Іна Шымко, настаўніца гісторыі, Глыбоцкая раённая гімназія
Сувязь з папярэднімі ведамі:
вучні ведаюць віды земляробства, формы ворыўнага земляробства: двухполле, трохполле, што такое натуральная гаспадарка, асноўныя заняткі сельскіх і гарадскіх жыхароў, магдэбургскае права.
Мэта:
Плануецца, што ў канцы ўрока вучні будуць ведаць:
асноўныя заняткі ў городзе і вёсцы ў першай палове ХVІ ст.;
асаблівасць фальваркава-паншчыннай сістэмы;
перавагі гарадоў, якія мелі магдэбургскае права;
што такое мястэчкі і іх ролю ў развіцці гандлю;
што такое спецыялізацыя і яе роля ў развіцці гандлевых адносін.
Умець:
састаўляць і тлумачыць схемы (з дапамогай гексаў), выкарыстоўваючы ключавыя словы па тэме.
Змогуць:
знайсці ў тэксце падручніка доказы (факты), якія сведчаць аб паскарэнні эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ХVІ ст.;
выканаць тэст па тэме.
Ключавое заданне: знайсці факты, якія сведчаць аб паскарэнні эканамічнага развіцця беларускіх зямель у ХVІ ст.;
НАШТОБУЗУ
1.Даведаюся і назаву заняткі сялян і гараджан у ХVІ ст.
2.Назаву галоўную асаблівасць фальваркава-паншчыннай сістэмы.
3. Патлумачу, чаму гарады імкнуліся атрымаць магдэбургскае права.
4. Вызначу асноўную прычыну ўзрастання ролі мястэчак у развіцці эканомікі.
5. Знайду не менш 5 доказаў, што гаспадарчае развіццё беларускіх зямель у ХVІ ст. паскорылася.
6. Састаўлю і патлумачу схему па тэме.
Тып урока: урок засваення новых ведаў і спосабаў дзейнасці
Умовы правядзення:
Вучні: вучні працуюць у групах па 5 чалавек (5 групп)
Абсталяванне ўрока: вучэбны дапаможнікпа для 7 класа па гісторыі Беларусі пад рэдакцыяй В.А.Вароніна, лісты ватмана для груп, маршрутныя лісты з заданнямі, ключавыя словы, ілюстрацыі трохполля, фальварка, ратушы, мястэчка.
Ход урока
1.Арганізацыя работы на пачатак урока.
Праверка падрыхтаванасці класа да ўрока (рабочыя месцы для груп, заданні, раздатачны матэрыял, пажаданне паспяховай работы на ўроку)
2.Матывацыйна-мэтавы этап.
Настаўнік называе тэму ўрока.
Мадэляванне сітуацыі: “Уявіце, што вам трэба даступна патлумачыць, што такое “эканоміка”. Паспрабуйце даць сваё азначэнне, або падабраць ключавыя словы да паняцця. Заслухоўваюцца выказванні, тлумачэнні вучняў. Выбіраем самае зразумелае, даступнае, правяраем па слоўніку. Вызначаем ключавыя напрамкі эканомікі (сельская гаспадарка, гандаль, прамысловасць)
3.Вызначэнне мэт і задач ўрока.
Вызначаем разам з вучнямі, аб чым даведаемся і што навучымся на ўроку, ключавое заданне.
4.Актуалізацыя ведаў па тэме.
Што такое натуральнае гаспадарка?
Якія сельскагаспадарчыя заняткі вам вядомы?
Што такое двухполле?
Якія рамёствы былі развіты ў ХV ст.?
З якіх тавараў складаўся імпарт і экспарт беларускіх зямель?
Як вы лічыце, ці адбыліся змены ў развіцці сельскай гаспадаркі і гарадоў у ХVІ ст.?
Настаўнік: Праверым, наколькі вашы меркаванні аб змене эканамічнай сітуацыі на беларускіх землях у ХVІ стагоддзі будуць пацверджаны фактамі. Зварот да ключавога задання.
5.Работа в групах
Кожная група атрымлівае свой маршрутны ліст, дзе змешчаны заданні. Пасля выканання кожнага з заданняў - абмеркаванне. Пры рабоце з гексамі ключавыя словы можна прадаставіць кожнай групе, або прапанаваць не поўны пералік ключавых слоў, або прапанаваць вучням самім знайсці ключавыя словы ў тэксце падручніка (дадатак 1). Галоўная ўмова – вучні складаюць гексасхему і прэзентуюць сваё пытанне.
З мэтай больш паспяховага засваення вучэбнага матэрыялу кожнай групе прадастаўлены ілюстрацыі па тэме (дадатак 2)
Першае заданне для груп “Статыстыка” прадугледжвае першаснае ўспрыманне тэкста падручніка, знаёмства з тэкстам, з якім прыйдзецца працаваць. Для статыстыкі выкарыстоўваюцца толькі тыя дадзеныя, якія ўпамінаюцца ў падручніку.
Наступныя заданні больш складаныя, прадугледжваюць абмеркаванні, аналіз тэкста ў групах, прэзентацыю і выказванне сваёй пазіцыі па праблеме.
Спампаваць план урока з дапаможнымі матэрыяламі