Ёсць шмат размоў накот таго, што ўсё дрэнна ў беларускай адукацыі. Але проста гаварыць аб праблемах падаецца не вельмі прадуктыўным шляхам. Замест пустых бла-бла-бла ёсць іншая ідэя – стварыць канкрэтныя апісанні таго, што бачыцца праблемамі для беларускай адукацыі з пункту гледжання розных бакоў (настаўнікаў, вучняў, бацькоў, грамадства, органаў кіравання і г.д.). А таксама зрабіць банк патэнцыйных рашэнняў.
Кожны можа даслаць сваю праблему ці прапанаваць рашэнне. Таксама вы можаце апублікаваць свой ці параіць іншы аналітычны артыкул пра адукацыю, каб нашыя ідэі і разуменне сітуацыі былі больш грунтоўнымі.
Для гэтага створаны адмысловы сайт https://adukavanka.by/
Не саромейцеся, калі ласка, дадаваць свае каментары да запісаў, каб зрабіць абмеркаванне больш грунтоўным і рознабаковым.
Вы можаце таксама дасылаць свае думкі на адрас nastaunik.info@gmail.com з пазнакай "грамадская дыскусія" .