Сацыяльныя сеткі ў навучанні: метадычныя аспекты выкарыстання ў адукацыйным працэсе

Таццяна Барткевіч, настаўніца беларускай мовы і літаратуры Глыбоцкай раённай гімназіі, распрацавала ўрок класнай гадзіны, які будзе садзейнічаць выхаванню культуры паводзін у сацыяльных сетках, а таксама развіваць цікавасць да чытання твораў сучасных беларускіх пісьменнікаў.
 
Тэма класнай гадзіны: "Бачна птушку па палёце, або Спроба псіхалагічнага партрэта карыстальніка сацыяльных сетак".
Класы: 8-11.
Мэта ўроку: вучні пашыраць свае веды пра інфармацыю, якую нясе нікнэйм, аватарка, рэпосты, лайкі, фотаздымкі, тэкставая інфармацыя карыстальніка сацыяльных сетак.
 
У апошні час сацыяльныя сеткі знаходзяцца на вяршыні папулярнасці, што не дзіўна, бо гэта найлепшы спосаб заставацца ўвесь час на сувязі. Сацыяльныя сеткі прыцягваюць да сябе ўсё большую аўдыторыю, што не пакідае раўнадушнымі і псіхолагаў. З пункту гледжання сучаснай псіхалогіі – гэта выдатнае асяроддзе для аналізу і вывучэння чалавечай асобы. Высновы зроблены даволі нечаканыя, і, як аказалася, актыўнасць карыстальніка гаворыць пра чалавека многае. Варта толькі прыняць да ўвагі смайлікі, перыядычнасць змены статуса, каментары. Прааналізаваўшы гэтыя фактары, можна без цяжкасці скласці псіхалагічны партрэт чалавека.
Падрыхтоўчы этап да уроку.
  • Вучні ў групах рыхтуюць паведамленні пра віды нікнэймаў (1), характар аватарак (2), значэнне тэкставай інфармацыі (3), фотаздымкі ў сацсетках (4).
  • Некалькі вучняў (2-3) самастойна складаюць псіхалагічны партрэт карыстальніка сацыяльных сетак па параметрах, якія вызначаюць самі.
Спампаваць поўны план урока (тэкст + неабходныя для працы медыятэксты) можна тут. 
clip_0.gif (150×48)