ШТО ТАКОЕ БАЧНАЕ НАВУЧАННЕ
"Бачнае навучанне" - вынік 15-гадовых даследаванняў. Кніга аб'ядноўвае больш за 800 мета-аналізаў (больш за 50 000 даследаванняў), якія тычацца ўплыву на паспяховасць школьнікаў. У ёй прадстаўлена самая вялікая колькасць даследаванняў, заснаваных на фактычных дадзеных, пра тое, што сапраўды «працуе» у школах на паляпшэнне вынікаў навучання, і што «не працуе».
Кароткі змест: Бачнае выкладанне і Бачнае навучанне
Асноўная ідэя заключаецца ў тым, каб ведаць, што ўплывае. Хэці сцвярджае ў сваёй кнізе, што дасведчаныя выкладчыкі не прывязаныя да канкрэтных ідэй, а замест гэтага рэгулярна засяроджваюцца на ацэнцы ўздзеяння, якое яны аказваюць на сваіх вучняў, і адпаведна карэктуюць метады навучання. Бачнае навучанне мае на ўвазе, што настаўнікі бачаць сваё выкладанне вачыма навучэнцаў; а вучні бачаць у выкладанні ключ да іх пастаяннага вучэння. Калі навучанне бачнае, вучань ведае, што рабіць і як гэта рабіць, а настаўнік ведае, адбываецца навучанне ці не. Выкладанне і навучанне бачныя, калі мэта навучання не толькі складаная (захапляльная), але і ясная.
Ключавое пасланне кнігі заключаецца ў тым, што настаўнікі і кіраўнікі павінны пастаянна ўсведамляць уздзеянне, якое яны аказваюць на сваіх вучняў, і, зыходзячы з паказчыкаў гэтага ўздзеяння, павінны прымаць рашэнні аб змяненні падыходаў (метадаў).
КЛЮЧАВЫЯ ІДЭІ
ВОБРАЗ МЫСЛЕННЯ НАСТАЎНІКАЎ:
Вельмі важна, каб настаўнікі ўспрымалі сябе ў якасці ацэншчыкаў іх уздзеяння на навучэнцаў і развівалі структуру мыслення, у якой яны бачаць сваю галоўную ролю ў ацэнцы свайго ўплыву на навучанне. Хэці сцвярджае, што перакананні і адданасць справе настаўнікаў аказваюць найбольшы ўплыў на паспяховасць вучняў.
Дзевяць рамак мыслення эфектыўнага настаўніка
1. Ацэншчыкі ўплыву свайго выкладання на тое, як вучні вучацца. |
4. Разглядаюць ацэнку як зваротную сувязь пра сваё ўздзеянне |
7. Падтрымліваюць з вучнямі пазітыўныя зносіны, якія спрыяюць навучанню. |
2.”Агенты зменаў”, адказныя за паляпшэнне навучання ўсіх вучняў. |
5.Вядуць дыялог, а не маналог з вучнем |
8. Выкарыстоўваюць зразумелую мову. |
3. Размаўляюць пра тое, як вучні вучацца, а не пра тое, як настаўнікі вучаць. |
6. Атрымліваюць асалоду ад складаных задач, заахвочваюць дзяцей прымаць выклікі. |
9. Вучаць вучняў цаніць канцэнтрацыю, настойлівасць і ўсвядомленую практыку. |
МАСТАЦТВА НАВУЧАННЯ
ШТО РОБЯЦЬ НАСТАЎНІКІ |
ШТО РОБЯЦЬ ВУЧНІ |
|
|
|
ПІЯЖЭ І СТРАТЭГІІ КАГНІТЫЎНАГА РАЗВІЦЦЯ
Асноўная ідэя, якую вылучае Хэці, заключаецца ў тым, што настаўнік павінен разумець, дзе вучань знаходзіцца на ўзроўні свайго мыслення, а затым кінуць яму выклік, каб выйсці за межы гэтага ўзроўню праз працэс, апісаны як «кагнітыўнае паскарэнне».
Настаўнікі павінны забяспечваць навучанне на правільным узроўні і правільным спосабам, улічваючы, як вучань апрацоўвае інфармацыю. Гэта цягне за сабой выкарыстанне метадаў, якія прымушаюць вучняў думаць аб навучанні больш выразна, а працэс мысленне становіцца ясным.
ЗВАРОТНАЯ СУВЯЗЬ:
У сваім даследаванні Хэці дэманструе, што адным з самых магутных фактараў, якія спрыяюць дасягненню поспеху, з'яўляецца зваротная сувязь. Хэці сцвярджае, каб зваротная сувязь была эфектыўнай, яна павінна:
- быць дакладнай, звязанай з мэтай, значнай для вучняў і сумяшчальнай з папярэднімі іх ведамі, а таксама мець лагічныя сувязі
- быць накіраванай на правільны ўзровень, каб дапамагчы навучэнцам зразумець, задзейнічаць або распрацаваць эфектыўныя стратэгіі для апрацоўкі інфармацыі, прызначанай для вывучэння
- спалучацца з эфектыўным навучаннем у класах і факусавацца на прадмеце (мэты навучання) і на тым, як вучні павінны гэта рабіць (крытэрыях поспеху)
- своечасовай: давацца, калі вучні вучацца
- прадстаўляць інфармацыю пра тое, як і чаму вучань дасягнуў або не дасягнуў крытэрыяў поспеху
- прапаноўваць стратэгіі, каб дапамагчы вучню палепшыць вынікі
У сваёй кнізе Хэці сцвярджае, што вусная зваротная сувязь значна больш эфектыўная, чым пісьмовая, і што самая моцная зваротная сувязь тая, што ідзе ад вучня да настаўніка.
Janet Moffat (Senior Associate)
Пераклад ТБШ-nastaunik.eu.
Спампаваць PDF на беларускай і рускай мовах https://nastaunik.eu/sites/default/files/page/files/hattie-what_is_visible_learning-by-ru.pdf