Калі ў сучасных дзяцей спыталі, як яны праводзяць свой вольны час, што любяць рабіць дома, большасць адказала - глядзім YouTube.
Можа, вядома, з гэтым змагацца, нібы той Дон Кіхот, які імкнуўся перамагчы ветракі. Але прасцей і больш рацыянальна пусціць энергію ў мірнае русла: уключыць кіна- і відэаматэрыялы ў навучальны працэс.
Што для гэтага трэба? Вядома, навучыць дзяцей чытаць мову кіно, бачыць скрытыя сімвалы і коды, разумець, як колеры, мантаж, гук уплываюць на нашы эмоцыі. Тое, што называецца кінапісьменнасць.
Прапануем артыкул Міхаіла Кудзейкі, дацэнта БДПУ імя Танка, надрукаваны ў часопісе "Выхаванне і дадатковая адукацыя", верасень, 2019 г. З яго вы даведаецеся што такое кінацьютарынг, ці ёсць месца кінатрэнінгу ў адукацыйным працэсе, у якіх формах можна працаваць з кінаматэрыяламі ў школе.
Спампаваць артыкул "Кінацьютарынг у сучаснай школе" (PDF)