- Ведаеш, я навучыў свайго ката свістаць.
- Ды ну? Нешта я не чуў, каб твой кот насвістваў якую мелодыю.
- Я ж сказаў, навучыў, а не што кот навучыўся.
( Падслухана ў настаўніцкай)
( Падслухана ў настаўніцкай)
Кожны настаўнік ведае, што ўменне самастойна вучыцца, адказна ставіцца да навучання, кіраваць сваім навучаннем - кампетэнцыі, патрэбныя кожнаму вучню.
У сваёй лекцыі Данута Стэрна вызначае 10 умоваў, як даць вучню ў рукі інструмент самакіравання сваім навучаннем.
Кароткія тэзісы лекцыі.
1) Бяспека
Вучань не вучыцца, калі яго крытыкуюць, высмейваюць, калі ён баіцца. У стрэсе вучань не можа нешта запомніць. Трэба, каб дзіця не баялася ісці да школы.
2) Прастора да прызнання памылак ці цяжкасцяў
Без памылак няма навучання! Трэба, каб дзіця не баялася памыліцца і распавесці пра свае памылкі і цяжкасці.
3) Час на размовы і будаванне адносін з вучнем
Можа ваш вучань плача на ўроку, не таму што не хоча вучыцца, а таму, што сёння ў яго падохла марская свінка? І для яго - гэта самае важнае. Вучань вучыцца, калі паважае настаўніка як асобу, калі адчувае, што яго заўважаюць, лічацца з яго пачуццямі, маюць на яго час.

4) Ясна сфармуляваныя чаканні (заданні)
Вучань вучыцца з задавальненнем, калі ведае, што ад яго патрабуецца, што будзе ацэнена. Напрыклад, заданне: "Назаві 5 відаў дрэваў, якія растуць у лесе", - дзіця ўзгадвае дрэвы, лічыць, і ўра! - адчувае сябе бяспечна, бо ведае адказ. А калі настаўніца кажа: "Назаві мне дрэвы, якія растуць у лесе", - ніхто не будзе ўпэўнены, што ведае адказ.
5) Перадача зваротнай інфармацыі з індыкатарамі
Зваротная інфармацыя мае 4 элементы: што добра, што паправіць, як паправіць, што маеш рабіць далей. Калі вучань замест такой інфармацыі атрымлівае толькі адзнаку ў балах - матывацыі выпраўляць памылкі ў яго не будзе.

6) Час на рэфлексію і падсумаванне
Каб вучань бачыў, што атрымалася, мог ацаніць у канцы ўрока, чаму навучыўся, асэнсаваць свае поспехі і пабудаваць планы, што рабіць далей.
7) Дапамога вучню ў арганізацыі і маніторынгу працэсу яго навучання
8) Больш самакіравання!
Дайце вучню шанец, каб ён сам нешта зрабіў, сам дайшоў да вынікаў, знайшоў інфармацыю...
Дайце вучню шанец, каб ён сам нешта зрабіў, сам дайшоў да вынікаў, знайшоў інфармацыю...
9) Права выбару
Калі мы навучым дзяцей рабіць выбар, будзем мець іншае грамадства. Напрыклад, можна даць выбар дамашняга задання, выбар метаду рашэння, выбар тэрмінаў здачы работы.
10) Магчымасць адмовіцца
Каб дзіця мела права сказаць "я не буду гэтага рабіць!" Гэта вельмі цяжка для настаўніка, але трэба, каб хоць дзе было такое месца. Узгадайце эксперымент Мілгрэма, калі больш за 65 % людзей гатовы былі забіць токам бязвіннага бездапаможнага чалавека, бо выконвалі загад "зверху".