Выкарыстанне нацыянальнага кампанента на вучэбных занятках нямецкай мовы ў 8 класе

Алена Васільеўна Грынчык, настаўнік нямецкай мовы сярэдняй школы № 16 г.Брэста вышэйшай кваліфікацыйнай катэгорыі

 (Падручнік: Будько, А. Ф. Немецкий язык: учебное пособие для 8 класса учреждений общего среднего образования с русским языком обучения: с электронным приложением / А. Ф. Будько, И. Ю. Урбанович; рец. И. Ф. Нестерук. - Минск: Вышэйшая школа, 2018. - 278 с.: ил. + 1 эл. опт. диск (CD-ROM))

(Спампаваць артыкул у фармаце doc)

         Навучанне замежным мовам  у працэсе глабалізацыі сутыкаецца з новымі выклікамі. Яно, у дадатак да навучання чыста лінгвістычным кампетэнцыям, павіннна падрыхтаваць  да   абмену з іншымі культурамі, які пастаянна расце. Таму міжкультурнае навучанне, якое будзе служыць развіццю міжкультурнай кампетэнцыі,  з'яўляецца часткай навучальнай  праграмы.

Навыкі і ўменні міжкультурнай кампетэнцыі

     У якасці прыкладаў навыкаў і ўменняў міжкультурнай кампетэнцыі можна назваць:

  • выяўленне адрозненняў паміж уласнай і мэтавай культурай, асабліва ў канкрэтных сітуацыях зносін;
  • эмацыйныя і кагнітыўныя ( пазнавальныя)  устойлівыя адрозненні;
  • акуратнае    абыходжанне  з адрозненнямі , пры тым, што іх тэматызацыя не павінна  дзейнічаць крыўдна  (эмпатыя);
  •  распрацоўка стратэгій прадухілення канфліктаў або стратэгій, якія пры ўзнікаючых  ускладненнях у  камунікатыўнай сітуацыі дапамагаюць згладзіць іх адэкватна ( належным чынам);
  • магчымасці суб’ектыўнага разумення ўласнага пункту гледжання;
  • прызнанне іншага пункту гледжання і ўключэнне яго ў камунікатыўную сітуацыю.

     У тлумачальнай запісцы да праграмы для 8-9 класаў па замежнай мове (зацверджана  Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 27.07.2017 № 92) адзначаецца, што мэты і змест навучання замежным мовам арыентаваны на  сувывучэнне моў і культур. Таму пры навучанні замежнай ( у нашым выпадку- нямецкай мовы) абавязковым з’яўляецца прынцып культурна-звязнага сувывучэння замежнай мовы (нямецкай) і роднай (беларускай) .

    Замежная мова выступае  сродкам фарміравання і выхавання маральна адказнай асобы, сродкам зносін , пазнання, асмыслення і інтэрпрэтацыі фактаў іншай культуры, усведамлення сваёй уласнай культуры і азнакамлення з  ёй прадстаўнікоў іншых  моўных супольнасцей. Стратэгічны мэтавы арыенцір навучання замежным мовам — фарміраванне полікультурнай асобы вучняў шляхам выкарыстання патэнцыялу навучальнага прадмета “Замежная мова”.

    Адным з метадалагічных арыенціраў, на аснове якіх адбываецца адбор зместу вучэбнага матэрыала, з’яўляецца прад’яўленне  каштоўнасцей пазнаваемай культуры ў дыялогу з роднай.

      У педагагічнай практыцы на занятках замежнай мовы магчымыя розныя вучэбныя і навучальныя сітуацыі, формы заданняў і супрацоўніцтва, каб заахвоціць міжкультурную камунікацыю. Да іх адносяцца:

  • канкрэтныя задачы для прад’яўлення некаторага  кантрасту ў афарбоўцы лескічнага складу  і выразаў;
  • параўнанне  з іншамоўнай літаратурай, фільмамі, друкаванымі сродкамі масавай інфармацыі;
  • пошукі вэб-старонак, сайтаў;
  • праекты і гульні з іншымі вучнямі або нават з іншымі навучальнымі групамі.

     У такім напрамку і праводзіцца праца з нацыянальным кампанентам у 8 класе.

    Першай вялікай тэмай школьнай праграмы 8 класа па нямецкай мове з’яўляецца тэма  “Школьныя традыцыі” ( „Schultraditionen“).

     Разбяром некалькі прыкладаў. 1.Практыкаванне 2 а на старонцы 7 накіравана на фарміраванне крытычнага мыслення вучняў. Трэба суаднесці факты і адказаць на пытанне: Um welches Land geht es in diesen kurzen Texten:  Belarus oder Deutschland.( Пра якую краіну ідзе размова ў гэтых кароткіх тэкстах?) На жаль, інфармацыі ў гэтых тэкстах няшмат. І  каб лепш арыентавацца ў праблеме, васьмікласнікам прапануецца звярнуцца да платформы moodle. Мэтазгодна выкарыстаць пры вывучэнні  тэмы матэрыялы “Нямецкай хвалі” (Deutsche Welle“)  http://www.dw.com/de/die-schult%C3%BCte-wie-der-schulanfang-in-deutschland-gefeiert-wird/a-19492315  , матэрыялы блога http://kreativerdafunterricht.blogspot.com.by/2015/09/der-erster-schultag-in-deutschland.html , відэа на канале YouTube пра першы вучэбны дзень у баварскай школе https://www.youtube.com/watch?v=zLYzpZhMyzM і іншыя. Выкарыстынне падобных аўтэнтычных матэрыялаў зробіць урокі  набліжанымі да рэчаіснасці. Толькі пры ўмове разумення тэмы “Пачатак навучальнага года ў Германіі” вучні змогуць падрыхтаваць паведамленне, прэзэнтацыю пра пачатак навучальнага года ў нашай краіне, у роднай школе. З гэтай нагоды на апошнім уроку ў 7 класе даю вучням заданне  зняць відэа пра пачатак навучальнага года ў нашай школе.  І калі яны прыходзяць на святочную лінейку, ужо выбраны аператар, які займаецца здымкамі роліка. Пазней відэа абмяркоўваецца на ўроку. Робім параўнальны аналіз. Васьмікласнікі знаходзяць плюсы і мінусы ў пачатку навучальнага года ў кожнай краіне і ствараюць “Traumschulanfang“. Лічу, што такая сістэма працы па дадзенай тэме не толькі выклікае інтарэс да таго, як пачынаюцца навучальныя заняткі ў іншых краінах (у прыватнасці ў Германіі), але і дапаможа па -іншаму паглядзець на пачатак навучальнага года ў Беларусі.     

2. Практыкаванне 5g старонка 12. Vergleicht die Stundenpläne. Was ist gleich und was anders?

Васьмікласнікі працуюць у групах: параўноўваюць штодзённую колькасць прадметаў у нямецкіх і беларускіх школах, колькасць урокаў за тыдзень, прадметы, якія вывучаюцца ў школах, вольныя ад вучобы дні, час пачатку і заканчэння заняткаў і г.д.    

3. У практыкаванні 5d на старонцы 25 наступная ўмова: Vergleicht das Zeugnis in Deutschland und in Belarus. Каб выканаць дадзенае практыкаванне, прапаную вучням зрабіць свой табель за мінулы год (канешне, з перакладам на нямецкую мову). Пасля такой папярэдняй падрыхтоўкі робіцца параўнальны аналіз.

4.  Перад праглядам відэа пра гісторыю і традыцыі  школы, створанае настаўніцай гісторыі нашай школы Свентухоўскай Галінай Віктараўнай,  www.youtube.com/watch?v=F3kQdvlSaxIhttps  перад вучнямі ставіцца задача: Stellt euch vor: Zu uns ist eine deutsche Delegation gekommen und möchte mehr über die Schule und ihre Traditionen erfahren. Was würdet ihr erzählen? Folgendes Video hilft euch dabei. 

       Увага васьмікласнікаў звяртаецца на тое, што пасля прагляду яны павінны будуць адказаць на пытанні:

1. Wann wurde die Schule gegründet?

2. Wie heißt der erste Schuldirektor?

3. Wessen Denkmal steht im Schulhof? Warum?

4. Ist unsere Schule in der Stadt bekannt? Wodurch?

5. In welchen Richtungen arbeitet die Schule?

6. Wessen Ausstellungen wurden im Video gezeigt?

7. Wessen Ausstellung findet in der Schule jetzt statt?

8.Ist die Schule an die Traditionen reich?  Nennt diese Traditionen!

9. Haben unsere Schüler viele Klassen- und Schulfahrten gemacht? An welchen habt ihr teilgenommen?

10. Warum habt ihr die Schule gern?

     Я ўпэўнена, што  відэа пра гісторыю і традыцыі зняты ў  многіх школах. Асабісты вопыт дапаможа актуалізаваць узаемаадносіны ўдзельнікаў зносін. Вучні ўяўляюць сябе ўдзельнікамі будучай сустрэчы з замежнай дэлегацыяй і імкнуцца расказаць пра родную школу больш падрабязна і эмацыянальна. Дзякуючы актуалізацыі ўзаемаадносін развіваецца прадуктыўнасць выказвання.

     Факультатыўныя заняткі і гурткі ўжо даўно сталі неад’емнай часткай школьнага жыцця. Каб справіцца з задачай, пастаўленай праграмай  - парэкамендаваць клуб, гурток, спартыўную секцыю ў школе, неабходна выканаць шэраг практыкаванняў. Маўленчыя практыкаванні - гэта заўсёды новая сітуацыя, дзякуючы чаму ствараецца вербальная і структурная разнастайнасць выказвання, яго навізна. Навізна можна стварацца за кошт замены асобных элементаў сітуацыі. Увод новага кампанента кожны раз патрабуе ад вучня выкарыстання вядомых яму маўленчых сродкаў ва ўсіх камбінацыях. На гэтай аснове ствараецца, развіваецца самая галоўная якасць умення  –  прадуктыўнасць. Вось прыклад трох варыяцый на адну тэму:

  • Практыкаванне 1 : Паведамі коратка свайму аднакласніку пра будучую працу драматычнага гуртка (гуртка па фізіцы).
  • Практыкаванне 2: Пераканай свайго аднакласніка стаць членам драматычнага калектыва( членам зборнай школы па тэхнічнаму мадэліраванню).- Навізна ў змене задачы.
  • Практыкаванне 3: Пераканай пяці-(шасці)класнікаў, што ўдзел у рабоце драматычнага гуртка (гуртка па фізіцы) цікавы.- Навізна заключаецца ў змене адрасата.

       У адпаведнасці з навучальнай праграмай пасля вывучэння тэмы “Школьныя трацыцыі” вучні павінны ўмець расказаць пра  школьныя традыцыі і распытаць пра іх; парэкамендаваць клуб, гурток, спартыўную секцыю ў школе; а ў гімназіях- параўнаць традыцыі сваёй школы і школы замежнага аднагодка. Лічу, што апісаная вышэй сістэма заданняў і практыкаванняў дамаможа справіцца з дадзенай камунікатыўнай задачай.

Тэма„ Кішэнныя грошы“  („Taschengeld“)

         Пытанне працаўладкавання цяпер вельмі актуальна сярод падлеткаў. У школах Беларусі ў час летніх канікул нават адкрываюцца працоўныя лагеры. Каб ведаць сітуацыю ў Германіі, неабходна звярнуцца да “das Jugendschutzgesetz”  – закона аб ахове моладзі. Гэты закон лепей прачытаць у арыгінале ( http://www.ihk-trier.de/ihk-trier/Integrale?SID=CRAWLER&MODULE=Frontend.Media&ACTION=ViewMediaObject&Media.PK=17031&Media.Object.ObjectType=full) альбо прачытаць пра яго на старонках СМІ Германіі  (Überblick: Was Eltern über Jugendschutz wissen müssen https://www.t-online.de/leben/familie/schulkind-und-jugendliche/id_49419266/jugendschutzgesetz-2018-ausgehen-arbeitszeiten-und-alkohol.html) .

 

(Арыгінал: https://juenglingshop.de/formulare/ordnungswesen/gaststaettenrecht/593/auszug-jugendschutzgesetz-1.1.2018-a3-plastiktafel)

                Толькі пасля дэталёвага знаёмства з прававой асновай аховы падлеткаў у Германіі працуем з заканадаўствам РБ. На гэта накіравана практыкаванне 2d,e  старонка 53 -54. Не ўсе вучні змогуць знайсці інфармацыю самастойна, таму можна даць спасылку і назваць закон нашай краіны, які рэгламентуе пытанні працы, працаўладкавання. Такім законам з’яўляецца Працоўны кодэкс Рэспублікі Беларусь. http://www.mir.pravo.by/library/edu/detipodrostki/detitryd/

      Калі размова ідзе пра  расходванне падлеткамі сваіх кішэнных грошаў, звяртаемся з вучнямі да сайта www.kaleidos.de, які займаецца асвятленнем розных бакоў жыцця ў Германіі. Падчас знаёмства з артыкулам http://www.kaleidos.de/2012/07/11/geld-4/#more-7645 чытаем інтэрв’ю з нямецкімі падлеткамі. Вучні атрымліваюць заданне: Schreibt bitte eigene Beiträge . Benutzt dabei folgende Wortverbindungen :

1.Wie viel Taschengeld ich bekomme und wofür ich es ausgebe …

2.In meiner Stadt/ in meinem Land: Bei uns….

3.Ich finde, … Meiner Meinung nach…..

        Паведамленні  зачытваюцца ў класе . Такая работа павышае зацікаўленасуць да вывучэння замежнай мовы. Вучні  чытаюць у інтэрнэце  пісьмы (паведамленні) сваіх равеснікаў з іншых краін, павышаецца матывацыя, з’яўляецца жаданне расказаць пра сябе. Увогуле да сайта www.kaleidos.de мы звяртаемся пры вывучэнні многіх тэм. Мэтазгодна шырэй выкарыстоўваць яго матэрыялы на ўроках нямецкай мовы.

       Безумоўна, такія задачы навучальнай праграмы, як  расказаць і спытаць пра адносіны да кішэнных грошаў;  расказаць пра свае расходы і аргументаваць іх; не выклікаюць цяжкасцей пасля таго, як прайшла работа з лексікай, былі праведзены міжкультурныя паралелі  ў стаўленні да грошай у абодзвюх краінах.

       Тэма „Музыка“ („Musik) з’яўляецца адной з любімых не толькі мною, але і вучнямі. Некалькі гадоў таму я праводзіла даследванне ў класах, дзе працую. Высветлілася, што адзнакі ў вучэбнай чвэрці, дзе вывучаецца дадзеная тэма, на адзін бал ,а ў некаторых вучняў нават і на два балы вышэй, чым у іншых чвэрцях. Урокі па вывучэнні дадзенай тэмы я імкнуся зрабіць незабыўнымі.

Немалаважную ролю для развіцця цікавасці да мовы як носьбіту культуры могуць прадстаўляць сабой узоры музычнай і песеннай творчасці на вывучаемай мове як яго змястоўнага кампанента. Абавязкова слухаем нямецкіх класікаў (Ludwig van Beethoven, Johann Sebastian Bach ), Rammstein, Udo Lindenberg. Па магчымасці знаёмімся з чатамі нямецкіх тэле- і радыёканалаў. Напрыклад, http://www.mtv.de/charts/c6mc86/single-top-100.

     Калі абмяркоўваем музыкальнае жыццё Беларусі, чытаем ці слухаем тэкст пра кампазітараў нашай краіны (практыкаванне 6b , старонка 80-81). Вучні павінны знайсці адказы на пытанні: 1. Wodurch ist A. Bogatyrjow bekannt?  2. Welcher belarussische Komponist war als Liedkomponist erfolgreich? 3. Welche international bekannte Orchester gibt es in Belarus?

    Адпаведна ўмове практыкавання 6d  на старонцы 81: Nennt moderne  Komponisten von Belarus und charakterisiert ihr Schaffen навучэнцы рыхтуюць паведамленні пра сучасных беларускіх кампазітараў і прэзентуюць іх у класе.

    Вучні распявядаюць пра поспехі нашых музыкантаў на міжнародным конкурсе „Eurovision“, выбіраюць лепшага прадстаўніка Беларусі . На дадзены момант такім выканаўцам на іх думку з’яўляецца група „Naviband“  https://www.youtube.com/watch?v=coFfFZvPmRY. Навучэнцы чытаюць артыкул пра гэты  гурт у Вікіпедыі. https://de.wikipedia.org/wiki/NAVI . Можна прапанаваць ім дапоўніць інфармацыю ( ці нават  напісаць свой уласны артыкул). Лепшы артыкул можна даслаць на разгледжанне ў якасці афіцыйнай публікацыі. З мэтай азнаямлення чытаем артыкул на афіцыйнай старонцы канала ARD https://www.eurovision.de/teilnehmer/Naviband-Biografie-der-weissrussischen-ESC-Kandidaten-2017,weissrussland400.html Васьмікласнікі прыходзяць да высновы, што выканаўцы з Беларусі ўразілі не толькі  жыхароў нашай краіны, але і выклікалі зацікаўленнасць да сваёй творчасці ў жыхароў Германіі. Вытрымка з артыкула: “Endlich mal wieder ein Lied, das die Kultur des Landes widerspiegelt… Dem Duo liegt es vor allem am Herzen, beim ESC die Einzigartigkeit ihrer Heimat herauszustellen, mit eigener Sprache und eigenen Traditionen…”.(Нарэшце з’явілася песня, якая адлюстроўвае культуру краіны. Дуэту асабліва дорага прадставіць на конкурсе ESC непаўторнасць сваёй радзімы, са сваёй уласнай мовай і ўласнымі традыцыямі …“).

        Акрамя таго, вучні прыносяць аўдыёзапісы любімых беларускіх песень. Мы іх слухаем, жадаючыя перакладаюць тэксты на нямецкую мову. Не забываем і пра музычныя фестывалі, якія праходзяць у нашай рэспубліцы. У першую чаргу звяртаем увагу на мясцовыя ( “Студзеньскія мызыкальныя вечары” ў Брэсце -„Januar-Musikabende“in Brest, "Славянскі базар” у Віцебску  - „Slawischer Basar“ in Witebsk).

    Перад чытаннем тэксту пра музычныя фестывалі Беларусі распявядаем спачатку пра знаёмыя. Назвы фестываляў знаходзім у воблаку слоў (такія воблакі слоў вучні могуць нават  скласці самі). 

Арыгінал: https://wordart.com/edit/pkdawbo0gkui

 

        Інфармацыя дапаўняецца пасля прачытання тэксту і выканання шэрагу практыкаванняў да яго.

 Вынікам працы па тэме можа стаць праект,напрыклад ,часопіс “ Musik —  eine Sprache, die jeder versteht“, які будзе складацца з наступных рубрык:

  • die weltbekanntesten Vertreter der deutschen klassischen Musik;
  • die Vertreter der belarussischen klassischen Musik;
  • deutsche Volkslieder;
  • belarussische Volkslieder;
  • moderne Musik in Deutschland;
  • moderne Musik in Belarus.

     Такі часопіс змог бы пашырыць веды вучняў па праблеме і служыць дадатковым матэрыялам для ўсіх, хто цікавіцца музыкай.

  Навучэнцы заўсёды з цікавасцю ставяцца да гісторыі, культуры, мастацтва, традыцый, укладу паўсядзённага жыцця народа, да ўсяго таго, што звязана з краінай вывучаемай мовы. Авалоданне замежнай мовай цесна звязана з авалоданнем нацыянальнай культурай.  Тэма „Звычаі і святы“ („ Feste und Bräuche”) дае прастор для працы. Асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на такія нацыянальныя святы , як Дзень незалежнасці ў нашай краіне і Дзень нямецкага адзінства. Кожнае свята мае сваю гісторыю. З ёй можна пазнаёміцца, выканаўшы практыкаванні 4a,b і c на стар. 109-110( Беларусь) і 5 d на стар. 111 (Германія). Пра тое, як адзначаюцца святы, раскажуць тэксты ў практыкаваннях 4d старонка 110.  ( Tag der Deutschen Einheit)  і 5 e на старонцы 112  (Дзень незалежнасці). Тэксты таксама можна праслухаць.

     Воблака https://wordart.com/edit/59xp4bn0e0bv  дапаможа ў працы над маналагічным выказваннем па тэме “ Нацыянальнае свята Беларусі”.

 

             У сувязі з тым, што ў многіх рэгіёнах існуюць свае асаблівыя і цікавыя святы, звяртаемся  да вучняў з наступным пытаннем : Gibt es besondere Feste in Ihrem Heimatort? Welche?

       Падраздзел „Keine Feste ohne Bräuche прысвечаны Раству. Практыкаванне 2 на старонках 114-115 накіравана на развіццё ў вучняў навыка ўспрымання маўлення на слых. Яно знаёміць нас са звычаямі, звязанымі з Раством у Германіі. Пасля праслухоўвання інтэр’ю васьмікласнікам прапануецца спытаць адзін у аднаго, з якімі пачуццямі яны святкуюць Раство. З дапамогай практыкавання 6 на стар.119-120 робім параўнальны аналіз святкавання Раства ў Германіі і Беларусі. Але перад яго выкананнем прапаную вучням верш паслухаць верш Аркадзя Нафрановіча “Куцця”, які ўвядзе ў атмасферу свята.

Аркадзь НАФРАНОВІЧ

Куцця

Куцця — на стол кладзецца сена,

Ёсць таінства ў такой хвіліне.

Мароз б’е посахам па сценах,

У сінім змроку неба стыне.

 

На елцы свечкі зіхацяцца,

Ва ўсім і чысціня, і гожасць.

Абрус бялюткі, страў дванаццаць —

Дары зямелькі з ласкі Божай.

 

Ідзе ўрачыстая вячэра

Няспешна, як Імша Святая.

Варожым і глядзім на дзверы —

А раптам шчасце завітае.

    

     Далей прапаную працу ў парах. Кожная пара атрымоўвае тэкст пра калядны вечар у Беларусі ці Германіі. Задача пары – назваць, у якой краіне адбываецца дзеянне і адказаць на наступныя пытанні:

1. Wann ist der Heilige Abend?

2.Was für ein Baum steht im Wohnzimmer?

3.Wer bringt Geschenke?

4.Wie viele Gerichte stehen auf dem Festtisch?

5. Nennt bitte einige davon!

6.Wie heißt das Hauptgericht?

 

Es ist Abend, der sechste Januar. Die ganze Familie Bondar (Mutter Volha, Vater Pjatrok, Kinder Marylja und Janka) sitzt am Festtisch. Da stehen 12 Gerichte: Hering, eingemachte Äpfel, Haferbrei, Sauerkraut, Pilze in der Marinade, Nüsse, getrocknete Beeren, das Hauptgericht Kuzzja und natürlich Pfannkuchen. Keine Fleischgerichte.  Zum Trinken gibt es Kwas.

Im Wohnzimmer steht ein Tannenbaum mit Girlanden, Kugeln und Lametta. Die Geschenke vom Väterchen Frost sind schon ausgepackt. Morgen wird richtig gefeiert. Alle warten auf Weihnachten. (Alle freuen sich auf Weihnachten). 

Es ist Abend, der vierundzwanzigste Dezember. Die ganze Familie Schmidt (Mutter Klaudia, Vater Peter, Kinder Sabine und Hans) sitzt am Festtisch. Da stehen 9 Gerichte: rote Rüben, Sauerkraut, Buttermilch, Weihnachtsplätzchen, das Hauptgericht Weihnachtsgans.  Zum Trinken gibt es Glühwein und Saft. 

Im Wohnzimmer steht ein Weihnachtsbaumbaum mit Girlanden, Kugeln und Lametta. Unten steht eine Weihnachtskrippe und liegen Geschenke vom Weihnachtsmann. Morgen wird richtig gefeiert. Alle warten auf Weihnachten. (Alle freuen sich auf Weihnachten). 

 

     У час працы гучыць калядная музыка („Stille Nacht“ на розных мовах свету) https://www.youtube.com/watch?v=vtzhp5-5O-g  . На беларускай (1:13:50) з  транскрыпцыяй. Адказы правяраем, абмяркоўваем. Праца суправаджаецца мультымедыйнай прэзентацыяй.

      Практыкаванне 6b расшырыць уяўленні васьмікласнікаў пра святкаванне Раства. Перад праслухоўваннем вучні атрымліваюць заданне: Hört den Text und vergleicht das Feiern von Weihnachten in Deutschland und in Belarus.Tragt in die Tabelle nur die Information ein, die ihr im Gespräch gehört habt.

    У якасці альтэрнатывы можна выкарыстаць матэрыял ад „Deutsche Welle“, які ўключае аўдыёзапіс і інтэрактыўныя заданні да яго (пытанні і  Lückentext). http://www.dw.com/de/so-feiert-man-in-deutschland-weihnachten/av-41887569?maca=de-DKnewsletter_daf_de-2116-html-newsletter альбо ад Goethe- Institut https://www.goethe.de/de/spr/unt/kum/kal.html

    Абапіраючыся на  прачытаныя тэксты, праслуханы дыялог ці дадатковыя матэрыялы, вучні запаўняюць табліцу, складаюць вусныя паведамленні „Feiern von Weihnachten in Belarus“  і „Feiern von Weihnachten in Deutschland“.

     Пасля вывучэння тэмы васьмікласнікі змогуць расказаць і распытаць пра памятныя даты і традыцыі Рэспублікі Беларусь і краін вывучаемай мовы; апісаць народнае свята , а ў гімназіі яшчэ параўнаць звычаі і традыцыі Рэспублікі Беларусь і краіны вывучаемай мовы.

Тэма „Кіно”( „Kino“)

      Кіно грае  як забаўляльную ролю, так і навучальную ў жыцці людзей. Дзеці ўжо з малых гадоў любяць глядзець мультфільмы і тым самым навучаюцца і адкрываюць для сябе шмат новага на прыкладзе розных персанажаў, дрэннага і добрага. Фільмы таксама дапамагаюць перажыць сітуацыі, якіх не існуе ў рэальным жыцці і атрымаць новыя адчуванні і эмоцыі. Таму вывучэнне тэмы “Кіно” арганізуецца з выкарыстаннем шматлікага дадатковага матэрыялу.

       Перад выкананнем практыкавання  3b на старонцы 142( тэкст апавядае пра вядомыя нямецкія фільмы і знакамітых акцёраў нямецкага кіно) прапаную адказаць на наступныя пытанні: Welche deutschen Filme sind euch bekannt? Worüber erzählt man in diesen Filmen? Betrachtet euch folgende Poster und vermutet, worum es in den Filmen geht.         

                  

  Выкарыстоўваем дадатковы матэрыял, распрацаваны „Deutsche Welle “ спецыяльна для вывучэння тэмы “Кіно”.

 Aufgabe 1

Ordnen Sie den Adjektiven die passende Definition zu.

preisgekrönt

romantisch

verrückt

spannend

aufrüttelnd

amüsant

 

Etwas, das …

a) schockiert und nachdenklich macht

b) lustig und unterhaltsam ist

c) eine Auszeichnung gewonnen hat

d) nicht normal oder gewöhnlich ist

e) von Liebe handelt

f) aufregend ist und neugierig macht.

Чытаем невялікую анатацыю да фільма :

"Good Bye, Lenin!" (2003)

Alexander, genannt Alex (gespielt von Daniel Brühl), ist 21 und lebt mit seiner Familie in der DDR. Kurz vor dem Mauerfall fällt seine Mutter, eine treue Bürgerin der DDR, ins Koma. Als sie nach 8 Monaten wieder aufwacht, ist Deutschland wiedervereinigt. Um ihre Gesundheit zu schonen, fasst Alex einen Entschluss: Er lässt in ihrer Wohnung die DDR wiederauferstehen– mit allem, was dazugehört: Essen, Fernsehen und Traditionen. Doch das ist schwieriger, als er denkt …

Глядзім трэйлер да фільма "Good Bye, Lenin!" https://www.youtube.com/watch?v=bznjeEx98uM

 

першы раз, вучні выконваюць  заданне:

Schaut euch  den Trailer zu "Good Bye, Lenin!" an. Was seht ihr?

Kreuzt  an.

a) Polizisten                       b) eine Frau in einem Bett        c) einen Computer

d) einen Krankenwagen      e) einen Mann in einem Bett    f) ein Feuerwerk

g) ein Flugzeug                   h) Würstchen                          i) ein Coca-Cola-Plakat.

         Перад другім  праглядам навучэнцы атрымліваюць наступнае заданне:

Schaut euch  den Trailer nochmals an und kreuzt an, welche Aussagen zutreffen.

a) Alexander lebt in der Bundesrepublik Deutschland.

b) Alexanders Mutter wacht plötzlich wieder aus dem Koma auf.

c) Der Arzt bittet Alexander, auf die Gesundheit seiner Mutter zu achten.

d) Während die Mutter weg war, hat sich in ihrem Zimmer nichts verändert.

e) Die Mutter wünscht sich Schokolade.

f) Die Jungen möchten 20 Mark von Alexander haben.

g) Alexander spielt seiner Mutter eine Videokassette mit Nachrichten vor.

h) Das Coca-Cola-Plakat gefällt der Mutter sehr gut.

   Метадычна правільна праведзены  прэдтэкставы этап здыме мажлівыя цяжкасці ў час  працы з практыкаваннем падручніка.

     Тэкст  на стар.143 практыкаванне 4b пазнаёміць з найбольш паспяховымі беларускімі фільмамі і гісторыяй беларускага кіно. Мэтазгодна тут папрацаваць з медыятэкстам, у прыватнасці з фільмам ці яго ўрыўкам. Адным з паспяховых фільмаў кампаніі “Беларусьфільм” з’яўляееца фільм “Анастасія Слуцкая”.Выбіраем урывак з фільма. Урывак пабуджае да аналізу і інтэрпэтацый значна мацней, чым фільм цалкам. Перад вучнямі ставяцца наступныя пытанні:

  1. Якая галоўная тэма фрагмента? Дайце назву фрагменту.
  2. Дзе адбываецца дзеянне? Апішыце сцэну. Апішыце персанажаў, прадстаўленых у фрагменце. Назавіце іх і дайце ім ацэнку: якія з іх з’яўляюцца станоўчымі, а якія- адмоўнымі?
  3. Якія кінематаграфічныя прыёмы былі выкарыстаныя (праца аператара, мантаж, музычнае суправаджэнне)?

    Магчымая праца ў групах, але найлепшым будзе калектыўнае абмеркаванне. Інфармацыю пра фільм “Анастасія Слуцкая” і іншыя фільмы, знятыя кампаніяй “Беларусьфільм”, можна знайсці па спасылцы: https://afisha.tut.by/news/kaleidoskope/385034.html .

   Практыкаванне  на старонцы накіравана на параўнанне беларускага і нямецкага кіно. Was gibt es Gemeinsames?

    Падвядзеннем вынікаў пасля вывучэння вялікай тэмы можа стаць урок з выкарыстаннем ціікавых формы працы:

  • Сюжэтна-ралевая гульня “Інтэрв’ю з любімым (вядомым) беларускім (нямецкім) акцёрам.
  • Праект “Мой любімы нямецкі(беларускі) фільм.
  • Кінаальманах “ Па старонках беларускага кіно” і іншыя.

     Пасля вывучэння тэмы вучні змогуць расказаць і распытаць пра фільмы розных жанраў і сваіх перавагах; распавесці пра любімага беларускага і замежнага акцёра; распавесці пра фільм і даць яму ацэнку.

Тэма „Literatur” ( „Літаратура”)

    У час знаёмства з творчасцю нямецкіх класікаў лічу мэтазгодным  параўнаць арыгіналы з перакладамі на беларускую мову. Напрыклад, пры вывучэнні творчасці Г. Гейнэ і чытанні яго балады „Loreley“ знаёмімся з перакладамі

Сцяпана Ліхадзіеўскага:

 

 

Не знаю, што гэта такое,

 Што я самотны так.

 Я казкі адной старое

 Забыць не магу ніяк.

 

 Вакол ядранее, цямнее,

 Спакойна Рэйн цячэ.

 Вячэрняй зарой палымнее

 Вяршыня гары яшчэ.

 

 Ва ўбранні, што промні тыя,

 Дзяўчына цудоўнай красы

 Сядзіць угары, залатыя

 Расчэсвае валасы.

 

 Сядзіць і расчэсвае косы

 Яна грабянцом залатым.

 І гучную песню дзівосна

Красуня пяе прытым.

 

Маркота плыўца скавала,

З чаўном узяла ў палон;

Зусім не глядзіць ён на скалы,

Глядзіць на вяршыню ён.

 

Мяркую, плывец безумоўна

Пойдзе з чаўном пад ваду.

То спеў Лорэляй чароўнай

Прынёс яму бяду .               

 

 

Юркі     Гаўрука:

 

 

Адкуль ён узяўся, не знаю,

Той сум, што мяне агарнуў.

Чамусьці я ўсё ўспамінаю

Даўнейшую казку адну.

 

Вільготай вячэрняю вее,

І дрэмле Рэйн стары,

На захадзе палымнее

Вяршыня крутой гары.

 

Сядзіць там, ўся ў праменні,

Дзяўчына дзівоснай красы;

На ёй залатое адзенне,

Як жар зіхацяць валасы.

 

Яна іх расчэсвае грэбнем,

Чароўную песню пяе.

І песняю тою да неба,

Да сэрца яна дастае.

 

Рыбак, захапіўшыся песняй,

Пра скалы забыў і віры,

Плыве гарлавінаю цеснай,

Глядзіць на вяршыню гары.

 

Я ведаю, вецер павее,

І хвалі самкнуцца над ім.

І гэта ўсё ты, Ларэлея,

Наклікала спевам сваім.           

 Юлія Таўбіна:

Лёрэляй

 

Ня ведаю, што за насланне,

Што сумныя думы мае…

Старое апавяданне

Быту мне не дае.

 

Сьвяжее… цямнее ў прасторы…

Спакойна на Райне… Ўгары

Іскрацца высокія горы

Агнямі вячэрняй зары.

 

Цудоўная паненка

Сядзіць там ля самых нябёс.

Зіхціць залатою сукенкай,

Расчэсвае золата кос.

 

Залатым грабянцом яна іх

Расчэсвае, песьню пяе –

Моцная і дзіўная

Мэлёдыя яе.

 

Плаўца на чаўне памалу

Агортвае дзікай тугой.

Ня сочыць ён рыфы і скалы,

Ён сочыць за дзеўчынай той.

 

Я бачу – ўжо хвалі ўзыгралі…

Плывец, навекі бывай!..

І гэта сваёю песьняй

Зрабіла Лёрэляй.

 

   Параўноўваем апісанне прыроды, Ларэлеі. Знаходзім нацыянальныя элементы ў перакладзе (у Таўбіна Ларэлея  – “цудоўная паненка” і  “Зіхціць залатою сукенкай”, у Гейнэ   – “die schönste Jungfrau”(самая прыгожая дзяўчына). Звяртаем ўвагу на рытм. Робім уласны пераклад (на рускую ці беларускую мову). У якасці дамашняга задання неабходна вывучыць 2- 3 страфы на памяць.(практ.5 h ,старонка 191) 90 %  вучняў вывучылі  ўвесь верш. Балада Гейнэ стала адным з любімых твораў.

   Практыкаванне 7 на старонках 192- 193 мае наступную ўмову: Lest über das Leben und Schaffen von belarussischen Klassikern. Was Neues habt ihr aus den Texten erfahren? Знаёмства з творчасцю беларускіх класікаў Янкі Купалы, Якуба Коласа і Максіма Багдановіча пачалося ў вучняў яшчэ ў час навучання ў пачатковай школе.Таму толькі праслухоўванне тэксту-біяграфіі ці чытанне гэтага тэксту не выклікае зацікаўленасці. Як правесці працу ? – Выкарыстаць нестандартныя формы правядзення ўрокаў. Напрыклад, чытацкая канферэнцыя, дзе васьмікласнікі не толькі  расказваюць пра нашых класікаў, але і распявядаюць пра свае любімыя творы гэтых аўтараў, робяць малюнкі да твораў.  Каб ўрок набыў вялікую значнасць, павысіў адказнасць навучэнцаў у яго падрыхтоўцы, можна  запрасіць гасцей - вучняў паралельнай групы.

    Калі размова ідзе пра першадрукароў ( падтэма „Der Buchdruck und seine Geschichte, практыкаванне 8 на стар.194-196) , варта параўнаць іх жыццёвыя шляхі і пакінутую спадчыну. Рэкамендую выкарыстаць распрацоўку ўрока Ірыны Аляксандраўны Рудабелец, настаўніцы нямецкай мовы ДУА "Роўкавіцкі яслі-сад-сярэдняя школа Чачэрскага раёна, якая змешчана на сайце http://ww.nastaunik.eu/node/15602w.  У якасці папераджальнага задання да ўрока можа выступіць наступнаe: Знайсці месцы, дзе ёсць помнікі Францыску Скарыне. Такія заданні актывізуюць пазнавальную актыўнасць. У час выканання задання высвятляецца,  што помнікі вядомаму беларусу знаходзяцца не толькі ў Мінску перад Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі http://www.belarus.by/rel_image/866,  але і ў Празе (Skaryna-Denkmal in Prag https://de.wikipedia.org/wiki/Francysk_Skaryna#/media/File:SkarynavjeleniuliciPRAHA.jpg). Параўноўваем гэтыя помнікі (невялікае сачыненне-апісанне). Лексіка па тэме “Знешні выгляд” вядома вучням з 7 класа, таму заданне не выклікае цяжкасцей. У якасці альтэрнатывы вучням, якія з захапленнем малююць, прапаную зрабіць уласны эскіз помніка Ф. Скарыне і апісаць яго. Настаўнік матывуе вучняў да выканання тых ці іншых заданняў, імкнецца прыцягнуць да калектыўнай працы малаініцыятыўных, неарганізаваных вучняў, правакуючы іх да маўленчай і іншай дзейнасці. Падцверджанне гэтаму –  праект   „З гісторыі кнігадруку маёй краіны (майго горада)”. Каб праца была больш прадуктыўнай, вучням раім прайсці па вуліцах роднага горада (вёскі), наведаць краязнаўчы музей. Напрыклад, мае вучні ў час такой экскурсіі высветлілі, што ў Брэсце ў 1153 годзе была заснавана першая беларуская друкарня.

     Пасля вывучэння тэмы навучэнцы змогуць расказаць і распытаць пра перавагі ў літаратуры; расказаць пра  любімага  беларускага і замежнага пісьменніка; расказаць пра кнігу і  выказаць свае адносіны да яе.

    Тэма „Нацыянальная кухня“( „Nationale Küche“ ) –  адна з актуальных  для вучняў. Яны сутыкаюцца з ежай, нацыянальнымі стравамі Беларусі амаль кожны дзень.

    Перад васьмікласнікамі ставяцца наступныя камунікатыўныя задачы: расказаць і распытаць пра нацыянальную кухню Рэспублікі Беларусь і краіны вывучаемай мовы; параўнаць традыцыйны сняданак, абед і вячэру ў Рэспубліцы Беларусь і краіне вывучаемай мовы.

    Нацыянальнаму кампаненту, як бачна з назвы тэмы, будзе адведзена вялікая ўвага.

    Каб адказаць на пытанне: Was essen die Belarussen traditionell?, якое пастаўлена перад вучнямі ў практыкаванні 11 на старонцы 229, неабходна спачатку правесці працу з лексікай. Вучням прапануецца назваць стравы, якія яны бачаць на малюнках.Was ist auf den Bildern ? Erzählt!

Auf dem Bild Nummer 1 ist ein Teller Borschtsch.

 Auf dem Bild Nummer … ist/ sind…. І г.д.

 

Наступнае практыкаванне дапаможа развіццю асацыятыўнага мыслення:

Was für Gerichte sind das? Findet die passenden Erklärungen.

 

1) Kwas

A) Das ist ein Eintopf aus Sauerkraut mit verschiedenen Fleisch- und Wurstsorten.

2)Borschtsch

B) Dieses orange-braune, frisch gezapfte Getränk ist sehr sehr erfrischend. Es wird durch die Gärung von Brot hergestellt, ist nicht so herb wie Bier, nicht süß wie Limonade.

 

3) Syrok

C) Das sind herzhafte Kartoffelpuffer.  Die Kartoffeln werden ganz fein gerieben, so dass ein richtiger flüssiger Pfannkuchenteig entsteht.

Sie schmecken gut mit saurer Sahne.

4) Babka

D) Das ist ein mit Schokolade umhüllter Quarkriegel.

 

5) Bigos

E) Das ist ein Kartoffelgericht. Dieser Auflauf wird  aus geriebenen Kartoffeln, Zwiebeln, Eiern und Speck zubereitet und im Ofen gebacken.

6) Draniki

 

F) Das ist eine Art Gemüsesuppe. Man kocht sie

mit Kartoffeln, Möhren, Zwiebeln und Kohl. Die

Hauptkomponente ist rote Bete.

 

  

    Папярэдняя праца дапаможа ўспрыманню тэкста з вышэй названага практыкавання. Васьмікласнікі не толькі будуць ведаць назвы нацыянальных страў, але і змогуць расказаць пра спосаб іх прыгатавання і нават параіць некаторыя з іх немцам ці нямецкаму сябру.

- Stell dir vor: du gehst mit deinem deutschen Freund ins belarussische Restaurant. Er möchte unsere Küche kennen lernen.  Welche belarussische Spezialität kannst du deinem Freund empfehlen? Was soll er probieren?

- Ich kann ihm … (Draniki,  Kalduny, Borschtsch….) empfehlen. Sie /er/es sind/ist  leicht zu backen  (kochen). Das ist sehr lecker/gesund.

  Выклікае зацікаўленасць наступнае заданне: Macht euch mit der Speisekarte eines Restaurants in Minsk bekannt, übersetzt sie ins Deutsche und sagt, welche Speisen davon ihr probieren möchtet und warum.

 

 

       Пры вывучэнні падтэмы “Беларуская нацыянальная кухня” можна арганізаваць гульню “Што я гатую?”( „Was koche ich?“). Умовы гульні : Spielt zu viert. Schreibt auf leere Kärtchen Bezeichnungen von belarussischen Speisen und legt sie auf den Tisch mit dem Text nach unten. Die Spieler ziehen die Kärtchen der Reihe nach und sagen, was sie für diese Speisen brauchen und wie man sie zubereitet. Sie müssen aber die Speisen nicht nennen. Die anderen Spieler müssen raten, was für Speisen das sind.

     Без хлеба немагчыма амаль ніводная кухня. Нямецкі хлеб вядомы ва ўсім свеце. У Германіі вырабляюць Roggenbrot (жытнёвы хлеб), у той час як у Беларусі – Weizenbrot (пшанічны хлеб), які атрымаў шырокае распаўсюджванне ў 20 стагоддзі.

    Пасля выканання вышэй названых практыкаванняў і працы з тэкстамі запаўняем табліцу : Verteilt Spezialitäten in 3 Gruppen : deutsche Spezialitäten; belarussische Spezialitäten; Spezialitäten , die es in beiden Küchen gibt.

deutsche Spezialitäten

belarussische Spezialitäten

Spezialitäten , die es in beiden Küchen gibt

 

 

 

 

 

  
Гэтае воблака слоў можна знайсці па спасылцы: https://wordart.com/edit/0p6q9u5sbv5z

    У рамках тыдня нямецкай ці беларускай мовы ў школе можна  правесці свята нацыянальнай кухні, прыгатаваць стравы і прэзентаваць іх, аформіць плакаты з рэцэптамі.

         Такім чынам, у 8 класе працягваецца мэтанакіраваная праца па  фарміраванню мультыкультурнай кампетэнцыі вучняў.  Вучні, у адпаведнасці з канцэпцыяй навучальнаага прадмета”Замежная мова” авалодаюць сукупнасцю ведаў аб нацыянальна-культурнай спецыфіцы краін вывучаемай мовы,  уменнямі будаваць свае маўленчыя і немаўленчыя паводзіны ў адпаведнасці з гэтай спецыфікай. Яны змогуць  прадстаўляць на гэтай аснове сваю краіну і яе культуру ва ўмовах іншамоўных міжкультурных зносін. На аснове  тэкстаў падручніка і дадатковага аўтэнтычнага матэрыялу васьмікласнікі вучацца будаваць маўленчыя і немаўленчыя  паводзіны з улікам асаблівасцяў культуры вывучаемай мовы пры разуменні адзінай сістэмы этнічных каштоўнасцяў народаў. Навучальны матэрыял уяўляецца і адпрацоўваецца ў задачах, якія мадулююць сітуацыі рэальнага штодзённага ўжывання мовы. Значная роля ў гэтай працы адведзена нацыянальнаму кампаненту, традыцыям роднай зямлі. На гэта асабліва трэба звярнуць увагу ў год малой Радзімы, акі працягнецца да канца 2020 года.  

     Літаратура:

  1. Концепция учебного предмета «Иностранный язык»  Рэжым доступу:  http://plus.url.google.com/url?sa=j&url=http%3A%2F%2Finfo-english.ru%2Fnormativka%2Fkoncepcija_uch.predmeta_inostrannyj_jazyk-novaja.doc&uct=1482377437&usg=SuAE_u11W7D4y30KAuk-cO3SSRU.
  2. Учебная программа по учебному предмету «Иностранный язык

            (английский, немецкий, французский, испанский, китайский)» для VІІІ – ІХ          класcов учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания

  1. Karin Kleppin. Interkulturelle Kompetenz. – Рэжым доступу:  https://www.lehrer-online.de/artikel/fa/interkulturelle-kompetenz/
  2. Was isst man in Weißrussland? – Рэжым доступу:  https://www.kinderweltreise.de/kontinente/europa/weissrussland/alltag-kinder/essen-in-weissrussland/
  3. Будько, А.Ф. Немецкий язык. Дидактические материалы: 5-9-е кл.: пособие для учителей учреждений общ. сред. образования с белорус. и рус. яз. обучения. – А.Ф.Будько. –  Минск : Выш. школа, 2013. – с.62-90.
  4. Беларуская нацыянальная кухня/ А.П. Вашчанка. – Мінск : Беларусь, 2015. – 238 с.
  5. Варламова В. А. Лингвострановедческий аспект в преподавании иностранного языка // Молодой ученый. — 2015. — №7. — С. 920-923. — URL https://moluch.ru/archive/87/16865/ (дата обращения: 27.06.2018)
  1. Гаўрук,Ю. Адкуль ён узяўся,не знаю/Гейнэ,Г. Выбраныя творы//Г.Гейнэ. Мінск: Белдзяржвыд.,1959. –  с.54.
  2. Ліхадзіеўскі,С.І. Не знаю, што гэта такое/ Ліхадзіеўскі,С.І. Берасцянка жывых трывог: выбраныя творы і пераклады// С.І.Ліхадзіеўскі. – Мінск: ДзяржвыдБССР, 1962. – с.142-143.
  3. Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў: дапаможнік для настаўнікаў/ М.Ш. Запрудскі, А.А. Палейка, А.У. Радзевіч, Т.П. Мацкевіч і інш., пад рэд. М.І. Запрудскага. – Мінск, 2018. – 334с.
  4. Нафрановіч А. Куцця // Літаратурная Беларусь . – 2016. . – № 12(124). — С. 1. — URL http://novychas.by/litbel/2016/12.
  5. Пассов ,Е.И. Урок иностранного языка/ Пассов Е.И., Кузовлева Н.Е.–  Ростов н/Д : Феникс; М: Глосса-Пресс,2010. – 640с. -(Настольная книга преподавателя иностранного языка)
  6. Таўбін, Ю. Лёрэляй / Сакалоўскі , У.Л. Невядомыя пераклады Юлія Таўбіна/ У.Л. Сакалоўскі// Шляхам гадоў: гісторыка-літ.зб./уклад.У.Меркель. – Мінск: Маст.літ., 1990. – Вып.2. –с.240.
  7. http://www.dw.com/de/02-kino-und-filme/a-4713852

 

Крыніцы фотаздымкаў:

https://de.wikipedia.org/wiki/Weißrussische_Küche#/media/File:Potato_pancakes.jpg

https://de.wikipedia.org/wiki/Weißrussische_Küche#/media/File:Babka_Potato_Dish-1.jpg

https://by.all.biz/img/by/catalog/303797.jpg

https://schlemmerweltreise.files.wordpress.com/2016/04/img_6010_klein1.jpg?w=300&h=200

 https://belarusinfo.de/images/article/belarus/rezepte/0001/Mint_bread_kvas-A.jpg

http://belarus-netz.de/wp-content/uploads/2018/01/6_Bigos.jpg  

https://en.wikipedia.org/wiki/Run_Lola_Run#/media/File:Lola_Rennt_poster.jpg

http://www.lajiribilla.cu/uploads/article/2016/827/lenin600full-good-bye-lenin-poster.jpg

https://upload.wikimedia.org/wikipedia/en/9/9f/Leben_der_anderen.jpg