Візуалізацыя вынікаў даследавання PISA

Эканаміст і спецыяліст па статыстычным аналізе Дзмітрый Івановіч у сваім блогу зрабіў апрацоўку дадзеных даследавання PISA-2018. 
Праграмная абалонка дазваляе візуалізаваць вынікі і дэтальна іх прааналізаваць. Напрыклад, можна выбраць краіну (краіны) і параўнаць, на якіх узроўнях у гэтых краінах засвойваюцца школьныя веды. 

Даведка: даследчыкі PISA размяркоўваюць вынікі, якія паказалі 15-гадовыя вучні, на 6 узроўняў. 1-шы і 2-гі - самыя нізкія. Вучні, якія іх дасягаюць, могуць толькі прачытаць кароткі тэкст, узнавіць нескладаную інфармацыю, палічыць грошы. Калі такіх вучняў у краіне большасць - сістэму адукацыі немагчыма назваць паcпяховай. Бо апора грамадства - сярэдні клас. А вучні, якія дасягнулі  1-га і 2-га ўзроўню, не здольныя палічыць свае падаткі, перавесці грошы з адной валюты ў іншую, самастойна прыняць рашэнне на аснове навуковых дадзеных. Імі лёгка маніпуляваць. Менавіта таму краіны зацікаўлены ў падрыхтоўцы адукаваных грамадзян, якія могуць крытычна мысліць і адказна прымаць рашэнні. Адукаваныя грамадзяне  будуць асновай эканомікі і развіцця ў глабальным інфармацыйным свеце. У Беларусі вучняў, якія засвойваюць школьныя веды на 5-6 узроўнях (значыць, тых, хто здольны выкарыстоўваць школьныя веды ў жыцці)  ад  3% - у прыродазнаўчых навуках да 7% - у матэматыцы. 

 

 

"Гэта размеркаванне па ўзроўнях чытацкай пісьменнасці па краінах. Мы і Эстонія... Міністэрства адукацыі не бачыць у такіх выніках праблемы? Параўнайце вынікі па 5-м і 6-м узроўнях", - каментуе гэты графік Дзмітрый Івановіч. 

А вось параўнанне вынікаў Беларусі і Эстоніі - краін з аднолькавымі стартавымі ўмовамі - па матэматыцы. 

 

На гэтым інтэрактыўным графіку можна мяняць не толькі краіны, але і іншыя параметры.

 

 

 

Вось, як тлумачыць Дзмітрый Івановіч гэты графік: "5% перцэнтыль па Беларусі і значэнне ў 317,7 азначае, што 5% вучняў атрымалі бал, ніжэйшы за гэта значэнне, і 95% - вышэйшы за гэта значэнне. Сітуацыя з 95% перцэнтылем аналагічная - 95% вучняў атрымалі гэты бал і ніжэйшы за яго, а 5% атрымалі больш высокі бал. Параўноўваем Беларусь і Эстонію. Я ўзяў 2 вельмі паказальныя моманты. Першы - 50% перцэнтыль па Беларусі - гэта каля 30% у Эстоніі. Гэта азначае, што толькі 5 з 10 вучняў з Беларусі змаглі пераадолець гэтую адзнаку і 7 з 10 вучняў - у Эстоніі. А цяпер другі момант. Толькі 5% беларусаў змаглі атрымаць больш 623 балы. І гэта, калі вельмі прыблізна, адпавядае вынікам 11-12% эстонскіх вучняў. У перакладзе на нармальную мову, асабліва складаныя задачы могуць вырашаць 5 з 100 беларусаў і 11 з 100 эстонцаў. А вось гэта ўжо сур'ёзна. Гэта боль і роспач, спадарства. А цяпер параўноўваем з "топамі". 5 з 100 кітайцаў не змаглі набраць больш 451 балы. Ведаеце колькі гэта ў беларусаў? Каля 40 з 100 беларусаў. Гэта прорва. Толькі 5 з 100 беларусаў змаглі рашыць задачы на ​​аналагічныя тым, якія рашылі каля 40 з 100 кітайцаў. "

 

А тут мапа ўсіх краін, якія прымалі ўдзел у даследаваннях PISA-2018. Зялёным колерам пазначаны краіны, якія паказалі вынікі, большыя за сярэднія па краінах OECD, а ружовым - меншыя, за сярэднія. 

 

Больш графікаў ад Дзмітрыя Івановіча і інструкцыя, як імі карыстацца.