Форма для ацэнкі надзейнасці вэб-рэсурсаў

 Пытанне да педагогаў: Ці вы часта правяраеце надзейнасць крыніц, на якія спаслаліся вучні пры напісанні рэферата, даследчай працы, адкуль цытавалі навіны падчас інфармацыйнай гадзіны? А вашы вучні ведаюць крытэрыі вызначэння надзейнасці крыніц? 

Прапануем вам для далейшай працы мець пад рукой Форму ацэньвання вэб-крыніц (doc) , якую склала Эла Якубоўская ў суаўтарстве з украінскім медыяпедагогам Нінай Дземенціеўскай.

Форма ацэньвання інтэрнэт-рэсурсаў

Інструкцыя: Карыстайцеся спісам пытанняў які прыведзены ніжэй, і лічыце балы, каб вызначыць надзейнасць сайта/артыкула.  Магчыма, некаторыя пункты трэба будзе змяніць з улікам  розных мэтаў выкарыстання сайтаў /артыкулаў.

21-26 балаў – вялікая верагоднасць, што рэсурс карысны
12-20 – Магчыма, гэта карысны рэсурс, аднак трэба ўважліва правяраць інфармацыю.
0-11 – Хутчэй за ўсё, гэта не надзейны рэсурс.

Так

Часткова

Не

Пытанне

Заўвагі

2

1

0

  1. Ці адпавядае назва сайта зместу? Ці дастаткова прапісана мэта сайта?

На сайце павінны быць - раздзел (Пра нас, Аб праекце, Аўтары і т.п)

- або падзагаловак назвы сайта,

- або інфармацыя на першай (дамашняй) старонцы.

У артыкуле можа быць прапісана стаўленне аўтара да праблемы.

2

1

0

Ці зразумела, каму належыць сайт?  (Арганізацыя? Фізічная асоба? Хто аўтары сайта?

(Калі вядомая арганізацыя – 2, асоба – 1, невядома – 0)

2

1

0

3.  Ці можна сцвярджаць, што гэты сайт аб’ектыўны, бесстаронні, што ён не праводзіць інтарэсы камерцыйных, палітычных, сацыяльных праектаў? Ці вы бачыце праявы перадузятасці?

2

1

0

4. Калі адказ на пытанне 3 “Часткова” ці “Не”, то – ці спрабуюць аўтары прадстаўляць інфармацыю збалансавана, неперадузята: выкарыстоўваюць неманіпулятыўныя, эмацыйна неафарбаваныя  словы, асвятляюць розныя пункты гледжання?

 

2

1

0

5. Ці дае сайт унікальную, карысную інфармацыю, да якой няма шырокага доступу? Якой няма на іншых вядомых рэсурсах?

 

2

1

0

6. Ці мае сайт спасылкі на іншыя надзейныя крыніцы для пацвярджэння дадзеных/інфармацыі/фактаў?

Ці гэтыя спасылкі аформленыя належным чынам?

 

2

1

0

7. Ці маюцца дадзеныя аб прафесійных дасягненнях аўтараў сайта/артыкула? Ці можна ім давяраць? Ці маюць аўтары адпаведную спецыяльнасць і дастатковую кампетэнтнасць у тэме?

Праверыць: у пашукавіку Google уставіць імя аўтара і галоўнае слова па тэме артыкула.

2

1

0

8. Ці з’яўляецца арганізацыя (аўтары) дастаткова аўтарытэтным? Ці маюць іншыя сайты паважаных і прафесійных арганізацый спасылкі на гэты рэсурс?

Для высвятлення: а) у пашукавіку Google link: і адрас сайта. Напрыклад: link: www.website.com
б) загрузіць https://alexa.com уставіць адрас сайта ў вакно пошуку і паглядзець, колькі сайтаў спасылаецца на гэты сайт.

2

1

0

9. Ці абнаўляецца гэты сайт? Як часта? Ці не састарэлыя дадзеныя ён прадстаўляе?

Для высвятлення:а) напісана на сайце ўнізе; б) загрузіць https://archive.org, праверыць дату стварэння, абнаўленні, зафіксаваныя праектам.

 

 

 

10. На сайце/артыкуле адсутнічае яўная рэклама тавара/ідэі/паслугі? Дакладна аддзяляюцца факты ад іх інтэрпрэтацыі?

 

2

1

0

11. Ці мова сайта дакладная, граматная, ветлівая?

 

2

1

0

12. Ці выявы/дыяграмы на сайце з’яўляюцца аўтэнтычнымі (зробленымі аўтарамі сайта/артыкула), а не пазычанымі з іншых крыніц? Ці ёсць спасылкі на тыя крыніцы, з якіх узяты выявы?

Для высвятлення: а) Падвесці курсор да выявы і пры націснутай правай клавішы мышы “Шукаць выявы Google” знайсці найстарэйшую выяву. б) Уставіць у браўзер (Chrome, Mozilla Firefox) дадаткі для пошуку выяваў (Хто скраў мае малюнкі? Who stoles my picture?)

2

1

0

13. Ці з’яўляецца змест сайта лагічным, зразумелым для мэтавай групы?

 

Заўвага. Сур’ёзныя навуковыя артыкулы і сайты звычайна закрытыя для масавых наведванняў, маюць падпіску для прафесіяналаў. Мовай навукі лічыцца англійская мова. 

 

Агульная колькасць балаў:

Ці выкарысталі б Вы гэты артыкул/сайт для напісання рэферата, курсавой ці дыпломнай работы?

 

Прывядзіце 2 моцныя аргументы.