Ідэі беларускіх настаўнікаў-наватараў пачалі пранікаць у школьныя падручнікі. У новым падручніку фізікі для 8 класа аўтары ўводзяць адзін з элементаў актыўнай ацэнкі - ключавыя пытанні ў змест падручніка. Праўда, пакуль без згадкі на тэхналогію. Гэта не першы прыклад, калі элементы актыўнай ацэнкі прапануюцца для выкарыстання і дзяржаўнымі структурамі.
Беларускія настаўнікі ўжываюць актыўную ацэнку з 2009 года. Сістэмнае выкарыстанне гэтай тэхналогіі дае добрыя вынікі акадэмічнай паспяховасці і дапамагае дзецям авалодаць навыкамі 21 стагоддзя.
На фота вы бачыце старонкі з падручніка фізікі для 8 класа, які мае ключавыя пытанні да тэмаў, якія вывучаюцца ў межах прадмета.
Нагадваем, што ў актыўнай ацэнцы шырока выкарыстоўваюцца пытанні, якія стымулююць у вучняў жаданне шукаць на іх адказы і актывізуюць пазнавальную цікавасць і актыўнасць, прыцягваюць увагу, садзейнічаюць засваенню вучэбнага матэрыялу, правакуюць дыскусію, ствараюць праблемную сітуацыю. Ключавое пытанне - гэта той кручок, які «чапляе» увагу вучня і не адпускае яе датуль, пакуль адказ на пытанне не знойдзены. (Чытайце пра тэхнікі задавання пытанняў тут)
Аднак трэба мець на ўвазе, што выкарыстанне аднаго элемента тэхналогіі не зменіць стаўлення вучняў да прадмета. Прафесар Джон Хэці сцвярджае, што толькі сістэмнае ўвядзенне любой эфектыўнай методыкі ці тэхналогіі навучання можа даць добры вынік.
Мэты
Крытэрыі ацэнкі наштобузу
Зваротная сувязь
Задаванне пытанняў
Узаемная ацэнка і самаацэнка
Праца з бацькамі. Адрозненні паміж АА і адзнакай.
Больш пра актыўную ацэнку можна даведацца на сайце aacenka.by і далучыцца да прафесійнай групы педагогаў "Активная оценка как новая стратегия обучения"на фэйсбуку.
Крыніца: група ФБ "Активная оценка как новая стратегия обучения"
Фота Надзеі Нікалаевай.