Развіццё творчых здольнасцяў вучняў пры стварэнні ўласных вусных і пісьмовых выказванняў на беларускай мове ў рамках камунікатыўна-маўленчай кампетэнцыі

Прапануем вашай увазе матэрыял  настаўніцы пачатковых класаў СШ № 26 г. Гродна  Місан І.М.
 
Развіццё творчых здольнасцяў вучняў пры стварэнні ўласных вусных і пісьмовых выказванняў на беларускай мове ў рамках камунікатыўна-маўленчай кампетэнцыі
 

Кожнаму з нас ад нараджэння дадзена цудоўная здольнасць – здольнасць творчага ўяўлення, якая дазваляе выказаць уласную індівідуальнасць. Вялікай вобразнасцю валодае і наша мова, якакя дае магчымасць для праявы і стварэння самастойных вусных і пісьмовых выказаванняў, нават літаратурных твораў. Таму першыя зярняткі літаратурнай творчасці неабходна пасеяць на ўрадлівую глебу дзіцячай фантазіі з першых крокаў знаёмства вучня з кнігай і мастацкім творам, стварыць сітуацыю поспеху для развіцця творчага мыслення вучняў. Дзіця глядзіць на свет непаўторным, асаблівым вокам. Гэты асаблівы погляд пры ўдалым кіраўніцтве з боку настаўніка дапаможа ў развіцці літаратурных здольнасцей вучня, дасць магчымасць выказваць свае думкі, спрачацца і разважаць. У малодшым школьным узросце як мага больш увагі надаю развіццю вуснага маўлення дзіцяці. Гэта слуханне і абмеркаванне прачытанага, чытанне на памяць, пераказ знаемых літаратурных твораў, выразнае чытанне ўголас. Выкарыстоўваю заданні, арыентаваныя на развіцце маўлення, запрашэнне да размовы на разнастайныя тэмы, заахвочванне дзіцяці на выказванне сваіх думак. Чым часцей вучань пачатковых класаў будзе чытаць і разважаць над прачытаным у класе і дома, тым паўней і глыбей ен будзе разумець змест прачытанага і больш дакладна выказваць свае думкі.

Прывяду прыклады такіх заданняў.

 

Пытанні для самых кемлівых: адно са слоў пытання ў сабе ўтрымлівае адказ. Дл вучняў 1-2 класа пытанні могуць быць запісаны на дошцы і пазначаны словы, якія пакажуць адказ на пытанне. Вучні 3-4 класаў могуць успрымаць патанні і знаходзіць адказы на слых.

Куды пайшла Алеся? (у лес)

Хто дапамагаў матулі гатаваць марынад? (Марына)

Хто сустрэў дзіця ля ракі? (рак)

Куды пойдзе працаваць садавод? (у сад)

Што бачаць людзі, калі сонца кладзецца спаць? (сон)

Які кусцік убачыў міхась у лесе у верасні? (верас)

Што адляжаў сабе крот у глыбокай нары? (бок)

 

Дзіўныя скорагаворкі: вучні выдзяляюць у скорагаворцы словы, практыкуюцца ў яе чытанні і вымаўленні з рознай інтанацыяй.

ПросіцьЛоркаБоркувыгаварыцьскорагаворку.

ТатапапрасіўЯгоркувывучыцьскорагаворку.

Катокнітакклубокзакаціўукуток.

 

Загадкавая блытаніна: настаўнік разам з вучнымі чытае сказ, запісаны на дошцы. Прыйшласне жнаязі ма. Затым просіць вучныў адказаць, што ім было незразумелам. Вызначаецца, што ў сказах няправільна пазаначы межы слоў. Вучні фармулюць заданне: вызначыць, як праівльна павінны быць запісаны словы ў сказах. Правільна аформленыя і выразна прачытаныя сказы могуць быць пачаткам уласных апавяданняў і казак вучняў.

Прыклады сказаў для гульні:

У асін нікучы рванею цьшапач ачкіпа дасінавікаў. (У асінніку чырванеюць ўапачкі падасінавікаў.)

У промняхсон цабліс нулічырв оныяаг еньчыкіж уравін. (У промнях сонцабліснулічырвоныяагеньчыкіжуравін.)

Жаў рукоўлі чацьпер шыміпа с ланцамівя сны. (Жаўрукоўлічацьпершыміпасланцамівясны.)

 

Не парві ланцужок: сярод запісаных на дошцы слоў вучні выбіраюць тое слова, якое пачынаецца з апошняй літары папярэдняга слова. Пры праверцы выканання задання словы можна пісацт на дошцы і злучаць стрэлачкай. Напрыкалд, вавёрка – арэх – хата і г.д. Заахвочваю вучняў праявіць фантазію і скалсці сказы, у якіх былі б звязаны па сэнсе ўсе словы ланцужка.

Прыкладны матэрыял для гульні:

рэчка, колер, акунёк(рэчка – акунёк – колер);

аловак, лісіца, колас, сокал ( аловак – колас – сокал – лісіца);

барабан, агарод, неба, дыван (барабан – неба – агарод – дыван).

 

Дапамажы сказу “падрасці”: запрашаю вучняў складасць сказы такім чынам, каб кожны наступны сказ быў на 1-2 словы даўжэйшым за папярэдні, але не страціў свайго агульнага сэнсу. Напрыклад:

Надзека чытае.

Надзейка чытае кнігу.

Надзейка чытае цікавую кнігу.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак пра звяроў.

Надзейка чытае цікавую кнігу казак пра звяроў, а сябры слухаюць.

 

Апавяданне на адну літару: вучні складаюць сказы, а затым тэкст, у якім усе словы пачынаюцца з адной літары. Спачатку заданне выконваецца калектыўна: падбіраюцца словы на пэўную літару. Затым складаюць са словамі сказы і тэкст. Напрыклад:

Варона Варвара варыла варэнне. Верабей Васілек верна вартаваў вар. Вяселыя варанты выглядвалі вішанькі ў варэнні. Верагодна, вішневае варэнне вельмі вабіла варанят.

 

            Працэс авалодання маўленнем ідзе праз усе жыцце чалавека. Мэтанакіраваныя заняткі па развіцці маўлення выпрацоўваюць уменне складаць лагічна пабудаванае вуснае выказванне на пэўную тэму з захаваннем арфаэпічна правільнага вымаўлення гукаў, садзейнічае разумоваму развіццю, прывучае сачыць за ўласнай мімікай і жэстамі, разхвівае вобразнае мысленне і творчыя здольнасці, выхоўвае літаратурны густ. У сістэме працы па развіцці маўлення важнае значэнне мае развіцце вобразнасці маўлення вучняў. Цікавае меркаванне В.Віткі: “Людзі, самі не заўважаючы, часта гавораць вобразамі: ідзе дождж, рэчка бяжыць. “ Кожнае слова, якое вы ўжо ведаеце, тоіць у сабе не толькі назву рэчы або з’явы, у ім гучыць наша пачуцце, наш настрой. Узроставыя псіхалагічныя асаблівасці вучняў пачатковых класаў тлумачаць асабісты пазнавальны інтарэс да заданняў гульневага, творчага характару. У змест кожнага ўрока чытання ўключаю праблемныя заданні, якія абуджаюць цікаўнасць дзяцей і падштурхваюць да выказвання ўласных думак. Школьнікі павінны быццам прымерваць на свій жыййевы вопыт тую сітуацыю, якая разгортваецца ў тэксце. Гэта перадумова сацыялізацыі і маральнага станаўлення асобы сродкамі літаратуры. Важна, каб маленькі чытач вучыўся не асуджаць героя, а ставіць сябе на яго месца, рабіць уласныя высновы і выкарыстоўваць іх у штодзенным жыцці.

Пытанні:

  • Які ветлівы выраз паўтараецца ў вершы? Чаму? Якія словы ветлівасці вы ўжываеце ў штодзенным жыцці? Чаму неабходна быць ветлівым?
  • Якая галоўная думка верша? Чамц ў жыцці, як піша аўтар, “усе залежыць ад шчырай дабраты”? Растлумачце сэнс прыказак:

Слова лечыць, слова і калечыць. Ласкавае слова – што ясны дзень. Слова міма не ляціць. Трапнае слова – мудрасці аснова. Будзь спряша выслухачом, а потым паведачом. Многа гаворана, дя мала сказана.

З мэтай актывізацыі пазнавальнай актыўнасці і развіцця творчых здольнасцей на ўроках літаратурнага чытання выкарыстоўваю гульні і гульневыя заданні.

Інтэрв’ю. Адзін з вучняз выконвае ролю журналіста. Ен уваходзіць у клас з імправізаваным мікрафонам у руцэ і на этапе падвядзення вынікаў задан вучнм пытанне, якое датычыцца галоўнай думкі твора. Пры дапамозе настаўніка можа адбыцца абмен думакамі: ці хацелі б яны быць падобнымі на герояў з твора, што яны маглі б параіць герою, калі б сустрэлі яго і г.д. Спачатку ролю журналіста выконвае настаўнік і дае дзецям узор падобнай гутаркі.

Блытаніна. Настаўнік наўмысна спалучае ў адным урыўку часткі розных мастацкіх твораў. Вучні павінны здагадацца іназваць кожны твор і аўтара.

Дружная група. Клас падзяляецца на некалькі груп. За вызначаны час яны правінны прачытаць апавяданне, падзяліць яго на часткі, а потым пераказаць так, каб у пераказе ўдзельнічала ўся група.

Пяціхвілінка эрудытаў. Вучні розных груп па чарзе задаюць пытанні па змесце твора, добра знаемага дзецям. Гульня можа праводзіцца на этапах праверкі дамашняга задання і падвядзення вынікаў урока.

Падказка вокладкі. Загадзя рыхтуецца некалькі кніг з добрым мастацкім афармленнем вокладкі. Вучні ўважліва разглядаюць вокладку кнігі, чытаюць назву і спрабуюць здагадацца, пра што пойдзе гутарка ў кнізе. Гульневае заданне карыснае для трэніроўкі ўмення прагназавання зместу па загалоўку, ілюстрацыі і пачатку твора.

Зярняткі літаратурнай творчасці чакаюць сустрэчы з урадлівай глебай дзіцячай фантазіі. Поспехаў на ніве роднай мовы і багатага ўраджаю!