Рос Морысан Макгіл напісаў кнігу "Ацэнка. Планаванне. Навучанне", якая разышлася тыражом больш за 20 тысяч асобнікаў і стала педагагічным бестсэлерам года. Некаторыя простыя і навукова-абгрунтаваныя прыёмы і тэхнікі, апісаныя ў гэтай кнізе, аўтар паказаў падчас майстар-класа ў Мінску 12 кастрычніка 2019 г. Прапануем вам матэрыялы, кароткі змест і відэазапіс майстар-класа Роса Макгіла, перакладзеныя на беларускую мову.
Матэрыялы:
Прэзентацыя "Ацэнка. Планаванне. Навучанне" (6Мб)
Раздатачныя матэрыялы "Ацэнка. Планаванне. Навучанне"(5Мб)
Кароткі змест майстар-класа
№9. "Yellow box"- Жоўтыя зоны/ занальнае ацэньванне
Прапануецца ацэньваць не ўсю работу вучня, а яе частку, якую настаўнік пазначае жоўтым маркерам.
У сшытку настаўнік піша зваротную інфармацыю (большасць з дапамогай кодаў), што павінен зрабіць вучань і малюе жоўтую рамку, такім чынам, ён вызначае месца для работы вучня. Такі спосаб ацэнкі 1) змяншае нагрузку на настаўніка, 2) матывуе вучня (ён бачыць аб'ём працы і каментар), 3) наглядна паказвае што і колькі трэба зрабіць.
https://twitter.com/missfilson/status/729400013592342532
Гэта фота з сшытка матэматыкі - як Yellow box выглядае ў Вялікабрытаніі. (Пакажыце свайму завучу.)
Табліца кодаў для зваротнай сувязі можа быць у кожнага свая, у матэрыялах ёсць прыклад.
Чаму лепш кавалак, а не ўся праца? - тлумачэнне гэтаму даеца напрыканцы майстар-класа, дзе гаворка ідзе пра структуру памяці. Аказваецца, што дадатковая інфармацыя і дэталі хутка перагружаюць аператыўную (кароткачасовую) памяць вучня і працэс навучання спыняецца.
Вось дэманстрацыя, як пазбегнуць эфекту празмернасці на прыкладзе слайда з прэзентацыі.
Крыніца https://onderzoekonderwijs.files.wordpress.com/2017/03/redundancy-1.png
№8. Фарміруем/Мадэлюем навучанне (з дапамогай зваротнай сувязі)
Усталёўваецца правіла-дамова: Я раблю/Ты робіш/ Мы робім
(фарматфўная - фарміруючая ацэнка так і называецца, што яна фармуе навучанне, уплывае на працэс, каб палепшыць вынікі)
Змадэлюйце сваю працу і:
№7. 5-Хвілінны План Ацэнкі
Рос Морысан прапануе карыстацца гатовым шаблонам і галасавым наборам для напісання зваротнай сувязі. Для эканоміі часу ён раіць надыктоўваць, а потым раздрукоўваць заданні, усю магчымую бюракратыю. Самы просты сэрвіс для гэтага - Google Docs. Вы ўключаеце замест клавіятуры мікрафон і адразу атрымліваеце гатовы вордаўскі дакумент, нават з расстаўленымі знакамі прыпынку. (тут спасылка, як гэта зрабіць)
Рос прапануе шаблон для планавання спосаба ацэнкі, які настаўнік можа запоўніць за 5 хвілін .
13 ПАРАД НАСТАЎНІКУ ДЛЯ АЦЭНКІ РАБОТ, КАБ ЗМЕНШЫЦЬ НАГРУЗКУ
№ 6 Кагнітыўнае планаванне ўрокаў
Няма навуковых дадзеных, што падрабязныя планы ўрокаў спрыяюць добраму навучанню. Рос Макгіл прапануе шаблоны для планавання ўрока, якія настаўнік можа запоўніць за 5 хвілін і мець заўсёды пад рукой у сваім тэлефоне, раздрукаваць ці захаваць на камп'ютары. З часам у яго будзе банк планаў, урокаў, з якія можна хутка аналізаваць, выстройваць стратэгію.
Шаблоны ёсць у раздаткавых матэрыялах і праграма для іх стварэння на сайце TeacherToolkit тут.
№5. Навучанне
17 прынцыпаў эфектыўнага навучання
1. Пачніце ўрок з кароткага агляду
2. Прадстаўляйце новы матэрыял маленькімі крокамі (прафесар Барак Розеншайн )
3. Абмяжуйце аб'ём матэрыялу, які вучні атрымліваюць за адзін раз
4. Дайце выразныя і падрабязныя інструкцыі і тлумачэнні
5. Задавайце вялікую колькасць пытанняў і правярайце на разуменне
6. Забяспечце высокі ўзровень актыўнай практыкі для ўсіх студэнтаў
7. Кіруйце вучнямі, як яны пачынаюць практыкаваць
8. Думайце ўслых і давайце мадэль дзеяння
9. Прывядзіце мадэлі адпрацаваных задач
10. Папрасіце студэнтаў патлумачыць, што яны даведаліся
11. Праверце адказы ўсіх студэнтаў
12. Забяспечце сістэматычную зваротную сувязь і выпраўленні
13. Выкарыстоўвайце больш часу для тлумачэнняў
14. Шмат прыкладаў!
15. Пры неабходнасці перавучвайце матэрыял
16. Падрыхтуйце студэнтаў да самастойнай практыкі
17. Кантралюйце навучэнцаў, калі яны пачынаюць самастойную практыку
№4 Пытанні
Задавайце дыягнастычныя пытанні. Бо зваротная інфармацыя ад вучня настаўніку вельмі важная для ацэнкі працэсу навучання.
Па словах прафесара Дылана Ўіліяма ёсць толькі дзве важкія прычыны задаваць пытання на ўроку: каб даць настаўніку інфармацыю пра тое, што рабіць далей, альбо прымусіць вучняў думаць.
1. Пытанні Фермі
Энрыка Фермі быў не толькі знакамітым фізікам. Акрамя таго, ён вучыў сваіх студэнтаў таму, як ацаніць што заўгодна за 60 секунд. Напрыклад, адным з самых вядомых пытанняў Фермі з'яўляецца задача аб вызначэнні колькасці настройшчыкаў піяніна ў Чыкага.
Пытанні Фермі - выдатны спосаб даведацца, як добра вы навучылі дзяцей разважаць. Наколькі яны не баяцца памыліцца і атрымаць няправільны адказ, ці ўмеюць знаходзіць сувязь паміж ведамі і пытаннямі, якія могуць з'явіцца ў жыцці.
2. Іншы від дыягнастычных пытанняў - Нinge questions( Нinge - гэта вузлавы момант урока, калі настаўнік павінен праверыць, ці зразумелі вучні ключавое паняцце і ці гатовыя перайсці да вывучэння іншага, звязанага з папярэднім.)
Нinge questions - закрытыя пытанні з множным выбарам. Каб зрабіць пытанні эфектыўнага выбару эфектыўнымі, трэба стварыць некалькі няправільных варыянтаў, якія будуць праўдападобнымі і цесна звязанымі з правільным адказам. Лепшыя "няправільныя" варыянты таксама раскрываюць распаўсюджаныя памылковыя ўяўленні або ілжывыя здагадкі.
Настаўнік павінен мець магчымасць атрымаць і інтэрпрэтаваць адказы ўсіх вучняў хутка, у ідэале на працягу хвіліны, каб на ўроку не было затрымкі, і вырашыць што рабіць далей.
Добрае hinge-пытанне мае 4 адказы:
№3 Выпадковы выклік або правіла непадымання рукі.
(Cold Calling - "наўгад")
Тут не будзем спыняцца, бо беларускія настаўнікі 10 год карыстаюцца гэтым прыёмам, які ў Брытаніі выглядае так:
№2 No Opt Out (тэхніка дэманстрацыі высокіх чаканняў)
Усе ведаюць што дэманстраваць высокія чаканні ад вучня - самы эфектыўны спосаб "падцягнуць" слабых і пазбегнуць азлобленых закамплексаваных лузераў у грамадстве ў будучыні. Гэта засведчана і ў даследаваннях Джона Хэці. Вось адна з тэхнік, якая называецца "No Opt Out". (Даслоўны пераклад - "няма адмовы". Вольная трактоўка - "нікому не адмаўляем", "ні на кім не ставім крыж")
Настаўнік чуе няправільны адказ. Але абавязкова вяртаецца да тога вучня, каб пачуць ад яго правільны, і за гэта хваліць, падбадзёрвае. Вядома, гэтая простая тэхніка мае сваё навуковае абгрунтаванне з нейрапедагогікі, псіхалогіі, на якія Рос Макгіл звярнуў увагу. У гэтым роліку мы таксама бачым і тэхніку непадымання рукі, калі настаўніца выклікае вучняў выпадковым чынам, выцягваючы палоскі з іх імёнамі.
Больш пра структуру памяці і як гэта звязана з навучаннем, чытайце тут .
№1 Матрыца пытанняў.
Для канструявання пытанняў рознага ўзроўню можна карыстацца матрыцай.
Матрыца пытанняў
Аналіз гістарычнага фота. Прыклад працы з матрыцай пытанняў на ўроку гісторыі.
Добрага Вам прагляду.
Агляд падрыхтавала Тамара Мацкевіч.