Якія прадметы са школьнай праграмы спатрэбіліся выпускнікам? Колькі прафесій зніклі за апошнія 10 гадоў і колькі студэнтаў цяпер атрымліваюць «выміраючую» прафесію? Адказы на гэтыя і іншыя пытанні атрымалі госці і ўдзельнікі Адукацыйнага форуму «Пра школу: Так можна!», які прайшоў у Мінску 17 сакавіка. Сацыёлагі, кіраўнікі бізнесу і нават самі школьнікі казалі аб слабых месцах нашай сістэмы адукацыі. Вольга Даўлетбаева, Rebenok.by.
«Вучаць у школе»: як, чаму і навошта?
Выступ сацыёлага Дар'і Урбан заняў не больш за 20 хвілін, але гэтага часу было дастаткова, каб апісаць сітуацыю з адукацыяй у Беларусі. Лічбы кажуць самі за сябе. У рамках даследавання сярэдняй адукацыі ў Беларусі былі апытаныя выпускнікі. У іх пацікавіліся, якія прадметы спатрэбіліся ім у жыцці.
Лідзіруе руская мова – 53,7% рэспандэнтаў заявілі, што гэты прадмет ім спатрэбіўся па-за сценамі навучальных устаноў, затым ідзе беларуская мова – 16,1%, матэматыка – 7,6%. Замежную мову выбралі толькі 4% апытаных! Інфарматыка спатрэбілася толькі 3,4% рэспандэнтаў. Крыху менш выпускнікоў выбралі беларускую і рускую літаратуру. На астатнія прадметы прыйшлося каля 1% і менш. Геаграфія, медыцынская падрыхтоўка і АБЖ згубіліся ўнізе спісу.
Дадзеныя высновы красамоўна кажуць аб дастасавальнасці нашай школьнай праграмы. 40% апытаных школьнікаў лічаць, што праца з падручнікамі і запамінанне вялікага абʼёму інфармацыі – гэта добрыя ацэнкі. І з гэтым цяжка паспрачацца.
Выдатнікі хочуць зʼехаць з Беларусі
Ці жадаюць сучасныя школьнікі пасля заканчэння вучобы працаваць у Беларусі? Даследаванне паказала, што толькі 16% выпускнікоў школ пры любых умовах плануюць заставацца ў роднай краіне, усе астатнія пры магчымасці гатовыя зʼехаць з краіны.
Самая важная катэгорыя для нас – гэта выдатнікі. З іх 59% гатовыя зʼехаць за мяжу пры больш выгадных умовах, гэта значыць мы страцім самую важную частку нашай будучыні.
Калі ўжо заставацца ў Беларусі, то толькі за добрыя грошы. Па выніках даследавання, у большасці выпускнікоў першае патрабаванне – гэта высокая аплата, пры гэтым выдатнікі і харашысты часта выбіраюць цікавую працу.
Трэба навучыць дзяцей думаць самастойна, прымаць рашэнні, а не зазубрываць нешта для ЦТ, перастаць палохаць іх ацэнкамі. Вельмі шмат дзяцей баіцца атрымаць дрэнную ацэнку, за гэтым звычайна ідуць санкцыі і з боку школы, і з боку бацькоў. Дзеці баяцца рабіць памылкі і ў далейшым. Выходзячы на рынак працы, яны працягваюць дзейнічаць па той жа накатанай схеме: яны баяцца праявіць ініцыятыву, баяцца памыліцца. Немагчыма рабіць нешта новае, не ведаючы, чым гэта скончыцца без права на памылку, – лічыць сацыёлаг Дарʼя Урбан.
Як выбраць прафесію?
Складанасці для ўчорашніх школьнікаў крыюцца не толькі ў тым, каб адысці ад школьных патрабаванняў у дарослым жыцці, але і ў тым, што ведаў аб новых прафесіях і пра змест абранай спецыяльнасці ў выпускнікоў недастаткова. Выбіраць будучую прафесію даводзіцца літаральна ўсляпую.
Надзея Пуцята, кіраўнік бізнэс-клуба Imaguru, прапанавала гатовы алгарытм дапамогі школьнікам у выбары прафесіі і на прыкладзе 11-класніцы Карыны Пераверзавай прадэманстравала яго працу.
Цікава назіраць, як мянялася наша стаўленне да выбару прафесіі гістарычна: спачатку яна пераходзіла з пакалення ў пакаленне, ад бацькоў да дзяцей, пазней людзі шукалі працу са стабільным прыбыткам, а наша пакаленне шукае працу ў адпаведнасці з захапленнямі і інтарэсамі. Нам вельмі важна атрымліваць ад яе задавальненне. Таму мы вельмі часта чуем савет: ідзіце за сваімі захапленнямі, шукайце працу ў гэтай сферы і, вядома, вы дасягнеце поспеху. Гэта добры савет, але ён не зусім правільны... Нашы захапленні змяняюцца з часам: тое, што захапляла вас у дзяцінстве, можа ўжо не так захапляць цяпер. Таму будаваць выбар сваёй прафесіі толькі на захапленнях будзе не зусім правільным.
8 крокаў выбару будучай прафесіі
Надзея лічыць, што бацькі і настаўнікі павінны дапамагчы школьніку пачуць сябе і разабрацца ў самім сабе.
1. Трэба вызначыць свае моцныя бакі (што падабаецца рабіць і што добра атрымліваецца) і слабыя (што страшна рабіць, што не падабаецца, адмоўныя рысы характару). Улічыць магчымасці (зыходзячы з асабістых якасцяў і ўмоў навакольнага асяроддзя) і прыняць да ўвагі пагрозы (тое, што можа перашкодзіць дасягнуць мэты).
- Зараз у адрозненне ад пакалення нашых бацькоў дзякуючы інтэрнэту ў нас ёсць магчымасць вучыцца анлайн практычна ў любым універсітэце свету.
2. Далей варта скласці спіс падыходзячых прафесій. Важна ўлічыць не толькі асабістыя якасці, але і тое, што свет вельмі хутка мяняецца.
- 600 прафесій знікла за апошнія 10 гадоў. 60% студэнтаў сёння атрымліваюць прафесіі, якія знікнуць праз 10-15 гадоў.
3. Настаўнікам варта арганізаваць зносіны дзяцей з прафесіяналамі: бацькі могуць расказаць пра сваю прафесію ўсім вучням класа. Дзецям трэба наведваць адукацыйныя і прафарыентацыйныя мерапрыемствы для падлеткаў.
- Важна разумець не толькі станоўчыя бакі будучай працы, але і адмоўныя. Напрыклад, павышаны ўзровень стрэсу. Для кагосьці гэта пастаянныя праблемы са здароўем, а для кагосьці – матывацыя і стымул. Усе мы розныя, і для кожнага з нас падыдуць розныя прафесіі.
4. Вельмі важна зразумець, што хаваецца за назвай. Зразумець сутнасць прафесіі дапамогуць экскурсіі ў кампаніі.
- Сучаснаму падлетку трапіць на экскурсію проста: многія кампаніі дадаюць на свой сайт функцыю «запісацца на экскурсію», трэба проста запоўніць заяўку, сабраць групу і пайсці.
5. Ужо цяпер можна паспрабаваць сябе ў прафесіі. Для гэтага трэба выбраць спіс кампаній, у якія школьнік жадае трапіць, напісаць ліст і папрасіцца на стажыроўку.
- Экскурсіі недастаткова, каб зразумець, тваё гэта ці не тваё, – кажа школьніца Карына. – Мне вельмі спадабалася праца вэб-дызайнера (якасці падыходзяць і навыкі ёсць), але, паспрабаваўшы рабіць сайты і лагатыпы, я зразумела, што магу гэтым займацца толькі, калі ў мяне ёсць натхненне. А кліенты відавочна бы не планавалі падладжвацца пад мой настрой. Таму важна не толькі зразумець, які працэс хаваецца за назвай прафесіі, але і паспрабаваць сябе ў гэтым.
6. Сёння недастаткова быць спецыялістам у нейкай вузкай вобласці. Зараз, каб быць запатрабаваным на рынку працы, трэба развіваць розныя грані, розныя веды, розныя сферы.
- Вучыце юрыспрудэнцыю, вывучайце біялогію, IT, бізнес, усё, што заўгодна зараз можна сумясціць, – раіць Надзея Пуцята.
7. Цяпер часта кажуць, што дзеці не знаходзяць прафесію, таму што дрэнна шукалі, але многія дзеці яшчэ не ведаюць пра тыя сферы, у якой яны маглі быць паспяховымі.
8. Развівайце дапытлівасць у дзяцей з ранняга дзяцінства. Слухайце, разумейце і прымайце сваіх дзяцей. Таксама вельмі карысна настаўнікам абʼядноўвацца і паказваць, як звязаныя паміж сабой розныя навукі і як гэтыя сувязі можна выкарыстоўваць у прафесіі.
- Вопытам дзеліцца 11-класніца Карына Пераверзава: Я вучуся ў хіміка-матэматычным класе. Мы часта задаваліся пытаннем: чаму хімія і матэматыка, а не хімія і біялогія? Бо так жа лагічней. Нашы настаўнікі матэматыкі і хіміі правялі інтэграваны ўрок. Мы знаходзілі кут сувязі ў малекуле метанолу па тэарэме косінусаў. Нам бы раней і ў галаву не прыйшло, што малекулы і косінусы можна неяк сумясціць! Дзякуючы гэтаму ўроку мы ўбачылі, наколькі глыбокая сувязь паміж гэтымі двума прадметамі. Хачу сказаць дзякуй маёй школе за гэты ўрок. Дарагія настаўнікі розных прадметаў, яднайцеся! Праводзіце сумесныя ўрокі! Гэта дапаможа вучням зусім па-іншаму зірнуць на ваш прадмет, а нехта дзякуючы гэтаму, як і я, знойдзе сваю будучую прафесію.