Абноўлена: удзельнікам з Беларусі арганізатары пакрываюць выдаткі на дарогу ў памеры 230 злотых.
Фонд “Krzyżowa” запрашае настаўнікаў і кіраўнікоў школ з Польшчы, Германіі і Беларусі, зацікаўленых у правядзенні трохбаковых школьных / пазакласных абменаў на семінар, які пройдзе з 6 па 10 кастрычніка 2019 года ў палацавым канферэнц-комплексе ў Кшыжове (недалёка ад Вроцлава).
Семінар арганізаваны з мэтай развіцця партнёрства паміж школамі Польшчы і Германіі, а таксама адукацыйнымі ўстановамі з Беларусі. Праект з'яўляецца часткай дзейнасці, накіраванай на павышэнне ўцягнутасці партнёраў з Беларусі ў моладзевы абмен. Падчас семінара ўдзельнікі будуць планаваць абменныя праекты для будучай рэалізацыі, яны змогуць азнаёміцца з некаторымі аспектамі працы па абмене, але перш за ўсё пазнаёмяцца адзін з адным і наладзяць кантакты. Семінар будзе праводзіцца на польскай, нямецкай і рускай мовах, веданне англійскай мовы не патрабуецца.
Заяўкі прымаюцца да 1 верасня 2019 года ў наступнай спасылцы: https://goo.gl/forms/dkBziUBVulPnIWg83
Мэта:
Мэтай семінара з'яўляецца ўсталяванне партнёрскіх адносін паміж школамі і іншымі адукацыйнымі ўстановамі з Польшчы, Германіі і Беларусі, сумесная распрацоўка трохбаковых школьных / пазакласных праектаў з беларускімі партнёрамі, абмен вопытам і парадамі па практычных і арганізацыйных аспектах школьнага абмену, азнаямленне з элементамі глабальнай адукацыі і міжкультурны абмен.
Мэтавая група:
Настаўнікі, педагогі, дырэктары школ, якія жадаюць усталяваць новыя партнёрскія адносіны і праводзіць школьныя абмены з партнёрамі з Беларусі.
Тэмы:
- глабальная і міжкультурная адукацыя падчас абменаў,
- групавы працэс у час абмену,
- актывіруючыя метады,
- моўная анімацыя,
- абмен партнёрамі,
- планаванне сумесных праектаў на наступны год,
- як падаць заяўку на PNWM,
- якія іншыя крыніцы фінансавання
Метады:
- праца з нефармальнымі метадамі навучання,
- абмен вопытам і групавым працэсам, каб адчуць перавагі гэтага працэсу навучання,
- праца ў малых групах,
- практычныя заняткі і тэматычныя семінары, якія праводзяцца з выкарыстаннем актыўных метадаў
Удзел платны, плата за ўдзельнікаў з Беларусі складае 80 злотых
Арыгінал па спасылцы