1 клас. Тэма "Жыццё дзікіх жывёл зімой". План медыя-ўрока.

Прапануем распрацоўку ўрока з медыяадукацыйным зместам настаўніцы пачатковых класаў Наталлі Казак. Чалавек і свет. 1 клас. Тэма "Жыццё дзікіх жывёл зімой". 

Дзеці параўноўваюць інфармацыю з розных крыніц пра зімоўку жывёл: роліка YouTube, верша і падручніка і робяць высновы. 
Мэта ўрока : вучні даведаюцца  аб тым, якія змены ў жыцці звяроў адбываюцца з наступленнем зімы; змогуць растлумачыць, чаму звяры маюць розныя спосабы зімоўкі; зразумеюць, што інфармацыя ў розных крыніцах можа быць рознай і яе трэба правяраць. 

Асноўная інфармацыя пра практыкаванне з медыяадукацыйным зместам

Імя, Прозвішча

(Хто правёў урок)

Наталля Якаўлеўна Казак

Крыніцаўтар(ы) практыкавання

Наталля Якаўлеўна Казак

Прадмет

Чалавек і свет

# Мэтавая група
 

 Дзеці, 1 клас

 

Тэма урока

Жыццё дзікіх жывёл зімой, Урок знаёмства з новымі ведамі

Назва практыкавання

 

Жыццё дзікіх жывёл зімой

Неабходнае абсталяванне для правядзення ўрока

Тэхнічнае забеспячэнне – персанальны камп’ютар,экран,праектар

Кароткае апісанне практыкавання:

1) Мэта практыкавання

2)  Кампетэнцыі, на фарміраваане якіх накіравана дзейнасць

 

3) Вынік

Пры вывучэнні інфармацыі з розных крыніц пра зімоўку жывёл: роліка YouTube, верша і падручніка, дзеці даведаюцца  аб тым, якія змены ў жыцці звяроў адбываюцца з наступленнем зімы; змогуць растлумачыць, чаму звяры маюць розныя спосабы зімоўкі; зразумеюць, што інфармацыя ў розных крыніцах можа быць рознай і яе трэба правяраць.

Працягласць па часе (хв.)

30 хвілін

Метад
(форма правядзення)

падкрэсліце ўсе падыходзячыя тэгі
 

Групавая работа

Індывідуальная работа

Дэбаты

Дыскусія

Мазгавы штурм

Праект

Кейсы

Гульня (у класе)

Гульня онлайн

Іншыя (уакажыце)

 

Тэматычныя тэгі

падкрэсліце ўсе падыходзячыя тэгі
 

Крытычны аналіз (дэкадаванне) медыятэкста

Стварэнне медыяпрадукта

Медыяспажыванне

Медыярынак

Этыка

Факты і меркаванні

Фактчэкінг (праверка інфармацыі)

Навінавая пісьменнасць

Маніпуляцыі

Дэзінфармацыя

Рэклама

Стэрэатыпы

Інфа-бяспека

Пошук і збор інфармацыі

Сацыяльныя медыя

Мова варожасці

Іншыя (укажыце)

Тэкст практыкавання

Больш падрабязнае апісанне практыкаванняі

 

Прыкладны план урока
Першы этап – стварэнне псіхалагічнага настрою.

Другі этап – праверка засваення матэрыялу папярэдніх урокаў. Арганізуецца гульня “Крыжыкі-нулікі”. Вучням прапануюцца гульнёвае поле з  9 клеткамі. Настаўнік зачытвае пытанні. Калі на гэтае пытанне можна адказаць “так”, вучні ставяць у адпаведнай клетцы крыжык, калі “не” – нулік. Затым арганізуецца ўзаемаправерка (прапануецца правільна запоўненае поле на лісце А4), узаемаацэнка. Калі сусед выканаў заданне без памылак, вучні паказваюць зялёны колер святлафора, 1-3 памылкі – жоўты, больш за 3 – чырвоны колер.

Трэці этап – пыдрыхтоўка да ўспрымання новага матэрыялу. Вучням прапануецца верш:

Вьюги, вьюги на земле

Взвились, завертели.

Снегу, снегу в декабре

Намели метели.

Опустел холодный лес,

Замер понемногу:

Кто в норе, а кто залез

В зимнюю берлогу.

Снится мишкам молодым

Мед душистый, свежий.

Отощала без еды

Вся семья медвежья.

Скучно зверю в холода.

Вьет пурга до ночи.

Даже белка из гнезда

Вылезать не хочет.

Арганізуецца гутарка, аб кім ідзе размова ў прапанаваным вершы, вучні прапануюць свае варыянты фармулёўкі тэмы ўрока

Чацвёрты этап – паведамленне тэмы, мэты ўрока.

На дадзеным этапе фармулюцца тэма ўрока, мэта мовай вучняў, а таксама крытэрыі НаШтоБуЗУ

Пяты этап – знаёмства з новым матэрыялам. Вучням прапануецца загадка пра мядзведзя. На дошцы з’яўляецца малюнак мядзведзя. Настаўнік паведамляе, што зараз вучні даведаюцца, як рыхтуюцца да зімоўкі гэтыя звяры. Затым арганізуецца прагляд часткі відэароліка пра мядзведзя. Пасля прагляду відэа настаўнік задае пытанні:

 -Як рыхтуецца мядзведзь да зімоўкі?

- Чаму мы не ўбачым мядзведзя ў зімовым лесе?

Настаўнік абагульняе адказы вучняў, затым задае праблемнае пытанне: як бачым з відэа, мядзведзь назапашвае ежу сабе на зіму. Чаму ж тады ў вершы, які я вам чытала на пачатку ўрока, ёсць такія радкі:

Снится мишкам молодым

Мед душистый, свежий.

Отощала без еды

Вся семья медвежья?

Пытанне абмяркоўваецца ў парах.
Адказы былі наступныя: запасаў было мала і яны закончыліся; не ўсе мядзведзі зрабілі запасы. Арганізуецца абмеркаванне магчымых варыянтаў вырашэння гэтага спорнага пытання. Вучні прапанавалі прачытаць аб гэтым у школьным падручніку для старэйшых класаў, паколькі патрэбнай інфармацыі ў падручніку для першых класаў няма. Я ж прапанавала знайсці адказ у артыкуле  “Книги для чтения» для 1 класа “Почему у большой медведицы рождаются маленькие медвежата?”. Далей была арганізавана гутарка па ўспрыманню прачытанага  і супастаўленне пачутага з відэаролікам. Вучні прыйшлі да высновы, што ў роліку пададзена недакладная інфармацыя. Да той жа высновы вучні прыйшлі пры знаёмстве з інфармацыяй пра вожыка.

На дадзеным этапе вучні знаёмяцца са спосабамі зімоўкі мядзведзя, вавёркі (паведамленне падрыхтаванага вучня) , зайца (паведамленне падрыхтаванага вучня), вожыка, лісы (паведамленне падрыхтаванага вучня), барсука (паведамленне падрыхтаванага вучня). Як варыянт, настаўнік распавядае, што крыніцы інфармацыі бываюць надзейнымі: напрыклад, навуковыя артыкулы, энцыклапедыі, слоўнікі і зачытвае адтуль звесткі).

 

Шосты этап – замацаванне вывучанага матэрыялу.

Малюнкі ўсіх звяроў размешчаны на дошцы. Затым вучням у парах прапануецца размеркаваць звяроў на дзве групы (тыя, хто ўпадаюць у спячку, і тыя, хто вядуць актыўны вобраз жыцця). Пасля гэтага ў групах вучні знаходзяць адказ на пытанне: чаму кожная з груп звяроў абрала менавіта такі спосаб зімоўкі?

На гэтым жа этапе – гульня “Хто пакінуў сляды на снезе?”;выкананне заданняў у рабочым сшытку

Сёмы этап урока – падвядзенне вынікаў урока. Вучні адказваюць на ключавое пытанне ўрока. Арганізуецца гутарка аб неабходнасці аказання дапамогі лясным жыхарам (кармушкі, корм)

Заключны этап – рэфлексія. Закончы сказ:

Сёння на ўроку я даведаўся…

Мяне здзівіла…

Мне спадабалася…

Мне засталося незразумелым…

На наступным уроку я хацеў бы…

Спасылкі і назвы файлаў дапаможных матэрыялаў ( спасылкі на выкарыст. артыкулы, відэа, раздаткі, тэсты і г.д.)

Ролік з інтэрнэта пра зімоўку звяроў

https://www.youtube.com/watch?v=arGva4yLjhU

Парады настаўніку

Дамашняе заданне ў 1-м класе можна не задаваць. Але можна папрасіць вучняў запытацца ў бацькоў, як яны вызначаюць, ці праўдзівая крыніца інфармацыі, якой яны карыстаюцца.