6 справаў, якія трэба зрабіць напрыканцы навучальнага года

Віншуем! Вы дабраліся да канца навучальнага года! Зараз вы можаце адчуваць сябе знясіленымі, або акрыленымі. І вы павінны ганарыцца сабой і працай, якую правялі разам са сваімі вучнямі. Рэдакцыя часопісу «На Урок» ад душы раіць важныя для настаўніка, пра якія лепш не забыцца перад адпачынкам. Нехта ўжо хутка пойдзе ў адпачынак, а ў кагосьці наперадзе школьны лагер, іспыты і нямала працы па меншай меры яшчэ месяц. Думкамі вы ўжо можаце быць дзесьці на пляжы або на лецішчы. Але перш чым усё адбудзецца, знайдзіце час зрабіць 6 рэчаў, за якія вы сабе потым скажаце сабе дзякуй. 

1. Вазьміце нататнік або ліст паперы і падумайце над тым, што ў гэтым годзе адбылося добрага

Рэкамендуем весці нататнік, дзе вы захоўваеце свае ідэі, добрыя падзеі, прыемныя рэчы. Напрыканцы навучальнага года самы час падвесці вынікі. Паспрабуйце пералічыць не менш за 5-10 сітуацый, якія былі лепшымі ў гэтым годзе. Бліскуча праведзены ўрок? Асаблівая кніга? Цікавыя адукацыйныя курсы? Поспехі вучняў і прызнанне вас як педагога? А магчыма, вы пазбавіліся якой дакучлівай звычкі, якая была з вамі гадамі. Вялікія ці маленькія, вашыя поспехі павінны быць у спісе.

2. Спытайце сябе, што вы хочаце палепшыць у наступным годзе?

Магчыма, вы хацелі выпрабаваць новы прыём або стратэгію на ўроках, але не паспелі? А магчыма, даведаліся аб новай адукацыйнай методыцы, якая вас зацікавіла. Хаця не выключана, што ў вас пастаянна не хапала часу, каб наладзіць камунікацыйныя сувязі з бацькамі вучняў. Запішыце ўсе гэтыя ідэі і дадайце ў спіс задач, таму што праз месяц вы можаце і не ўспомніць пра ўсё гэта.

3. Стварыце спіс кніг для чытання летам

Хутчэй за ўсё вы любіце чытаць, і на працягу навучальнага года не так проста было знайсці на гэта час. Складзіце спіс кніг прафесійнага напрамку, кніг, якія матывуюць і проста – для душы. Не жадаеце шукаць кнігу? Пачытайце блогі цікавых вам людзей, артыкулы ў анлайн-часопісах.

4. Зрабіце інвентарызацыю ў кабінеце

Гэта важна. І важна зрабіць гэта менавіта ў канцы года, а не ў жніўні. Вы павінны разумець, што ў вас ёсць, а чаго не хапае. Да таго ж успомніце тое цудоўнае пачуццё, калі вы выкідваеце хлам і вызваляеце месца для новага. Стварыце табліцу таго, што ў вас ёсць, і таго, што трэба купіць, і таго, чаго вам заўсёды бракавала. Такі парадак не будзе недарэчным. Бясспрэчна, у класе сабралася шмат непатрэбных рэчаў – ад забытай старой спартыўнай кофты да ручак. Аддайце што трэба на дабрачыннасць, а хлам выкіньце. У наступным годзе вы паспееце назапасіць новае.

5. Абдумайце, што можна змяніць у кабінеце

Падумайце пра функцыянальнасць вашай прасторы. Ці задавальняе яна вас? Гаворка не ідзе пра неабходнасць рамонту. Гаворка ідзе аб прадстаўленні кабінету індывідуальнасці. Адкрыйце ў сабе талент дызайнера. Што калі ў верасні ваш кабінет будзе падобным на літаратурнае кафэ? Або лабараторыю фізіка? Дадайце характару памяшкання, і вы натхніце вучняў на вучобу.

6. Падзякуйце сабе

Вы малайчына! Вы адзін з нямногіх, хто здольны працаваць з дзецьмі па 10 месяцаў у годзе. Прыйдзіце дадому, наліце келіх віна ці заварыце гарбату. Нацешцеся цішынёй і радасцю ад таго, што ў гэтым годзе вы зрабілі многіх дзяцей разумней. А магчыма, нарэшце выпусціўся той, хто так моцна дапякаў некалькі гадоў. Заўсёды можна знайсці падставу, за што можна падзякаваць сабе напрыканцы навучальнага году!