Дадзенае кіраўніцтва – адаптаваны пераклад артыкулу Ганны Гуэрэра «19 спосабаў зрабіць навучанне ў вашым класе больш творчым».
Расійская (і, вядома, беларуская. – заўв. Nastaunik.info) сістэма адукацыі – самая бюракратызаваныя ў свеце. Да такой высновы прыйшлі аўтары міжнароднага даследавання Teaching and Learning International Survey. Яны высветлілі, што ў сярэднім настаўнік у Расіі працуе звыш 46 гадзін у тыдзень. Пры гэтым 15 гадзін педагогі марнуюць на запаўненне планаў і справаздач, а таксама на падрыхтоўку да ўрокаў. Па гэтых паказчыках расейскія выкладчыкі – самыя загружаныя сярод калегаў з 36 краін.
Канешне, тое што напісана далей – гэта фантастыка, і зможа выехаць у некаторых школах або ВНУ толькі на плячах энтузіястаў-выкладчыкаў.
Творчасць у класе – гэта выратаванне для ўсяго навучальнага працэсу. Творчыя класы не проста выглядаюць інакш, яны якасна адрозніваюцца ад усіх астатніх. Яны ствараюць асяроддзе, у якім навучэнцы з большай ахвотай выказваюць свае ідэі, думаюць нестандартна, ствараюць інавацыйныя рашэнні і, самае галоўнае, вучацца хутчэй і больш эфектыўна.
А ўсё пачынаецца з малога – дадайце ў клас крыху больш колеру, прыгожых шрыфтоў, інфаграфікі, свабоды выказвання, смеласці, творчасці і запалу.
Давайце ўявім, што ўсё добра і ніхто не перашкаджае эксперыментаваць. Ніжэй некалькі парадаў, якія можна ўкараніць ужо сёння, і для гэтага не трэба чакаць рэформаў.
01. Стварыце ў класе месца для візуальнага мыслення
Гэта можа быць асобная сцяна ў класе або аўдыторыі, на якую можна ляпіць стыкеры, на якой можна маляваць маркерамі і фіксаваць атрыманыя веды ў візуальнай форме, а таксама проста выказваць свае адносіны да таго, што адбываецца.
Прыклад візуальнага разважання вучняў на тэму адрознення «фіксаванага шаблоннага мыслення» ад «адкрытага мыслення»
Візуальнае мысленне дае вучням магчымасць больш глыбока разумець інфармацыю. Заахвочваючы вучняў звязваць атрыманыя веды з «візуальнымі асацыяцыямі» на дошцы, вы даяце ім выдатную магчымасць для больш адкрытага мыслення.
02. Укараняйце больш навучання праз практыку
Скажы мне – і я забуду, пакажы мне – і я запомню, дай мне зрабіць – і я зразумею. (Канфуцый).
Практычнае навучанне – выдатны спосаб больш глыбока зразумець традыцыйны змест праграмы і падняць вучняў на больш глыбокі эмацыйны узровень, сфармаваўшы моцнае запамінанне.
Вось некалькі ідэй для натхнення:
Матэматыка: Вось некалькі выдатных прыкладаў «практычнай матэматыкі» на сайце The Guardian (там англійская, але гэта нармальна). Адно з заданняў – папрасіць вучняў зрабіць папяровы самалёцік і паспрабаваць вымераць хуткасць яго руху. Праўда ж, такі ўрок можа запомніцца лепш, чым зубрэнне?
Вывучэнне мовы і літаратуры: Замест хатняга чытання паспрабуйце практыкаваць групавое чытанне ў класе, зрабіце так, каб кожны вучань меў магчымасць прачытаць свой урывак твора і затым абмяркуйце класам пачутае.
03. Зрабіце класную прастору больш гнуткай
У рамках вашай школьнай праграмы вучні могуць працаваць над групавымі праектамі, індывідуальнымі задачамі, праглядам прэзентацый, а таксама іншымі відамі дзейнасці. У вас жа цяпер так?
І вось для падтрымкі творчага патэнцыялу і павышэння матывацыі вы можаце адаптаваць ваш клас у лепшы фармат для бягучай працы. Так, гэта запатрабуе хутчэй за ўсё пераабсталявання, але можна спачатку паказаць эфектыўнасць метаду, а затым пайсці да дырэктара і паказаць, як крута гэта спрацавала і можна зрабіць яшчэ лепш, давайце памяняем крэслы і парты.
На сайце Teach Thought прадстаўлена цікавае рашэнне для павышэння «гнуткасці» рассаджвання для факусіроўкі на розных зонах і розных задачах.
А вось яшчэ адзін класны прыклад – Flexible Learning Environments. Пра тое, як зрабіць дзецям добра і павысіць камфорт і матывацыю да навучання.І не трэба казаць, што «нашы балбесы хутка колы паадкруцяць» – змяніць гэта ў вашай уладзе.
Відэа на англійскай, але на вельмі простым і даступным узроўні.
04. Укараняйце нетрадыцыйныя навучальныя матэрыялы
Наогул – мой фаварыт з прапанаваных ідэй. Сёння адзін з самых простых да ўкаранення і дапамагае развіць у вучняў «мысленне па-за скрыні» і моцна ўцягнуць у тэматыку.
І тут зноў невялікі спіс ідэй на англійскай, як зрабіць працэс навучання больш інтэрактыўным і цікавым. А вось самыя даступныя і сучасныя спосабы:
- TED talks: адзін з лепшых адукацыйных матывуючых праектаў з тысячамі відэавыступленняў, вельмі шмат з рускімі субтытрамі. Можна знайсці практычна любую тэму. У вашай школе можна правесці нешта накшталт TED Kids.
- Падкасты: аўтар арыгінальнага артыкула прыводзіць спіс з 50 адукацыйных падкастаў, поўных ідэй для натхнення і вашага вучэбнага плана. А я прывяду цікавы праект, у якім прымаў удзел у мінулым годзе – «Будзе зроблена!», Упэўнены, вучням школ і студэнтам ВНУ ён прыйдзецца па душы.
05. Заахвочвайце да абмеркаванняў
Пазбегнуць бессэнсоўнай балбатні вучняў на ўроках – цяжкая задача для настаўніка. Але, з іншага боку, калі вы мадэруеце абмеркаванне, то гэта створыць дабратворную глебу для генерацыі новых ідэй і выказвання свайго меркавання вучнямі. Калі толькі вы не прыхільнік «засунь сабе сваё меркаванне, я тут кажу».
Адкрытыя дыскусіі дапамагаюць вучням:
- Думаць крытычна але ў тэме матэрыялу
- Слухаць іншыя меркаванні і ацэньваць іх уклад і сілу ідэй
- Дае магчымасць асэнсаваць ідэі адзін аднаго і спланаваць сумесныя дзеянні
Так, гэта запатрабуе ад настаўніка поўнай аддачы, але ўзнагарода будзе бясцэннай!
06. Больш колераў
Колер у класе – прэрагатыва не толькі пачатковай школы. Дадайце больш колеру не зусім традыцыйнымі спосабамі – зрабіце разам з вучнямі натхняючыя плакаты і развесьце іх у класе, стварыце тэматычныя «куты настрою».
Дазваляйце вучням выкарыстоўваць больш колераў пры канспектаванні, а не толькі сіні. Хто наогул прыдумаў гэта дурное правіла аднаго колеру? Вы будзеце здзіўлены тым, як хутка вучні пачынаюць паглынаць і запамінаць новую інфармацыю пры выкарыстанні некалькіх колераў.
07. Не абмяжоўвайце выкананне задання адным фарматам
Дазвольце вучням выбіраць фармат уласных заданняў, дазвольце ім даследаваць задачу, выкарыстоўваючы фармат, які імпануе ім больш за ўсё. Напрыклад, уявіце, што вучні павінны напісаць пераказ па якому-небудзь твору ў рамках вучэбнай праграмы па літаратуры. Замест гэтага прапануйце ім і іншыя фарматы выканання задання – прэзентацыя, дакументальны фільм, публічнае выступленне, распрацоўка групавой гульні, комікс, інфаграфіка, плакат, калаж.
Калі толькі вы не баіцеся моцных работ.
08. Дадайце гумар у школьную праграму
Гумар – важная частка стварэння пазітыўнай творчай атмасферы ў класе. Вы можаце дадаваць яго і кантраляваць працэс, каб не скаціцца ў Камедзі Клаб.
Дазвольце сваім вучням прыдумляць жарты па пройдзеным матэрыяле, дапамагайце ім. Намалюйце плакаты або надрукуйце постары лепшых каламбураў класа. Зрабіце лічбавыя фарматы для постынга ў сацсеткі, дзеці актыўна імі карыстаюцца.
Вось невялікі прыклад каламбуру на англійскай, выдатна ўпішацца ва ўрокі
09. Падвышайце матывацыю з дапамогай узнагарод
Прызнанне дасягненняў вучня з'яўляецца важнай часткай працэсу творчага навучання. Прыдумайце граматы або сертыфікаты, можна для кожнага прадмета асобна. Зрабіце «Дошку гонару і рэспекту» у класе і вешайце сертыфікаты там, гэта надасць вучням стымул працягваць крута працаваць.
Пачаў шукаць у Яндэксе «крэатыўны сертыфікат у сярэдняй школе» і заплакаў кракадзілавымі слязьмі, таму ўзяў ангельскі варыянт. Калі будзеце рабіць сертыфікат, прыцягвайце да яго распрацоўкі вучняў, яны зробяць крута і яшчэ будуць ганарыцца гэтым.
10. Завядзіце відэадзённік вашага класа
Галоўная ўстаноўка творчага мыслення – працэс навучання ніколі не сканчаецца. Дапамажыце вучням рэтраспектыўна глядзець на сябе, здымаючы відэадзённік на працягу ўсяго цыклу заняткаў. Здымаць можна як сам працэс, так і кароткую рэфлексію пра тое, як прайшоў занятак.
Вось некалькі пытанняў, якія можна задаваць вучням пры запісу відэадзённіка:
- Што зараз хвалюе вас больш за ўсё?
- Што самае складанае, што вам трэба зрабіць цяпер?
- Хто і чаму дапамаглі вам навучыцца на гэтым тыдні?
- Ці было гэта цікава ці сумна?
- Што можна было б дадаць ці прыбраць?
Гэтыя пытанні дадаюць эмацыйны элемент у працэс навучання, дазваляючы вучням стаць больш заангажаванымі і звязанымі з іх вучэбным «падарожжам».
11. Візуалізуйце мэты і задачы з указаннем тэрмінаў
Зрабіце «дошку самастойнага планавання» на якой кожны вучань на дзень або тыдзень піша для сябе задачы, з якімі ён хоча справіцца.
Ставіць сабе мэты і публічна заяўляць пра іх – неверагодная матывацыйная практыка. Мэты заўсёды павінны быць дасягальныя.
Дошка, вядома ж не з расейскай школы, але прынцып перадае добра
12. Выкарыстоўвайце матывацыйны постары і плакаты
Гэты пункт працягвае шмат якія з ужо пералічаных, і пра колер, і пра гумар, і пра матывацыю, але яго можна вынесці асобна. Ён просты і вельмі хутка ўкараняецца на ўзроўні класа, калі вы ўсё яшчэ баіцеся выйсці за рамкі рэгламентаванага навучальнага працэсу і плану або папрасіць новую мэблю ў клас, то вось гэта можаце зрабіць ужо сёння.
Памятаеце над кожнай дошкай «Вучыцца, вучыцца і яшчэ раз вучыцца. У.І. Ленін»? Гэта як раз такі прыклад, толькі састарэлы.
Праглядзіце надзвычайны спіс з 50 натхняльных плакатаў (зноў на англійскай, ды што ж гэта такое?), абярыце лепшыя і раздрукуйце іх для свайго класа.
Напрыклад, такі. «Не памыляецца толькі той, хто нічога не робіць», праўда, гэта не пераклад, а самы блізкі аналаг.
13. Праводзьце класныя камандныя гульні
Самае галоўнае тут – няма правільных ці няправільных адказаў, галоўнае – стратэгія і камандная гульня. Сумесныя гульні дазваляюць вучням пазнаць сябе з боку, развіць творчае мысленне, палепшыць навыкі зносін і супрацоўніцтва.
Прыклады камандных гульняў знойдзеце самі? Якія ўжо ведаеце і карыстаецеся?
14. Выкарыстоўвайце дызайн-мысленне або ТРВЗ
Сёння пра дызайн-мысленне і ТРВЗ (Тэорыі рашэння вынаходніцкіх задач) не чуў толькі лянівы. Жарт. Вы цалкам маглі не чуць пра гэтыя метадалогі і вас ніхто не мае права абвінаваціць у гэтым. Таму я проста зацікаўлю вас, калі атрымаецца.
Дызайн-мысленне сёння зʼяўляецца асновай для выкладання творчасці і інавацый у школах і ўніверсітэтах па ўсім свеце. Яно дазваляе разбіць праблему на часткі і працаваць паэтапна з кожнай з іх.
Асноўныя этапы дызайн-мыслення і зваротныя сувязі паміж імі
Або вось яшчэ карцінка.
Тут з пытаннямі, на якія трэба адказваць на кожным этапе
Пра ТРВЗ карцінкі няма, ёсць спрошчаны спіс крокаў (алгарытм):
- Вызначыць задачу і сфармуляваць яе (як пастаўлена праблема і як вы яе разумееце – розныя рэчы)
- Знайсці супярэчнасць і тое, што перашкаджае вырашыць задачу (зразумець праблему сітуацыі, знайсці вузкае месца)
- Вылучыць рэсурсы, якімі валодаем (разгледзець рэсурсы не толькі ў самой сістэме, але і ў падсістэмах і над сістэмаю)
- Ужыць адзін з прыёмаў рашэнняў (на аснове назапашаных дадзеных і распрацаваных табліц)
- Прааналізаваць рашэнне, падумаць, ці можна яго палепшыць?
Пачытаць пра дызайн-мысленне можна вось тут, усё вельмі падрабязна і зразумела напісана: http://tilda.education/courses/web-design/designthinking/
Пра ТРВЗ вось тут, мабыць коратка і ясна, без паглыбленняў: https://4brain.ru/triz/
15. Святкуйце перамогі
Пра сертыфікаты і граматы ўжо было, але гэта крыху пра большае. Святкаванне перамог – гэта не толькі канец чвэрці, семестра або года навучання, гэта і пройдзеная тэма, здадзеныя тэсты або экзамен, выкананы праект, сабраная мадэль, падрыхтаваны праект, пастаўленая мініяцюра – як бачыце, амаль усё, што можна сабе ўявіць, мае пачатак, канец і крытэрый ацэнкі, а значыць можна і перамогу адсвяткаваць.
Дазвольце вучням самім прыдумаць, як яны будуць святкаваць перамогу, хай яны сплануюць цэлую цырымонію, хоць можна абмежавацца і фатаграфіяй са смешнымі тварамі...
Напрыклад, на заканчэнне года можна зрабіць цэлы часопіс, у які ўвойдуць лепшыя моманты з візуальнага мыслення, дошак настрояў, тэматычных «кутоў настрою», відэадзённіка.
Гэта можа быць вельмі цікава, творча і ўнікальна.
Тут, вядома, зусім круты прыклад прыведзены, можна і прасцей. But who knows?
Невялікі тэст на замацаванне
Прапаную адказаць на пытанне, выбраць адзін варыянт адказу:
Калі вы зробіце свой клас больш творчым сёння, заўтра вас:
(A) звольняць
(B) палюбяць
(C) заўважаць
(D) нешта іншае
Лірыка ў канцы
Хто я такі, каб вучыць?
Згодны. Таму я не вучу, а мару і раю...
Ёсць на Захадзе такі тэрмін «learning journey» – навучальнае падарожжа ці падарожжа падчас навучання. Хочацца, каб і нашы школы былі больш пра дабро, творчасць, самарэалізацыю, павагу, эмпатыю і добрае падарожжа.
І вось у гэтым усім роля настаўніка – галоўная. Ідэй, энергіі і цярпення вам, настаўнікі!