Распрацоўку ўрока ў стратэгіі Актыўнай ацэнкі даслала Вольга Баркоўская, настаўніца пачатковых класаў гімназіі №14 г. Мінска.
Тэма: Мінск – сталіца нашай краіны
Задачы настаўніка:
- пашырыць веды аб славутасцях сталіцы Беларусі, навучыцца састаўляць экскурсійны маршрут;
- выхаванне патрыятычных пачуццяў і паважлівага стаўлення да значных будынкаў і помнікаў;
- развіцце ў вучняў уменняў самастойнай працы з вучэбнымі матэрыяламі і сістэматызацыі ведаў, развіцце аналітычных уменняў.
Мэты на мове вучняў:
- на ўроку вы ўзгадаеце сталічныя славутасці і распрацуеце маршрут экскурсіі па г. Мінску.
НаШтоБуЗУ да ўрока:
- Я ўзгадаю асноўныя звесткі пра г.Мінск
- Я выберу мясціны г.Мінска, якія жадаю паказаць
- Я знайду цікавую інфармацыю пра гэтыя мясціны
- Я зраблю паведамленне пра выбраныя мясціны.
Ключавое пытанне: Як можна скончыць фразу “Выдатныя мясціны – гэта…”
Абсталяванне: сігнальныя карткі (светлафор), прэзентацыя, відэа зварот, карткі з задачамі, тэст, фотоздымкі выдатных мясцін Мінска.
Ход урока:
- Арганізацыйны момант:
- Сённяшні ўрок я хачу пачаць вершаванымі радкамі Яніны Жабко. Першы верш яна напісала ў 10 гадоў. Працуючы музычным кіраўніком у дзіцячай установе і рыхтуючы са сваімі выхавальнікамі чарговы ранішнік ці свята, яна сама стварала вершы, сцэнарыі, песні, танцы, карагоды. Сёння ў яе творчай скарбонцы 15 зборнікаў (9 музычных і 6 паэтычных).
Ты такі ненаглядны
Мой радзімы куточак зямлі.
Ты такі ненаглядны –
Край, дзе крылы ўзнімаюць буслы…
- Паведамленне тэмы і задач урока:
Праблемная сітуацыя: У канцы верша чуецца званок у Скайп, настаўнік просіць прабачэння і кажа, што званок вельмі важны. Звоніць сястра з-за мяжы і кажа, што ў хуткім часе едзе ў госці ў Мінск і хоча больш даведацца пра гэты горад. Пасля тэлефоннай размовы настаўнік звяртаецца да дзяцей.
- Дзеці, мне трэба ў хуткім часе скласці цікавую экскурсію па г. Мінску. А ў нас як раз і тэма сённяшняга ўрока “Мінск – сталіца нашай краіны”. Можа мы ўсе разам хутка і складзем экскурсію?
- За мэту ўрока і возьмем сабе: ўзгадаць сталічныя славутасці і скласці маршрут экскурсіі па г. Мінску. Давайце паразважаем! На што нам трэба звярнуць увагу, каб скласці экскурсію па нашай сталіцы? (Дзеці выказваюць свае меркаванні ў парах, потым выкарыстоўваючы прыем “непаднімання рукі” збірае інфармацыю і ператварае яе ў НаШтоБуЗУ на дошцы)
- Ведаць асноўныя звесткі пра г. Мінск.
2. Выбраць мясціны, якія жадаем паказаць.
- Ключавое пытанне. А выдатныя мясціны, славутасці – гэта якія? (адказы вучняў)… Я пакуль не зусім разумею… адны кажуць адно, іншыя другое… пакінем гэта пытанне і адкажам на яго пазней, а да таго моманту вызначым, што ж такое “Выдатныя мясціны або славутасці”.
- Знайсці цікавую інфармацыю пра гэтыя мясціны.
- Скласці паведамленне пра выбраныя мясціны.
- Што ж мы бузем рабіць сёння на ўроку?
3. Праверка дамашняга задання.
- Зараз узгадаем усё, што мы ведаем пра г. Мінск. Для гэтага напішам тэст. (НаШтоБуЗУ да дамашняга задання: ведаць дакладную дату першага ўспаміну аб г. Мінску; ведаць, якое ганаровае званне прысвечана г. Мінску пасля Вялікай Айчыннай вайны; ведаць, чым з’яўляецца г.Мінск для Беларусі; пералічыць не менш за 4 віды грамадскага транспарту ў г. Мінску; пералічыць не менш за 5 прадпрыемстваў г. Мінска.)
Тэст
1.На якім транспарце перамяшчаюцца ў г. Мінску?
2. Успомні, калі ўпершыню ўзгадваецца пра г. Мінск.
3. Дапоўні сказ: Мінск – гэта …
4. Пералічы 2-3 прадпрыемствы г. Мінска. ________
5. Якое ганаровае званне прысвечана г. Мінску за выдатныя заслугі перад Радзімай, мужнасць і гераізм, праяўленыя супраць фашысцкіх акупантаў?
(Самастойная работа. Узаемаправерка ў парах, адказы на слайдзе. Сігнальныя карткі, калі цяжкасць, калі зрабіў.)
Каментары вучняў пры выказванні ўзаемаацэнкі па крытэрыях:
Ты справіўся…
Ты адказаў на …
Ты малайчына! Ты вельмі стараўся!
Ты дапусціў памылку ў …
Табе трэба паўтарыць...
Табе трэба давучыць...
Табе трэба вывучыць...
- А зараз, выкарыстоўваючы вашы адказы, складзіце тэкст пра г. Мінск. Звярніце ўвагу на тое, што звесткі ў тэксце павінны быць дакладнымі; сказы, якія вы будзеце выкарыстоўваць, павінны быць разгорнутымі; а інфармацыя павінна ісці ў пэўнай паслядоўнасці.
(Самастойная работа. Сігнальныя карткі, калі цяжкасць, калі зрабіў. Прыём “непаднімання рукі” - 1-2 вучні зачытваюць свае тэксты. Самаацэнка.)
4. Вывучэнне новага матэрыялу.
- Ну, а зараз пачнем складаць наш маршрут.
Фотаздымак Прывакзальнай плошчы.
- Мая сястра прыедзе на вакзал і першае, што ўбачыць – гэта Прывакзальную плошчу. Паглядзіце на яе! Такі выгляд яна набыла ў 1948–1956 гг. На плошчы знаходзіцца чыгуначны вакзал (гэта сучасны будынак з металу і шкла). Побач знаходзіцца аўтобусны вакзал. На другім баку Прывакзальнай плошчы ўзвышаюцца два вялікія будынкі з вежамі. Яны нагадваюць вароты, таму і кажуць, што Прывакзальная плошча – “галоўныя вароты горада”.
- А куды ж рухацца далей? Што яшчэ ей можна паказаць у нашым горадзе?
Работа ў групах.
- Зараз будзем працаваць у групах. Кожная група атрымае паштоўку з фотаздымкам выдатнай мясціны.
- Што мы зараз будзем рабіць? (Састаўляць расказ аб выдатнай мясціне.)
- На што будзем звяртаць увагу (наштобузу да састаўлення апавядання аб выдатнай мясціне)?
- Запішу дакладную назву месца.
- Знайду ў падруніку звесткі пра гэта месца і прачытаю іх.
- Складу, як мінімум, тры сказы аб выбраным месцы і запішу іх на сцікеры.
- Пазнаёмлю астатнія групы са сваім памятным месцам.
(Самастойная работа дзяцей. Чытанне складзеных тэкстаў + адказы на пытанні)
Сама і ўзаемаацэнка па крытэрыях (каментары дзяцей).
Разам састаўляем маршрут: першы прыпынак (прывакзальная плошча) адзначаем на карце г. Мінска; добра будзе, калі вучні будуць самі вырашаць з якой выдатнай мясціны пачынаць, калі рухаешся з вакзалу, але варта звярнуць увагу на самы рацыянальны маршрут (прывакзальная плошча, Мінская ратуша, Палац Рэспублікі, помнік Францішку Скрыну каля Нацыянальнай бібліятэкі). Калі ўсе пункты адзначаны, дзецям паказваецца слайд, дзе аўтобус едзе па выбраных месцах.
Падвядзенне вынікаў урока. Рэфлексія.
Ключавое пытанне: А зараз паспрабуем растлумачыць, што ж такое “Выдатныя мясціны” і што такое славутасці? (выслухваюцца меркаванні дзяцей)
(Настаўнік выдзяляе з адказаў і запісвае на дошцы важныя факты, якія робяць мясціны славутасцямі: месца, дзе адбылася важная гістарычныя падзея, мастацкая вартасць будынка, вельмі старажытны будынак, помнік чалавеку, які зрабіў нешта добрае не толькі для сябе, але і для грамадства, помнік архітэктуры, і г.д.)
Настаўнік звяртае ўвагу, што гэты спіс вучні самі вызначылі. І гэта будудзе дапамога для вызначэння выдатных мясцін да дамашнягя задання.
Дамашняе заданне. Скласці экскурсію па Заводскім раёне. (Ці сваім горадзе ці вёсцы, калі дзеці жывуць не ў Мінску). НаШтоБуЗУ да дамашняга задання:
- Выберу не менш за 3 выдатныя мясціны Заводскага раёна адпаведна складзеным крытэрыям выдатных мясцін;
- Запішу іх дакладную назву;
- Складу, не менш за 3 сказы аб кожным месцы і складу апавяданне;
- Намалюю схему маршрута.
– Якія крытэрыі ў нас сёння былі да ўрока?
Ведаць асноўныя звесткі пра г. Мінск.
Выбраць мясціны, якія жадаем паказаць.
Знайсці цікавую інфармацыю пра гэтыя мясціны.
Скласці паведамленне пра выбраныя мясціны.
– Ці ўсе крытэрыі мы ваканалі? (Адзначаем на дошцы кожны. Можна ў дадатку прывесці вынік працы вучняў – маршрут і апавяданні)
– Пакажыце карткамі, як вы працавалі на ўроку: зялёная – усё атрымалася, жоўтая – былі цяжкасці, чырвоная – нічога не атрымалася.
– Дапоўніце сказы:
Я ўспомніў …
Я пазнаў новае пра …
Цяпер я магу …
Я б змяніў …
Мне было цяжка …
Хачу больш даведацца пра …
СПАМПАВАЦЬ: