Сёння мы дзелімся з настаўнікамі сакрэтамі правільнай крытыкі. Чытайце, каб даведацца, як матываваць і натхняць з дапамогай крытыкі, а якіх словаў варта пазбягаць.
Ці часта вы крытыкуеце вучняў? Кожны педагог адкажа, што кожны дзень. Пахвала праскоквае радзей. Не зрабілі хатняе заданне, гаманілі на ўроку, грубіянілі – шмат што вымушае вас зрабіць заўвагу.
Але нават калі ў крытыкі ёсць пазітыўная мэта, чаму вучні заўважаюць толькі негатыў? Матывацыя і цікавасць да прадмета падае, паспяховасць не цешыць педагогаў і бацькоў, а дзіця замыкаецца ў сабе. І ўсё ж не крытыкаваць наогул таксама не атрымаецца.
Як знайсці аптымальнае рашэнне? Ці можна зрабіць заўвагу, якая зматывуе школьніка, не закрануўшы яго самаацэнку? І наогул, ці правільна вы крытыкуеце і хваліце вучняў?
Як натхняць пахвалой?
«Добрае слова і котцы прыемна» — гэтыя простыя словы выражаюць сутнасць падтрымкі і тое, чаму важна звяртаць увагу на станоўчыя якасці. Матываваны вучань з яго юнацкім максімалізмам і запалам можа бадай што дастаць зорку з неба, а не толькі засвоіць школьную праграму. Але як правільна хваліць дзіця, не гадуючы ў ім нарцыса?
Псіхолагі і педагогі-тэарэтыкі вызначаюць 3 галоўных правілы:
Кажыце шчыра. Дзеці на дзіва тонка счытваюць пачуцці і эмоцыі. Калі вы не ў гуморы, і пры гэтым красамоўна хваліце дзіця, то патухлы погляд і ціхі голас будуць абвяргацы вашыя словы. Таму шчырасць перш за ўсё.
Ацэньвайце справу, а не дзіця. Не варта ўжываць фразы тыпу: «Ты – добры, разумнік, малайчына». Гэта абясцэньвае працу і намаганні вучня. Лепш скажыце: «Ты хутка і правільна вырашыў заданні», «Ты добра напісаў сачыненне», «Ты зразумеў тэму і можаш яе растлумачыць іншым» і інш.
Не параўноўвайце. Нават з добрым намерам нельга хваліць так: «Ты малюеш лепш за Васю», «Ты спяваеш лепш за ўсіх аднакласнікаў» і інш. Гаворачы так, мы фарміруем у дзіцяі нарцысізм і адначасова зніжаем самаацэнку іншых аднакласнікаў.
Як матываваць крытыкай?
Правільна зробленая заўвага матывуе, а не прыніжае і б'е па самалюбстве.
Каб навучыцца выхоўваць крытыкай, запомніце важнае правіла: перш чым сварыць за недахопы, успомніце пра добрыя якасці дзіцяці.
У большасці выпадкаў дзіця і само ведае, дзе дапусціла памылкі. А вось тое, што ў яго атрымалася някепска, вучань можа і не заўважыць. Такім чынам, пахвала крытыкай – гэта некалькі слоў пра недахопы і шмат слоў пра поспехі. Тады дзіця не сканцэнтруецца на няўдачы, не апусціць рукі, а самаацэнка не скоціцца ўніз.
Напрыклад, замест «Ты пішаш добра, але робіш шмат граматычных памылак, канчаткі няправільныя. Калі вырашыш дзесці друкавацца, тваю працу не прапусцяць, а рэдактары будуць кпіць», скажыце: «Ты нестандартна глядзіш на рэчы. У цябе ўсё так ярка і сакавіта апісана. Варта толькі крыху падцягнуць граматыку, і тады станеш сапраўдным пісьменнікам, журналістам. Я веру ў цябе».
Галоўнае паказаць, што тое, што зрабіла дзіця – ўнікальна, добра, годна, а невялікія нюансы можна выправіць самому або з вашай дапамогай. Правільная крытыка дапамагае вырасціць дзіця з адэкватнай самаацэнкай.
Але нельга ўвесь час толькі хваліць дзіця. Як правільна зрабіць заўвагу і настроіць на супрацоўніцтва?
Стоп-словы для настаўніка
Параўнанне/Шантаж: ты падобны да няўдачніка / ты выглядаеш, як жабрак, калі не падцягнеш прадмет, будзеш дворнікам / застанешся на другі год / не паступіш!
Ацэнкі: добрыя вучні не спазняюцца, усё робяць своечасова і слухаюць настаўніка / дрэнныя вучні нічога не даб'юцца!
Фіксацыя на няўдачах: у цябе заўсёды так / ты таксама дрэнна напісаў папярэднюю кантрольную / ты ніколі не ўкладаешся ў нарматывы па фізкультуры.
Публічнае прыніжэнне: дзеці, паглядзіце на яго!
Загады: слухай, рабі, закрый рот, выйшаў, пайшоў!
Навязванне роляў: Пеця ўсё робіць своечасова / Каця бегае хутчэй за цябе, а яна – дзяўчынка / трэцякласнік больш падцягваецца / ды мой унук лепш чытае, чым ты!
Нецэнзурная лексіка: без каментароў!
Не абвінавачвайце, а апісвайце праблему |
||
Няправільная крытыка « Дзеці, вы зноў натапталі на падлозе, а яе толькі памыла прыбіральшчыца » |
|
Правільная крытыка «Дзеці, на падлозе бруд, а прыбіральшчыца толькі што памыла. Давайце папрыбіраем» |
Пазбягайце сарказму |
||
Няправільная крытыка « Хто тут самы разумны, напісаў і здаў працу хутчэй за ўсіх? Можа і памылак не зрабіў?» |
|
Правільная крытыка «Ты так хутка ўсё выканаў. Малайчына! Не хочаш пераправерыць працу?» |
Не давайе загадаў |
||
Няправільная крытыка «Закрылі рты! Не шумець у класе» |
|
Правільная крытыка «Дзеці, у класе лепш чуваць вас, чым мяне» |
Не прыніжайце |
||
Няправільная крытыка «Зноў у класе потам смярдзіць! Хто не пераапрануўся пасля фізкультуры?» |
|
Правільная крытыка «Сапраўдныя спартсмены ўважліва ставяцца да формы, праюць яе пасля кожнай трэніроўкі і не носяць па-за межамі залы». |
Крытыку і матывацыю можна параўнаць з інструментамі хірурга. Адна памылка — і сітуацыю будзе цяжка выправіць. Таму будзьце цярплівымі, шчырымі, судрымі і паспрабуйце ўбачыць у кожным дзіцяці нешта ўнікальнае і непаўторнае.
Арыгінал даступны па спасылцы.