Ці забараняць мабільныя тэлефоны ў школах? Што кажуць навукоўцы

У час, як праграмы "BYOD" набываюць усё большы распаўсюд, узнікаюць пытанні аб перавагах і праблемах дазволу вучням актыўна выкарыстоўваць мабільныя тэлефоны ў школе. За апошняе дзесяцігоддзе было праведзена шмат даследаванняў, каб больш уважліва вывучыць перспектывы вучняў і выкладчыкаў у гэтым пытанні.

Прапануем вытрымку з артыкула  "Уплыў выкарыстання мабільных прылад на паспяховасць навучання вучняў: метааналіз і сінтэз даследаванняў", надрукаваным ў часопісе Computers & Education Volume 94, March 2016, Pages 252-275

Высновы і наступствы

Аналіз эмпірычных даследаванняў выкарыстання мабільных прылад у якасці інструментаў у вучэбных мэтах, якія былі апублікаваны ў рэцэнзуемых часопісах, паказаў, што агульны эфект ад выкарыстання партатыўных мабільных прылад у адукацыйным працэсе лепшы, чым пры выкарыстанні настольных камп’ютараў альбо пры некарыстанні мабільнымі прыладамі наогул; эфект уздзеяння з’яўляецца ўмераным і мае велічыню 0,523. 

Мы прымаем Hattie's (2009) крытэрый для інтэрпрэтацыі памеру эфекту нашага даследавання, пры якім памер эфекту ≥0,60 высокі, каля 0,40 - сярэдні, каля 0,20 - нізкі, а <0,20 - малазначны. У ходзе гэтага даследавання было ўстаноўлена, што выкарыстанне мабільных прылад у адукацыі мела сярэдні памер уплыву на навучальныя дасягненні; інакш кажучы, 69,95% навучэнцаў, якія карыстаюцца мабільнай прыладай, навучаюцца значна лепш  і маюць лепшыя вынікі звязаныя з кагнітыўнымі дасягненнямі, чым тыя, хто не выкарыстоўвае мабільныя прылады.

У выніку аналізу іншых зменных фактараў мы выявілі, што гэты паказчык выгаецца у  залежнасці ад hardware і software мабільных прылад,  працягласці іх выкарыстання,  а таксама ад узросту навучэнцаў, выкарыстаных методык навучання, прадмета.  

Навучальны эфект ад такога выкарыстання быў большы для партатыўных кішэнных прыладаў, чым для ноўтбукаў; выкарыстанне мабільных тэлефонаў у спалучэнні з актыўнымі методыкамі, заснаванымі на даследаваннях, было больш эфектыўным, чым выкарыстанне разам з лекцыямі, самастойным навучаннем, кааператыўным навучаннем і навучаннем на аснове гульняў; нефармальныя адукацыйныя асяродкі былі больш эфектыўнымі, чым іх фармальныя аналагі, і сярэдне- і кароткачасовыя мерапрыемствы пераўзыходзілі доўгатэрміновыя. Гэтыя высновы будуць садзейнічаць лепшаму разуменню таго, дзе, для каго і якім спосабам  выкарыстанне мабільных прылад у вучэбным працэсе  найлепшым чынам падкрэсліць эфекты пэўных адукацыйных метадаў і выявіць абмежаванасці выкарыстання мабільных прылад у адукацыі.

Зыходзячы з высноваў гэтага даследавання, прапануецца большую ўвагу надаваць распрацоўцы навучальных праграм і інструкцый, каб больш дасканала выкарыстоўваць магчымасці мабільных прылад для навучання. 

Графік паказвае рост выкарыстання кішэнных мабільных прылад (вялікі слупок) і ноўтбукаў (слупок "у кропачку") у адукацыйным працэсе. 

Артыкул цалкам тут

Яшчэ прапануем азнаёміцца з апошнім рэйтынгам прафесара Джона Хэці, дзе карыстанне мабільным тэлефонам на ўроку знаходзіцца на 129-м месцы сярод 252 фактараў, якія ўплываюць на акадэмічную паспяховасць. Па сваёй эфектыўнасці выкарыстанне мабільных тэлефонаў для навучання дае лепшы эфект чым, напрыклад, хатняе ці дыстанцыйнае навучанне.

А вось спасылка на кнігу "MOBILE PHONES IN SCHOOL. From disturbing objects to infrastructure for learning" - доктарскую дысертацыю шведскага навукоўца Торб'ёрна Отта. 

Ну і цікавы факт з яшчэ аднаго даследавання. Яго вынікі прымушаюць задумацца пра эфектыўнасць забаронаў, бо 43 працэнты вучняў, якія наведваюць школу, дзе прылады забароненыя, па-ранейшаму выкарыстоўваюць іх для дапамогі ў навучанні, нягледзячы на ​​забарону. Між тым, толькі 74 працэнты вучняў, якім дазваляюць карыстацца прыладамі у школе, карыстаюцца імі для навучання.

Падрыхтавала Тамара Мацкевіч для Nastaunik.info.