацэньвання якасці адукацыі. Пераклад: Nastaunik.info.