Амбасада ЗША ў Мiнску абвяшчае праграму павышэння педагагічнага майстэрства для беларускіх настаўнікаў сярэдніх школ на 2020 навучальны год. Праграма павышэння педагагічнага майстэрства ім. сенатара Фулбрайта (Fulbright Teaching Excellence and Achievement Program, TEA) – праект Бюро адукацыйных і культурных праграм Дзяржаўнага дэпартамэнта ЗША, які праводзіць Савет па міжнародных даследаваннях і абменах (IREX). Праграма TEA дае магчымасць 177 настаўнікам сярэдніх школ з усяго свету пашырыць прафесійныя веды ў сваёй прадметнай вобласці, палепшыць педагагічныя навыкі і бліжэй пазнаёміцца з ЗША. Прадстаўнікі розных краін наведаюць ЗША ў складзе двух груп зімой ці восенню 2020 году. Праграма ўключае інтэнсіўныя заняткі па методыцы, распрацоўцы вучэбных планаў і вызначэнні падыходаў для ўкаранення новых метадаў у сваіх школах, а таксама па выкарыстанні кампутараў у якасці сродкаў навучання. Удзельнікі пазнаёмяцца з краявiдамi ЗША і атрымаюць кансультацыі па вучэбных пытаннях. Шасцітыднёвая праграма ўключае двухтыднёвую стажыроўку ў амерыканскай школе, падчас якой удзельнікі актыўна працуюць з амерыканскімі настаўнікамі і вучнямі. У праграме могуць прымаць удзел настаўнікі, якія маюць не менш за 5 гадоў прафесійнага стажу і якія выкладаюць у сярэдніх школах Беларусі наступныя дысцыпліны:
- Матэматыку;
- Прыродазнаўчыя навукі;
- Грамадскія навукі (гісторыю, сацыялогію, грамадазнаўства, эканоміку і геаграфію);
- Англійскую мову.
Праграма Fulbright TEA прадстаўляе поўнае фінансаванне і прадугледжвае:
- Аплату тэставання па англійскай мове для паўфіналістаў праграмы і праезду да Мінска і назад на паўфінальныя інтэрв’ю і тэставанне;
- Падтрымку ў атрыманні візы J-1;
- Арыентацыю перад ад’ездам у ЗША для фіналістаў праграмы (у г. Мінску);
- Аплату ўсіх транспартных выдаткаў з горада пражывання да месца стажыроўкі ў ЗША і назад;
- Аплату навучання ў ЗША;
- Аплату пражывання;
- Медыцынскую страхоўку;
- Праезд да школы для праходжання практыкі (пры неабходнасці);
- Стыпендыю на штодзённыя выдаткі (падчас універсітэцкай часткі праграмы);
- Сродкі на набыццё кніг і прафесійнае развіццё;
- Сродкі на правоз багажу;
- Семінары ў Вашынгтоне на пачатку і ў канцы праграмы;
- Малыя гранты для выпускнікоў праграмы для распаўсюджвання досведу і прымянення на практыцы атрыманых ведаў і навыкаў.
Патрабаванні да кандыдатаў на ўдзел у праграме:
- грамадзянства Беларусі;
- праца на поўную стаўку ў сярэдняй школе;
- не менш за 5 гадоў досведу ў выкладанні прадметаў, названых вышэй;
- узровень англійскай мовы не менш за 450 балаў іспыту TOEFL (у папяровым варыянце);
- намер працягнуць працу ў школе пасля вяртання;
- выкананне тэрміну падачы заяўкі на ўдзел у праграмме, уключна з усімі неабходнымі дакументамі.
* Для некаторых настаўнікаў-прадметнікаў з вынікамі экзамену TOEFL 425 – 450 балаў праграма будзе ўключаць дадатковыя заняткі па англійскай мове.
Крытэры адбору ўдзельнікаў праграмы TEA:
- Гатоўнасць да інтэнсіўнай стажыроўкi ў ЗША;
- Прафесійны і выкладчыцкі досвед і дасягненні;
- Намер працягнуць выкладчыцкую кар’еру ў школе;
- Лідэрскі патэнцыял;
- Узровень англiйскаi мовы, дастатковы для самастойнага жыцця і ўдзелу ў прафесійнай стажыроўцы ў ЗША;
- Патэнцыял для развіцця доўгатэрміновых сувязяў паміж сваёй школай і партнёрамі ў ЗША;
- Жаданне і гатоўнасць працаваць сумесна з калегамі з іншых краін па развіцці выкладчыцкай супольнасці;
- Уменне выказваць свае ідэі ясна і эфектыўна.
- Перавага будзе аддавацца кандыдатам, якія не мелі або мелі абмежаваныя магчымасці знаёмства з досведам настаўнікаў у ЗША.
Анкету неабходна запоўніць не пазней за 1 красавіка 2019. Спасылка на анкету.
Інфармацыйны ліст праграмы ў PDF
Крыніца - сайт амбасады ЗША ў Беларусі