На ўроках пры запамінанні тэкставай інфармацыі ў навучэнцаў узнікаюць цяжкасці, бо яны запамінаюць тэксты механічна, без актыўнага асэнсавання.
Метад скетча развівае ў вучняў уяўленне, паскарае працэс запамінання, спрыяе дакладнасці прайгравання і фармуе ўпэўненасць у сабе і сваіх здольнасцях. Выкарыстанне метаду скетча дае настаўніку павышэнне якасці навучанасці і ўзроўню матывацыі на ўроках.
Умовы выкарыстання: для працы патрэбен тэкст ці аўдыязапіс, ліст паперы, ручка.
Апісанне метаду:
Каб ствараць скетчы не абавязкова вельмі добра маляваць. Скетчы – гэта не мастацтва. Нават дрэнныя малюнкі могуць добра перадаваць ідэі. Малюнкі можна ствараць з дапамогай пяці базавых элементаў – кола, квадрат, трохкутнік, лінія і кропка.
Гэты просты спосаб часта дапамагае тым, хто лічыць, што не ўмее маляваць, але хоча дадаць малюнкі ў свае скетчы. У скетчах самае галоўнае слушна перадаць думку.
Давайце параўнаем два малюнкі:
Ужыванне метаду на ўроку ангельскай мовы (прыклад)
Тэма: Сапраўдны просты час.
Сіла малюнка ў тым што мы пераносім на паперу не плоскія копіі прадметаў, а свае думкі, пачуцці, эмоцыі, сваё бачанне свету. І менавіта ў гэтым сэнсе малюнак не можа быць няправільным.
Аўтар: Саморока Яўгенія Анатольеўна, настаўніца ангельскай мовы.
Эксперт: методыка выкладання замежнай мовы, тэхналогіі
Арыгінал артыкула па спасылцы