М.В. Кудзейка, дацэнт кафедры менеджмету і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
В.Ул. Гракава, дацэнт кафедры менеджменту і адукацыйных тэхналогій ІПКіП БДПУ, кандыдат педагагічных навук, дацэнт
Звычайна, метадычнае аб'яднанне збірае педагогаў, якія сумеснымі намаганнямі спрабуюць вырашаць выхаваўчыя, навучальныя і развіваючыя задачы. Як сцвярджаюць навукоўцы, патэнцыял такіх паседжанняў даволі высокі, бо дае магчымасць абазначыць, прааналізаваць, ажыццявіць пошук прадуктыўнага накірунку далейшай працы, абмяняцца досведам і знайсці выйсце разглядаемых педагагічных праблем. Па вызначэнні У.І. Андрэева, «метадычная работа ў школе – гэта разнастайная дзейнасць настаўнікаў, якая накіравана на вывучэнне, авалоданне і распаўсюджванне перадавога педагагічнага вопыту, на павышэнне прафесійнай кваліфікацыі і майстэрства, на бесперапынную работу па самаадукацыі і прафесійнаму самаразвіццю» [1]. У сваю чаргу развіццё і павышэнне творчага патэнцыялу педагогаў і педагічнага калектыву школы ў цэлым, спрыяе ўдасканаленню адукацыйнага працэсу, дасягненню аптымальнага ўзроўню адукацыі, выхавання і развіцця навучэнцаў. Паколькі метадычная праца істотна ўплывае на якасць і эфектыўнасць навучання і выхавання, на канчатковыя вынікі працы педагогаў, патрэбна разглядаць метадычную работу як важны фактар кіравання адукацыйным працэсам. Якасць гэтага кіравання забяспечваецца перш за ўсе ўдасканаленнем падрыхтоўкі настаўнікаў.
У пачатку навучальнага года кожны кіраўнік метадычнага аб’яднання, распрацоўваючы план рэалізацыі метадычнай работы, ставіць перад сабой шмат пытанняў-праблем: Як удасканаліць метадычную работу ў школе? Як павысіць эфектыўнасць метадычных паседжанняў? Як узвысіць актыўнасць настаўнікаў да ўдзелу ў працы метадычных паседжанняў? Што новага і цікавага можна прапанаваць калектыву педагогаў у павышэнні педагагічнага майстэрства?
Адным з накірункаў вырашэння большасці з гэтых задач, на наш погляд, з,яўляецца пошук і рэалізацыя новых форм і метадаў правядзення метадычных аб’яднанняў. На старонках гэтага артыкула мы прапануем вам пазнаеміцца з цікавай і, як паказвае наш вопыт, эфектыўнай формай агранізацыі прафессійнага ўзаемадзеяння педагогаў – трэнінгам з выкарыстаннем экранных медыя. Спадзяемся, што прадстаўлены ніжэй сцэнар метадычнага аб'яднання па адной з актуальных праблем сучаснай адукацыйнай практыкі, дазволіць вам прааналізаваць моцныя бакі трэнінгавай формы і, магчыма, апрабаваць яе ў рамках бліжэйшага метадычнага аб'яднання. Будзем лічыць нашу задачу канчаткова выкананай, калі наш вопыт паспрыяе актывізацыі метадычнай работы ў вашай школе (раёне), а медыйныя сродкі (тэксты) зоймуць годнае месца як крыніца ускрыцця і вырашэння актуальных педагагічных праблем.
Чаму ж трэнінг? Па-першае, гэта арганізацыйная форма дае магчымасць кожнаму прысутнаму стаць актыўным удзельнікам метадычнага мерапрыемства. Праз сістэму пытанняў, заданняў ўдзельнікі пагружаюцца ў праблему, даследуюць яе на асэнсаваным узроўні, і робяць выснову. Па-другое, трэнінг прадугледжвае рэалізацыю камунікатыўнай дзейнасці ў групавой рабоце, накіраванай на сумеснае абмеркаванне педагагічных праблем, дазваляе кожнаму прысутнаму падзяліцца сваім досведам і пачуць меркаванні іншых. У выніку адбываецца так, что ўдзельнікі трэнінгу атрымоўваюць магчымасць паглядзець на праблему іншымі вачамі, ўзбагаціць і ўдасканаліць вопыт педагагічнай дзейнасці.
Чаму экранныя медыя? Валодаючы ўніверсальнай мовай яны больш за іншыя навучальныя сродкі ўздейнічаюць на нашыя пачуцці, выклікаюць “эффект прысутнасці” і “даверу”; яны дынамічна і ў сціслы тэрмін могуць распавесці, данесці патрэбную інфармацыю да прысутных ў якасці прыкладаў для разважанняў і абмеркавання; яны дазваляюць нам гаварыць аб нашых праблемах, не ўказваючы на нас, з пазіцыі “погляду з боку”; яны даюць нам магчымасць кіраваць іх праглядам праз адбор, спыненні, вяртанні, паўторы, міксаванне; яны, маючы вялізарную колькасць відэаматэрыялаў, дазваляюць нам знайсці і выкарыстаць эпізод, фільм, навіну, праграму, сюжэт у якасці сродка рэалізацыі педагагічнай мэты; яны з’ўляюцца самым папулярным медыйным сродкам інфармацыі для чалавека, бо амаль 100 % насельніцтва карыстаецца экраннымі медыя.
Як бы цудоўна не была арганізавана метачычная работа ў школе, але прафесійнае развіцце і самаадукацыя педагагога не магчыма без умення ажыццяўляць педагагічную рэфлексію. Педагагічная рэфлексія – гэта складаны псіхалагічны феномен, які выяўляецца ў здольнасці настаўніка ўваходзіць у актыўную даследчую пазіцыю ў адносінах да сваёй дзейнасці і да сябе як яе суб'екта з мэтай крытычнага аналізу, асэнсавання і ацэнкі яе эфектыўнасці для развіцця асобы вучня [2]. Такім чынам атрымліваецца, што настаўнік, валодаючы рэфлексіўнымі ўменнямі, – гэта педагог які думае, аналізуе, даследуе свой вопыт, а, значыць, самаўдасканальваецца і самаразвіваецца. Ці не гэтага з’яўляецца ідэальнай мэтай метадычнай работы ў школе? А калі гэта так, і вы згодны, што педагагічная рэфлексія з’яўляецца асновай станаўлення педагога як прафесіянала, то прапануемы намі трэнінг дазволіць вам задумацца і адказаць на вялікую колькасць пытанняў, звязаных з эфектыўнай педагагічнай дзейнасцю і рэфлексіўнымі уменнямі педагогаў.
СЦЭНАР
паседжання метадычнага аб’яднання па тэме
«Педагагічная рэфлексія»
Мэты:
актуалізацыя ведаў аб педагагічнай рэфлексіі і яе ролі ў станаўленні педагога;
пашырэнне ўяўленняў педагогаў аб магчымасцях экранных медыя ў стымуляванні і развіцці педагагічнай рэфлексіі;
развіццё здольнасці педагогаў суадносіць з прадметнай сітуацыяй уласныя дзеянні, каардынаваць, кантраляваць элементы дзейнасці ў адпаведнасці са зменлівымі ўмовамі;
удасканаленне дыскусійных уменняў: каардынаваць працэс абмеркавання, выказваць і адстойваць свой пункт гледжання на падставе аргументаў і фактаў, фармуляваць пытанні і адказы; уважліва слухаць і разумець суразмоўца, весці канструктыўны дыялог;
выхаванне талерантнага стаўлення да меркавання, дзеянняў і вопыту калег у працэсе зносін.
Форма правядзення паседжання: трэнінг
Колькасць часу: 80 хвілін
Месца правядзення паседжання: вучэбнаяаўдыторыя
Рэкамендуемая літаратура:
Запрудскі, М. І. Медыяадукацыя ў школе: фарміраванне медыяграматнасці вучняў / М. І. Запрудскі, А. А. Палейка, А. У. Радзевіч, Т. П. Мацкевіч і інш. ; пад рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск, 2016. – 334 с.
Запрудскі, М. Медыяафарбоўка для ўрока / М. Запрудскі // Настаўніцкая газета — 2016. — 23 крас.
Кудейко, М. В. Школьный медиаформат: разработки и сценарии занятий, уроков, мероприятий / сост. М. В. Кудейко [и др.]. – Минск : БГПУ, 2017. – 120 с.
Кудзейка, М. В. Школьны кінаклуб як адукацыйная медыяпляцоўка // Медыяадукацыя ў сучаснай школе : зборнік навукова-метадычных артыкулаў. Пад нав. Рэд. М. І. Запрудскага. – Мінск, 2016. – 91 с.
Мурюкина, Е. В. Эстетические традиции медиаобразования в современных киноклубах для школьников и студентов: монография / Е. В. Мурюкина; под ред. канд. пед. наук, доц. И. В. Челышевой. — Таганрог: Изд-во Таганрог. ин-та имени А. П. Чехова, 2014. –200 с.
Матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне: персанальны кампутар, акустычная сістэма, мульцівідэапраектар (інтэрактыўная дошка), прэзентацыя ў PowerPoint, кароткаметражны фільм «Пацвярджэнне», 2 ліста паперы фармату А-1, стыкеры (на кожнага ўдзельніка па аднаму), маркеры, картонныя палоскі з напісанымі на іх іменамі і прозвішчамі прысутных (для выпадковага выклікання).
Ход паседжання
I. Арганізацыйная частка–10 хв.
ЗАСТАЎКА К-1.
Вядучы:Прывітанне, паважанае спадарства. Добры дзень, калегі. Мы рады, што вы знайшлі час, каб правесці яго з намі.
К-2. У аснове нашай сустрэчы ляжыць актуальная тэма “Педагагічная рэфлексія”, якая тычыцца не толькі маладых спецыялістаў, але і педагогаў з салідным стажам працы.
На нашым паседжанні мы разам з вамі паспрабуем разабрацца, што такое педагагічная рэфлексія, навошта яна патрэбна педагогу і як яе можна развіваць сродкамі кінамастацтва (экранных медыя). Фармат зносін паміж намі будзе адбывацца ў выглядзе трэнінгу з выкарыстаннем экранных медыя.
II. Асноўная частка – 100 хв.
2.1. Паглыбленне ў педагагічную праблему – 15 хв.
К-3. Вядучы: Калегі, я ўпэўнены, што кожны з вас не толькі валодае ведамі аб ПЕДАГАГІЧНАЙ РЭФЛЕКСІІ, але і актыўна карыстаецца ей у сваей педагагічнай дзейнасці. Прапаную суміраваць вашыя веды, абмеркаваўшы некаторыя пазіцыі гэтай праблемы ў группах.
Праца ў групах – 5 хвілін. На экране:
Актуалізацыя ведаў на аснове пытанняў:
- Што такое рэфлексія?
- У чым спецыфіка педагагічнай рэфлексіі?
- Якія мэты і задачы мае педагагічная рэфлексія?
- Хто / што з’яўляецца аб’ектам педагагічнай рэфлексіі?
- Ці заўседы выкладчыку патрэбна рэфлексія сваёй дзейнасці (працэсу навучання школьнікаў / працэсу прафесійнага і асабістага самаразвіцця)?
– Спікер кожнай каманды прадстаўляе вынікі сумеснай працы.
Вядучы: Вы вельмі добра справіліся з актуалізацыяй ведаў. Цяпер мы маем агульнае прадстаўленне аб праблеме.
К-4. Думаю, вам будзе цікава пацвердзіць ход сваіх думак, суаднесшы іх з меркаваннямі навукоўцаў, якія займаліся гэтай праблемай. Звярніце ўвагу на слайд. Навукоўцы сыходзяцца ў меркаваннях, што педагагічная рэфлексія гэта ЗДОЛЬНАСЦЬ, якая дапамагае педагогу аналізаваць не толькі свае дзеянні, дасягненні і довсвед, але і ажыццяўляць аналіз дзейнасці навучэнцаў, каб умела кіраваць працэсам іх развіцця.
Такім чынам, рэфлексіруючы педагог – той, які думае, аналізуе, які даследуе свой педагагічны вопыт. Гэта, як сказаў Джон Дзьюі, «вечны вучань сваёй прафесіі» з нястомнай патрэбай да самаразвіцця і самаўдасканалення.
К-5. Звяртаю вашу ўвагу на віды педагагічнай рэфлексіі, якая можа быць накіравана:
на знешнія аб’екты (вучні, бацькі, адміністрацыя),
на асэнсаванне адносін іншых да сябе,
на аналіз сваей педагагічнай дзейнасці
А цяпер прапаную разам паразважаць:
– Як вы лічыце, ці ва ўсіх педагогаў здольнасць да рэфлесіі развіта аднолькава?
– Па якіх прыкметах мы можам убачыць, што ў настаўніка рэфлексіўная здольнасць западае, ці зусім адсутнічае?
– Ці патрэбна здольнасць да рэфлексіі развіваць? Мы ўсе маем педагагічны вопыт, можа нам гэтае ўменне не патрэбна?
– Давайце зараз паразважаем над тым, як можна развіваць здольнасці да педагагічнай рэфлексіі.
К-6. Вядучы: А зараз пытанні да абмеркавання. Выклікаем удзельнікаў з дапамогай палосак паперы (на палосках напісаны імены і прозвішчы прысутных) – выпадкова.
- Якія ўмовы развіцця рэфлексіўнасці педагога?
К-7. -Дзякуй за цікавыя меркаванні. Давайце звернемся да высноў, якія зрабіў навуковец – даследчык гэтай праблемы. У нас есць магчымасць убачыць вынікі даследвання, якія гавораць нам аб тым што… (ідзе тлумачэнне па зместу слайда).
З умовамі эфектыўнага развіцця здольнасцяў педагагічнай рэфлексіі мы разабраліся. Скажыце, калі ласка…
К-8.
- Ці можа мастацтва выступаць у якасці сродка праяўлення і развіцця педагагічнай рэфлексіі?
- Ці выкарыстоўваеце Вы ў працэсе прафессійнай дзейнасці экранныя медыя ў якасці сродка арганізацыі рэфлексійнага асяроддзя?
- Ці могуць выступаць медыя ў якасці сродкаў стварэння рэфлексійнага асяроддзя?
К-9. Вось давайце і праверым магчымасці кінамастацтва (экранных медыя) ў развіцці здольнасці да педагагічнай рэфлексіі. Мы прапануем вам стаць удзельнікамі кінатрэнінгу.
2.2 Кінатрэнінг – 85 хв.
Вядучы: Кінатрэнінг – гэта не толькі магчымасць паглядзець экраннае медыя, але і абмеркаваць яго разам з удзельнікамі трэнінгу з мэтай ўсведамлення сваіх усталевак, дзеянняў, свядомай іх карэкцыі.
К-10. Чаму менавіта кіно? Справа ў тым, што экранныя медыя маюць сваю спецыфіку ўздзеяння на чалавека.
- Медыятэксты «чытаюць» амаль 100 % сучасных школьнікаў і студэнтаў.
- Медыятэксты спрыяюць ўзнікненню "эфекту саўдзелу і суперажывання» з героямі, фармуюць ацэначныя адносіны.
- Інфармацыя падаецца дынамічна і валодае высокай ступенню аўтарытэтнасці.
- Магчымасць выкарыстання розных рэжымаў працы (метадычных і арганізацыйных).
- Прагляд стварае атмасферу дыялогу, свабоднай камунікацыі, развівае крытычнае мысленне і здольнасць да аргументаванай ацэнкі медыйнай інфармацыі
2.2.1 Падрыхтоўка да прагляду кароткаметражнага фільма «Пацвярджэнне» – 15 хв.
К-11. Вядучы: Калегі, я запрашаю вас на кінатрэнінг, які называецца «Рэцэпт чалавечага шчасця».
– Нашае жыцце вельмі хуткае і складанае. Мы увесь час некуды бяжым, спяшаемся. Няма часу каб супыніцца, прааналізаваць становішча, зрабіць вынікі і пачаць дзейнічаць. Не хапае часу на размову, увагу не толькі для сяброў, блізкіх і знаемых людзей, а нават для сваіх родных. Ці шмат часу вы праводзіце разам з роднымі і блізкімі? Ці часта вы ўсміхаецеся? Ці часта вы гаворыце па шчырасці? Ці даводзіцца вам знаходзіць час і займацца любімымі справамі? Ці лічыце вы сябе шчыслівымі?..
Можа трэба супыніцца… аглядзецца вакол… і…
Эх, разумею… і на гэта ў вас няма часу... Усе мы хочам чалавечага шчасця, а ці робім мы дзеля гэтага што-небудзь?
Паспрабуем разабрацца.
Давайце разам паспрабуем скласці рэцэпт чалавечага шчасця.
К-12. Якія ж важныя для вас рэчы робяць вас шчаслівымі?
(На дошцы замацаваны ліст паперы фармату А-1 з намаляванай торбай, у якую ўсе “кладуць” сродкі шчасця. Прысутныя дыктуюць, а вядучы запісвае на намаляванай торбе: здароў’е, грошы, маемасць, добрае слова, усмешка, сябры, добрая праца, сям’я, каханне...)
Вядучы: А ці залежыць наяўнасць усіх сродкаў шчасця менавіта ад нас? А ад каго?
К-13. А цяпер давайце складзем спіс таго, што ёць у кожнага з нас, і з дапамогай чаго мы можам без дадатковых выдаткаў зрабіць шчаслівымі можа на хвілінку, а можа і на ўсе жыцце тых, хто побач з намі.
(На дошцы намаляваны слоік. Прысутныя дыктуюць, а вядучы запісвае на малюнку слоіка: каханне, усмешка, добрае слова, падтрымка, сяброўства...)
Вядучы: А зараз, калі ласка, звярніце ўвагу: для таго, каб нам быць шчаслівымі, нам патрэбна шмат таго, наяўнасць чаго не залежіць асабіста ад нас. А для таго, каб зрабіць шчаслівымі іншых, мы можам выкарыстаць усяго толькі…, але гэтае ў кожнага з нас есць і, пры жаданні, мы можам гэтым падзяліцца з іншымі.
А можа наш рэцэпт не дзейнасны?
Давайце праверым. Павярніцеся адзін да аднаго і ўсміхніцеся. Ці прыйшло да вас пачуцце шчасця? Хутчэй за ўсе, адна ўсмешка, выкарыстаная па камандзе, не можна зрабіць чалавека шчаслівым.
А давайце паспрабуем па-іншаму. Паглядзіце на чалавека, які сядзіць побач. Зрабіце яму шчыры, добры, сапраўдны камлімент...
Што атрымалася? Мабыць зараз хтосьці адчуў сябе хоць крышачку шчаслівым...
К-14. Сапраўды, вельмі прыемна чуць пра сябе добрыя словы, бо яны надаюць чалавеку больш упэўненасці, сілы, узнімаюць настрой... Асабліва, калі гэтыя словы былі шчырымі... Менавіта шчырая пахвала выклікае ўсмешку, а ўсмешка, як вядома, ўздзейнічае на тую зону мозга, у якой выпрацоўваецца гармон шчасця.
Калегі, узгадайце зараз, як часта вы шчыра ўсміхаецеся цягам дня?
Як часта вы чуеце кампліменты? А як часта вы гаворыце камліменты камусьці?
Як бачыце, есць аб чым задумацца...
К-15. У працяг тэмы хочацца прапанаваць праглядзець кінастужку пад назвай «Падцвяржэнне». Яна выйшла ў свет у 2007 годзе, дзякуючы амерыканскаму прадзюсару, сцэнарысту і рэжысеру Курту Кені. У галоўнай ролі зняўся вядомы амерыканскі акцер Ці-Джэй Тайн. Адзначым, што карціна стала пераможцам Міжнароднага Кінафестывалю ў Кліўлендзе ў намінацыі «Лепшы кароткаметражны фільм жывога дзеяння».
К-16. Перад праглядам маленькае заданне. Звярніце ўвагу, ці працуе наш рэцэпт шчасця?..
- Прагляд фільма без перапынку – 15 хв.
https://www.youtube.com/watch?v=GDxzClhX01k – рускамоўная версія фільма
https://www.youtube.com/watch?v=tD834FpaHCg – беларускамоўная версія фільма
2.2.3 Аналіз фільма – 20 хв.
Вядучы прапануе пытанні:
- Паспрабуйце адной фразай / словам выказаць свае пачуцці пасля прагляду фільма?
- Што вас больш за ўсе ўразіла?
- Якія пачуцці ў вас выклікае галоўны герой?
- Што выклікала ў вас ўсмешку падчас прагляду фільма? Чаму вы ўсміхаліся?
- Ці спрацаваў рэцэпт шчасця? Чаму?
К-17.
Вядучы прапануе пытанні:
- У чым ідэя фільма?
- Што аўтар хацеў данесці да гледача?
К-18.
Вядучы прапануе пытанне:
- Якімі сродкамі аўтар даносіць ідэю да гледачоў?
К-19.
Вядучы прапануе пытанні:
- Чаму фільм называецца «Пацвярджэнне»? Колькі падтэкстаў назвы вы можаце пералічыць?
- Уявіце сабе, што галоўны герой працуе ў навучальнай установе. Якую выснову можна зрабіць з педагагічнага пункту гледжання? Ці спрацуе прапанаваны намі рэцэпт чалавечага шчасця ў дачыненні да працы з дзецьмі, дарослымі?
2.2.4. Заключная частка кинатрэнінгу – 20 хв.
К-20. Вядучы: Творчае заданне па стварэнню слогана да рэкламнага плакату, прысвечанаму кінастужцы.
– Пытанне для самарэфлексіі:
К-21. Ці можа гэты слоган выкарыстоўвацца ў якасці педагагічнага крэда? Чаму?
III. Падвядзенне вынікаў працы на занятку –10 хв.
К-22. Вядучы прапануе пытанні:
- Ці ўдалося рэалізаваць працэс рэфлексіі?
- Ці была магчымасць здзейсніць педагагічную рэфлексію?
- Да якіх высноў вы прыйшлі ў працэсе аналізу падзей, адлюстраваных у фільме?
- Якія высновы вы можаце зрабіць наконт выкарыстання экранных медыя ў педагагічным працэсе?
- Якія з вядомых вам кінастужак могуць стаць прадметам абмеркавання на кінатрэнингах?
- З якіми мэтамі можа выкарыстоўвацца форма кінатрэнингу ў адукацыйным працэсе школы?
Калегі, вось і падыйшоў да лагічнага завяршэння нашага паседжання. Мы спадзяемся, што яно рэалізавала сваю мэту і дазволіла вам паглядзець на працэсс развіцця педагагічнай рэфлексіі з новага боку.
Мы ўпэўнены, што вашы ўсмешкі, як эталон дабрыні і прафесіяналізму, заўжды будуць сустракаць школьнікаў, нягледзячы на надвор’е, настрой і сітуацыю, у якой вы аказаліся, бо вы цяпер валодаеце не толькі рэцэптам чалавечага шчасця, а і сакрэтам педагагічнай паспяховасці.
Поспехаў вам у вашай творчай працы!
Літаратура:
1. Андреев, В. И. Педагогика: учебный курс для творческого саморазвития / В. И. Андреев. – 3-е изд. – Казань: Центр инновационных технологий, 2012. – 608 с.
2. Бизяева, А. А. Психология думающего учителя: педагогическая рефлексия / А. А. Бизяева. – Псков: ПГПИ им. С. М. Кирова, 2004. – 216 с.
Прыкладны спіс кінастужак
для выкарыстання на метадычных аб’яднаннях
1. СЛОН (Рэжысёр: Гас Ван Сэнт): https://www.kinopoisk.ru/film/slon-2003-20145/
Праблема: Запал і гвалт у школе.
Заданне: У чым віна школы?
2. КЛАС (Рэжысёр: Ільмар Рааг): https://www.kinopoisk.ru/film/klass-2007-320230/
Праблема: «Я не памру вам на злосць...».
Заданне: Чаму гэта адбылося?
3. ЎСМЕШКА МОНЫ ЛІЗЫ (Рэжысёр: Майк Ньюэлл): http://hdrezka.ag/films/foreign/7345-ulybka-mony-lizy.html
Праблема: Шлях да разумення асабістай свабоды...
Заданне: Які сэнс набывае прафесія настаўніка ў фільме?
4. ГРАМАДСТВА МЁРТВЫХ ПАЭТАЎ (Рэжысёр: Пітэр Уір): http://hdrezka.ag/films/drama/1250-obschestvo-mertvyh-poetov.html
Праблема: Фарміраванне светапогляду.
Заданне: Вызначце ролю педагога ў фарміраванні светапогляду навучэнцаў.
5. ЭКСПЕРЫМЕНТ 2: ХВАЛЯ (Рэжысёр: Дэніс Ганзель): http://hdrezka.ag/films/foreign/2822-eksperiment-2-volna.html
Праблема: Эксперымент даўжынёй... у тыдзень.
Заданне: Што даказвае і пра што прымушае задумацца праведзены эксперымент?
6. КЛАС КАРЭКЦЫІ (Рэжысёр: І.І. Твердоўскі): http://baskino.me/films/dramy/12741-klass-korrekcii.html
Праблема: Жорсткасць...
Заданне: Чаму «клас карэкцыі» не апраўдвае сябе як педагагічная тэхналогія?
7. ТЭМПЛ ГРАНДЗІН (Рэжысёр: МікДжэксан): https://www.kinopoisk.ru/film/424153/.
Праблема: Аўтыст ў свеце людзей.
Заданне: Хто дапамог чалавеку з асаблівасцямі знайсці сваё месца ў гэтым складаным свеце?
8. ЦЫРК МАТЫЛЬКОЎ (Рэжысёр: Джошуа Вайгел): http://pickfilm.ru/film/tsirk-babochek.html
Праблема: Чалавек з асаблівасцямі, хто ён?
Заданне: Як разгубленаму чалавеку здабыць веру ў сябе?
9. НЯБАЧНЫ БОК (Рэжысёр: Джон ЛіХэнкок): https://kinogo.by/567-nevidimaya-storona-2009-smotret-onlayn.html
Праблема: Калі ты адзін…
Заданне: Што можа выратаваць ад адзіноты?
10. ЦУД (Рэжысёр: Стывен Чбоскі): http://kinoly.ru/675-chudo.html
Праблема: Калі ты не такі, як усе.
Заданне: Як навакольны свет зрабіць дабрэйшым?
11. БІЛ ЭЛІЁТ (Рэжысёр: Стывен Долдры): https://kinoserial.tv/films/5860-billi-elliot.html
Праблема: Калі мары разбіваюцца аб неразуменне і непрыманне?
Заданне: Ці складана ісці супраць усіх, прытрымліваючыся сваёй мары?
Дадатковая інфармацыя ў прымацаваннях.