Усе мы шукаем, як матываваць дзяцей да вучобы. Як зрабіць, каб вучні спяшаліся да дому з маэтай хутчэй узяцца за выкананне ўрокаў. Думаеце, фантастыка? І такога не бывае? Тады пазнаёмцеся з досведам Алены Панкратавай, настаўніцы роднай мовы і літаратуры СШ №20 г. Оршы.
Паспрабуйце даць дзецям дамашняе заданне на выбар: звычайнае і творчае. Прыгледзьцеся да таго, што вашым вучням падабаецца рабіць. Напрыклад, вы ведаеце, што вашы вучні любяць глядзець YouTube і мараць стаць відэаблогерамі. Як варыянт - прапануйце ім зняць ролік школьных навінаў з выкарыстаннем ведаў, атрыманых на ўроку.
8 клас. Беларуская мова. Асаблiвасцi дапасавання выказнiка да дзейнiка, выражанага колькасна- iменным спалучэннем. Ау́тар работы Ілля Каташоў
Гэта форма работы найбольш актуальная пры выкладанні беларускай мовы ў сувязі са спецыфікай прадмета: беларускай мовай вельмі цяжка заматываваць. Дзецям не цікавыя стандартныя заданні з падручніка, яны ад іх пачынаюць тухнуць і губляць інтарэс да прадмета. Ды і практыкаванні з падручніка паспяхова спісваюцца з інтэрнэта. Неэфектыўная форма работы.
Беларуская мова. V клас. Лексіка абмежаванага ўжытку. Аўтар работы Аляксандрына Івашкевіч
Зразумела, памылкі абмяркоўваюцца, іх могуць знайсці іншыя вучні і даказаць са спасылкай на правіла. Аднак самае важнае для настаўніка, каб вучні не баяліся памыляцца, інакш матывацыя прападзе. Без памылак не бывае навучання! Не бойцеся недасканаласці!
Беларуская мова. VII клас. Ужыванне прыслоўяў у вусным маўленні. Аўтар работы Аліна Красоўская
Сучасныя вучні любяць творчасць, актуальныя тэмы, заданні, дзе можна паказаць сябе і развіць свае моцныя бакі. І наогул, яны прагматычныя. Трэба, каб любое заданне прыносіла нейкую карысць.
- Калі стамляюся і перастаю даваць творчыя заданні, дзеці самі падыходзяць і просяць, - кажа Алена Панкратава, - так і кажуць: дайце творчае заданне. Або: калі ў нас ужо будзе які- небудзь праект?
Х клас. Ужыванне склонавых форм лічэбнікаў у вусным маўленні. Падрыхтавала Таміла Гут
А пакуль пісаўся гэты артыкул, васьмікласнікі Алены атрымалі такое дамашняе заданне: абавязковае - залік па кантрольных пытаннях, творчае- нататка" гісторыя аднаго фэйка" з ужываннем сказаў з адасобленымі членамі. Каму цікава, што атрымаецца - сачыце за старонкай у сацыяльных сетках Школьная медыялабараторыя, якую вядуць вучні Алены разам з настаўніцай.
Больш пра досвед Алены Панкратавай можна пачытаць у яе артыкуле "Медыятэкст як сродак фарміравання станоўчай матывацыі вучняў да вывучэння беларускай мовы ва ўмовах дапрофільнай падрыхтоўкі (у сістэме работы настаўнік беларускай мовы – Настаўнік беларускай літаратуры – класны кіраўнік)", размешчаным на нацыянальным адукацыйным партале.