Кіно як медыятэкст на ўроках гісторыі

Метадыст Нацыянальнага інстытута адукацыі Галіна Давідоўская прапануе метадычныя рэкамендацыі для работы  з кінатэкстамі на ўроках гісторыі.
Ва ўмовах фарміравання сучаснай інфармацыйнай прасторы адбываецца распаўсюджванне розных, у тым ліку, ненавуковых формаў гістарычнай культуры.
 
Інфармацыйныя патокі, якія пашыраюць «прастору гісторыі», розныя па паходжанні і характары, могуць прадстаўляць адны і тыя ж гістарычныя персанажы і сюжэтныя лініі з розным сэнсавым напаўненнем. Такая супярэчлівая і несістэматызаваная віртуальная інфармацыя прыводзіць да фарміравання так званага «кліпавага» мыслення, калі веды становяцца павярхоўнымі і фрагментарнымі, а вучні не ўмеюць вылучаць галоўнае і другараднае. У такіх умовах важнае значэнне надаецца фарміраванню медыяпісьменнасці, значным кампанентам якой з'яўляецца развіццё крытычнага мыслення – умення асобы асэнсоўваць і ацэньваць атрыманую інфармацыю, грунтуючыся на ўласныя меркаванні.
Ключавымі сродкамі фарміравання асноў медыяпісьменнасці з'яўляюцца аўдыёвізуальныя сродкі масавай камунікацыі. Таму экранныя мастацтва – кінематограф, тэлебачанне, відэа – у наш час набывае асаблівае значэнне ў вырашэнні задач медыявыхавання і медыяадукацыі. Даследчыкі праблемы адзначаюць, што візуальная прырода кінатэкста ўздзейнічае на асобу двухбакова: альбо дазваляе гледачу прадставіць (або дапоўніць) вобраз фільма аж да разрыву з рэальнасцю; альбо наадварот, абмяжоўвае глядацкае ўспрыманне яркай аўтарскай пазіцыяй, а ў некаторых выпадках устойлівымі кінашаблонамі [1]. 
Выкарыстанне кіно- і відэазапісаў на ўроках гісторыі мае важнае значэнне, бо дазваляе стварыць яркі вобраз гістарычнага мінулага і паказаць гістарычны працэс у дынаміцы. У сувязі з «візуальным паваротам» ў грамадстве ў цэлым і гістарычнай навуцы ў прыватнасці значэнне кіна- і відэафрагментаў ўзрастае яшчэ больш, бо новым тыпам мыслення сучаснага чалавека станавіцца экраннае мысленне, механізмам якога з'яўляецца аўдыёвізуальная пісьменнасць. Таму ў сучасных умовах кіна-і відэазапісы разглядаюцца не толькі як рэканструкцыя вобразаў мінулага, а як візуальныя гістарычныя крыніцы ці варыянт гістарыяграфічнага тэксту, пры стварэнні якога рэжысёр выступае ў ролі гісторыка. У гэтым выпадку мастацкі фільм павінен стаць не столькі аб'ектам традыцыйнага прагляду, а хутчэй аб'ектам крытычнага аналізу, што магчыма толькі пры выкарыстанні спецыяльнага педагагічнага інструментара. Неабходна адыходзіць ад пануючай яшчэ думкі, што фільм сам па сабе выкліча ўстойлівае ўвагу, глыбокае разуменне і трывалае запамінанне ў вучняў. Выкарыстанне на ўроку кіна- або відэасюжэту патрабуе ад настаўніка сур'ёзнай падрыхтоўкі: неабходна ўважліва праглядзець увесь фрагмент, вызначыць яго значэнне для вывучэння пэўнай тэмы, разбіць на сэнсавыя адзінкі, сфармуляваць да іх пытанні і заданні. Варта заўважыць, што відэафрагмент на ўроку не павінен доўжыцца больш за 3-4 хвіліны і павінен адлюстроўваць самы важны, з пазіцыі эмацыйнага ўспрымання, сюжэт вывучаемага гістарычнага матэрыялу.
Для рознабаковага аналізу кіна- або відэасюжэту можна прапанаваць наступны алгарытм:
1) Уважліва паглядзіце кінафрагмент, звярніце ўвагу не толькі на
сюжэт, але і на гаворку персанажаў, іх вопратку, прылады працы, зброю,
прадметы побыту.
2) Коратка апішыце, што вы ўбачылі ў кинофрагменце.
3) Вызначце, да якога жанру кіно адносіцца кінафрагмент
(дакументальнае, мастацкае, аматарская здымка, пастановачны фільм).
Патлумачце свой пункт гледжання.
4) Вызначце, да якога часу адносяцца падзеі кінафрагмента. Пакажыце
элементы кінафрагмента, якія дапамаглі вам гэта вызначыць.
5) Падумайце, ці прысутнічаюць у кінафрагменце рэальныя
гістарычныя персанажы. Каго з паказаных герояў вы б аднеслі да рэальных
гістарычных персанажаў?
6) Падумайце, наколькі праўдзіва прадстаўлены падзеі ў
кінафрагменце? Патлумачце свой пункт гледжання.
7) Прыдумайце сваю назву для гэтага кінафрагмента.
8) Складзіце пытанні рэжысёру фільма, якія вы задалі б яму, калі б
бралі ў яго інтэрв'ю. Падумайце, як рэжысёр мог бы адказаць на гэтыя
пытанні.
9) Выкажыце сваё асабістае стаўленне: наколькі кінафрагмент дапамог
вам зразумець вывучаемы гістарычны час [2, с. 43].

Фрагмент кінафільма «Крыжаносцы» (рэжысёр Аляксандр Форд, 1960 г.) пры вывучэнні тэмы ««Вялікая вайна» і Грунвальдская бітва» ў 6 класе (доступ па спасылцы: https://drive.google.com/file/d/1fLGMrjay5pqdtxW3blK_qbr8QGsFzRck/view?u...

Цалкам матэрыялы можна спампаваць тут:

21.12.19

 clip.gif (1004×319)